Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Празароцкая сельская бібліятэка, аг. Празарокі. Глыбоцкі раён

Празароцкая сельская бібліятэка пачала сваю дзейнасць у 1949 г. Яна размяшчалася ў будынку сельскага Савета.

У 1974 г. быў пабудаваны новы будынак сельскага Савета. Туды і пераехала бібліятэка.

За час работы ўстановы культуры яе ўзначальвалі: Рэвака Марыя Мікалаеўна (1949–1967), Карабан Феня Ягораўна (1957–1975), Кушнірова Тамара Мікалаеўна (1975–1978), Дзягель Вольга Восіпаўна (1978–1981), Бурэнь Валянціна Восіпаўна (1993–1995).

З 2008 г. установа культуры мае статус бібліятэкі аграгарадка. Яна атрымала камп'ютар. Выконвае 16 відаў платных паслуг.

Чытачамі бібліятэкі з'яўляюцца 510 чалавек. Для іх паслуг маецца кніжны фонд, які налічвае больш за 11000 экз. кніг і перыядычных выданняў.

Асноўныя накірункі работы – краязнаўства, фарміраванне каштоўнасцей сямейнага жыцця. Сабраны багаты матэрыял пра І. Ц. Буйніцкага.

Бібліятэка працуе па мэтавай праграме «Залаты ўзрост».

З 1998 г. для вучняў пачатковых класаў дзейнічае экалагічны дзіцячы клуб «Крынічка». Удзельнікі клуба праводзяць разнастайныя акцыі, конкурсы, падарожжы, вандроўкі, пазнавальныя і інфармацыйныя гадзіны.

Установа культуры неаднаразова выходзіла пераможцай у намінацыях «Лепшая бібліятэка года», «Лепшы арганізатар платных паслуг», «Лепшы бібліятэкар года».

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Празарокі, вуліца Полацкая, 8.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дударонак, М. Гімн кнізе, або Дзецям да 16 чытаць не забараняецца / М. Дударонак // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 29 мая. – С. 6.

2. Сутула, Г. Бібліятэкі – асяродак культуры на сяле / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 16 сак. – С. 5.