Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячая бібліятэка імя У. С. Караткевіча – філіял № 1, г. Орша. Аршанскі раён

 

Створаная яшчэ ў 1948 годзе, дзіцячая бібліятэка не раз мяняла сваё месцазнаходжанне. Доўгі час тулілася на першым паверсе будынка ЦГБ імя А. С. Пушкіна. У кастрычніку 2008 года адкрылася новая старонка яе гісторыі. Пасля правядзення ў Оршы Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2008», дзіцячая бібліятэка перасялілася ў будынак Аршанскага калегіума езуітаў.

Доўгі час бібліятэка была безназоўнай. Імя знакамітага земляка прысвоена ў 2005 годзе. Такім чынам абласны выканаўчы камітэт адзначыў плённую працу калектыву па папулярызацыі жыцця і творчасці У. С. Караткевіча.

Цяпер бібліятэка займае небывалую для ўстаноў такога роду плошчу – 611 квадратных метраў. Акрамя тоўстых сцен, вузкіх вокнаў, доўгіх калідораў, прыналежнасць будынка да даўніны падкрэсліваюць масіўная драўляная мэбля, зробленая віцебскімі майстрамі, каваныя падсвечнікі, люстры, насценныя пано. Сцены бібліятэкі ўпрыгожваюць пастаянныя выставы.

На спецыяльна аформленым стэндзе – біяграфія ўстановы. Яшчэ адна вітрына прысвечана жыццю і творчасці У. С. Караткевіча. Тут прадстаўлены яго кнігі, экслібрысы, аўтографы.

Абсталяваная сучаснай тэхнікай, бібліятэка абслугоўвае чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме. Штогод яе чытачамі ў сярэднім становяцца 5000 чалавек, кнігавыдача складае 100000 асобнікаў. Сваім чытачам бібліятэкары прапануюць таксама шэраг дадатковых паслуг: сканаванне, ксеракапіраванне, ламініраванне, пошук інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт і іншыя. Адной з запатрабаваных чытачамі і гасцямі горада паслуг з'яўляецца экскурсія па бібліятэцы з расповедам пра гістарычнае мінулае горада, калегіума езуітаў і самой бібліятэкі.

Сучасная тэхніка дазваляе супрацоўнікам бібліятэкі зрабіць працу з чытачамі па-сапраўднаму цікавай. Дзеці з задавальненнем вывучаюць камп'ютар і знаёмяцца з асаблівасцямі пошуку неабходнай літаратуры ў «Школе інфармацыйнага камфорту». Пры бібліятэцы ўжо нямала гадоў працуе клуб аматараў паэзіі «Лотас», якім кіруе Марыя Міхайлаўна Дзмітронак – аршанская паэтка.

Сустрэчы з юнымі паэтамі, конкурсы малюнкаў, літаратурна-музычныя кампазіцыі – складнікі комплекснай праграмы «Бібліятэка – цэнтр развіцця творчых здольнасцяў дзяцей і падлеткаў». У бібліятэцы ажыццяўляюцца комплексныя праграмы, сярод якіх – «Адкрываючы кнігу – адкрываць свет», у рамках якой праходзіць знаёмства з новымі выданнямі навукова-пазнавальнай літаратуры, энцыклапедыямі, перыядычнымі выданнямі. У бібліятэцы праходзяць прэзентацыі кніг і сустрэчы з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Мэта праграмы «Прыступкі ў свет прыгожага» – праз кнігу прывіваць дзецям любоў да мастацтва, развіваць эстэтычны густ і г. д. Гэта не толькі завочнае знаёмства з творчасцю вялікіх музыкаў і мастакоў. Гасцямі таксама бываюць і майстры Аршанскага Дома рамёстваў.

Члены аматарскага аб'яднання «Краязнаўчая майстэрня» таксама збіраюцца ў сценах бібліятэкі.

 

Будынак Аршанскага калегіума езуітаў, у якім размяшчаецца дзіцячая бібліятэка імя У. С. Караткевіча. Фоатаздымак з сайта https://www.radzima.org/У бібліятэцы імя У. С. Караткевіча. Фоатаздымак з сайта https://www.radzima.org/У бібліятэцы імя У. С. Караткевіча. Фоатаздымак з сайта https://www.radzima.org/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Адпачываем разам з кнігай / падрыхт. М. Сямашка // Аршанская газета. – 2013. – 17 жн. – С. 6.

2. Альхіменка, А. Запрашае бібліятэка / А. Альхіменка // Аршанская газета. – 2005. – 3 верас. – С. 1.

3. Антонова, И. Город слушает поэта / И. Антонова // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 3 нояб. – С. 21.

4. Демидова, И. А. Детская библиотека: творчество-качество-результат / И. А. Демидова // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 23 июня. – С. 29.

5. Кошикова, В. В унисон с историей / В. Кошикова // Аршанская газета. – 2010. – 16 верас. – С. 4.

6. Кошикова, В. Приглашаем на встречу с книгой / В. Кошикова // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 17 сент. – С. 4.

7. Кошикова, В. Подарок к юбилею / В. Кошикова // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 16 окт. – С. 3.

8. Кошикова, В. Франция далёкая и близкая / В. Кошикова // Телеком-экспресс (Орша). – 2015. – 21 мая. – С. 29.

9. Кулагина, О. Волшебный мир сказок / О. Кулагина // Телеком-экспресс (Орша). – 2012. – 15 марта. – С. 22.

10. Лукъянова, Н. В «книжном доме» имени Короткевича / Н. Лукъянова // Народнае слова. – 2010. – 14 верас. – С. 8.

11. Малачкова, Н. У падарожжа на папяровым карабліку / Н. Малачкова // Аршанская газета. – 2013. – 13 ліп. – С. 6.

12. Межевич, И. Я в этом городе живу, я этот город знаю / И. Межевич // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 10 июля. – С. 7.

13. Новикова, О. Скучать строго запрещается! / О. Новикова // Аршанская газета. – 2013. – 19 верас. – С. 4.

14. Открываем Францию / подгот. М. Семашко // Аршанская газета. – 2015. – 8 верас. – С. 3.

15. Ражноўская, Г. Паэта дар – асаблівы дар... / Г. Ражноўская // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 21 февр. – С. IV.

16. Рашкевич, И. Нескучный вечер в библиотеке / И. Рашкевич // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 19 сент. – С. 3.

17. Руклинская, Е. Библиотека – сокровищница знаний / Е. Руклинская // Аршанская газета. – 2012. – 18 лют. – С. 3.

18. У книжек нет каникул / подгот. М. Семашко // Аршанская газета. – 2013. – 27 ліп. – С. 6.

19. Шурдукова, А. Навакольны свет – праз казку / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2016. – 3 снеж. – С. 5.

20. Шурдукова, А. Оршанская Франция / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2015. – 21 мая. – С. 1–2.

21. Шурдукова, А. Роль книги и библиотеки / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2011. – 23 чэрв. – С. 3.

22. Шурдукова, А. С днём рождения, библиотека! / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2013. – 13 крас. – С. 6.

23. Янковская, Н. В старинном замке – детская библиотека! / Н. Янковская // Бібліятэка прапануе. – 2011. – № 4 – С. 36–37.