Коханаўская гарпасялковая бібліятэка, г. п. Коханава. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 06.02.2020 08:40
- Адноўлена 06.02.2020 09:38
У 1919 годзе ў м. Коханава была створана хата-чытальня. Першым яе супрацоўнікам была Ніна Высоцкая.
Да вайны кніжны фонд налічваў 1500 экзэмпляраў, у 1950 годзе колькасць іх дасягнула 9600 экзэмпляраў, у 2019 г. – 21000 экзэмпляраў.
Пасля вайны бібліятэкай загадвала М. К. Раманкевіч.
У розныя гады ў бібліятэцы працавалі: М. У. Гутарава, Н. В. Кубарская, Н. Г. Хадорык, Н. Я. Крывінава і інш.
З 1984 года загадчыцай працавала М. Я. Цупрыяновіч.
У 2005 годзе ў выніку рэарганізацыі да гарпасялковай бібліятэкі была далучана дзіцячая.
З 2000 года пры бібліятэцы працуе інфармацыйна-экалагічны цэнтр.
Пры бібліятэцы таксама працуе клуб «Крынічка», удзельнікамі якога з'яўляюцца вучні 4–8 класаў мясцовай школы. Яны ходзяць у паходы, вывучаюць флору і фаўну роднага краю, а вынікі і ўражанні адлюстроўваюць у спецыяльных альбомах. Сабраны матэрыял прадстаўлены і ў кнізе «Запаведныя куткі маёй маленькай радзімы». Удзельнікі клуба з'яўляюцца пераможцамі абласных і рэспубліканскіх экалагічных конкурсаў.
Першым кіраўніком клуба была Н. І. Мельнікава, а з 2012 года ім кіруе І. Г. Шаматульская.
У 2011 годзе за кошт сродкаў, выдзеленых Талачынскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, быў створаны экалагічны куток.
Фонд бібліятэкі налічвае пазнавальныя, даведачныя, энцыклапедычныя, навукова-папулярныя і перыядычныя выданні на экалагічную тэматыку.
Створаны тэматычныя папкі: «Як ахоўвалі прыроду нашы продкі», «Птушка года Беларусі», «Біяграфія азёр Беларусі», «Даты экалагічнага календара» і інш.
Таксама ў бібліятэцы працуе клуб «Суразмоўніца». На пасяджэннях клуба абмяркоўваюцца пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі нашай дзяржавы, здаровага ладу жыцця, харчавання, догляду за садам і агародам, кулінарыі. Праводзяцца творчыя вечары, прысвечаныя выдатным дзеячам культуры нашай краіны.
У Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы ў нацыянальным стылі аформлены краязнаўчы куток «Край мой, Коханава».
Гэта культурная ўстанова атрымала некалькі ўзнагарод: Ганаровую грамату і прэмію Беларускага фонду культуры (1995), дыплом І ступені абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (2008).
Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава, вуліца Аршанская, 80.
ЛІТАРАТУРА
1. Абрамовіч, С. А пачалося ўсё з хаты-чытальні... / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2009. – 7 кастр. – С. 7.
2. Бірукоў, В. Надзіва добрае супрацоўніцтва / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2001. – 13 жн. – С. 1.
3. Гиро, Р. Войдите в храм знаний / Р. Гиро // Наша Талачыншчына. – 2002. – 18 верас. – С. 2.
4. Ляшук, С. «Родничок» в библиотеке / С. Ляшук // Народнае слова. – 2012. – 17 студз. – С. 4.
5. Мартинкевич, С. Привить любовь к родной земле / С. Мартинкевич // Наша Талачыншчына. – 2012. – 2 чэрв. – С. 4.
6. Пушнякова, А. Взгляд из библиотеки / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2018. – 29 марта. – С. 21.
7. Хацкевич, Г. Н. «О сколько нам открытий чудных...» / Г. Н. Хацкевич ; записал М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2013. – 5 студз. – С. 6.
8. Цуприянович, М. Е. Всё для читателя / М. Е. Цуприянович ; беседовал М. Павлов // Наша Талачыншчына. – 2019. – 3 жн. – С. 4.