Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае.

Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка была заснавана ў лістападзе 1945 г. У 1956 г. яна аб'ядналася з гарадской бібліятэкай у раённую.

У канцы 1978 г. была створана Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, і раённая бібліятэка набыла сучасны статус.

З 2008 г. займае новы будынак, у якім знаходзіцца і дзіцячая бібліятэка.

Кніжны фонд установы культуры ўтрымлівае больш за 60 тыс. экз. друкаванай і электроннай прадукцыі (электронныя дыскі).

Бібліятэка штогод абслугоўвае каля 5 тыс. чалавек. З 2005 г. пры ёй дзейнічае Публічны цэнтр прававой інфармацыі і падлеткавы клуб «Сучаснік». Штогод праводзіцца Тыдзень прававых ведаў.

Пры ўстанове культуры працуе літаратурна-музычная гасціная «Сустрэчы для душы», у рамках якой арганізуюцца сустрэчы з цікавымі людзьмі – народнымі майстрамі, мясцовымі паэтамі і кампазітарамі, «вечары-партрэты», прэм'еры кніг. Для папулярызацыі беларускіх пісьменнікаў праводзяцца тыдні беларускага рамана, гадзіны паэзіі і гадзіны забытай кнігі, літаратурна-музычныя вечары, відэапрэзентацыі.

Прыярытэтнымі напрамкамі працы бібліятэкі з'яўляюцца краязнаўства, патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама маральна-этычнае, эстэтычнае, экалагічнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, прафарыентацыя для школьнікаў горада.

У Глыбоцкай бібліятэцы створаны багаты матэрыял па гісторыі горада і раёна, пра вядомых людзей Глыбоччыны: П. Сухога, Я. Драздовіча, І. Буйніцкага, В. Ластоўскага, Н. Мінскага, Т. Даленга-Мастовіча. Рэалізуюцца праграмы па сямейным выхаванні «Дыялог» (сярод падлеткаў) і «Цяпло сямейнага ачага» (работа з сем'ямі горада і раёна).

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Энгельса, д. 41 а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бельская, Н. «Гісторыя дрэваў» / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 16 мая. – С. 5.

2. Будучы актыўны чытач / падрыхт. А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 9 студз. – С. 1, 4.

3. Глінская, А. Паразважаем пра вечнае / А. Глінская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 12 крас. – С. 8.

4. Глубокская центральная районная библиотека // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 306.

5. Ізаітка, М. «Роля бібліятэкі ў духоўна-маральным выхаванні асобы» / М. Ізаітка // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 29 сак. – С. 8.

6. Сутула, Г. Літаратурныя знаёмствы / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 29 сак. – С. 8.

7. Сутула, Г. «Удзячны будзьце вы зямлі, што ўзгадавала» / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 29 снеж. – С. 10.

8. Сутула, Г. Успаміналі Віталя Гарановіча / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 29 сак. – С. 8.

9. Сутула, Г. «Чытаючы горад» запрашаў глыбачан / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 29 жн. – С. 5.

10. Хайноўская, А. Які сон у «Бібліяноч»? / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 26 верас. – С. 4.