Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Навуковая бібліятэка УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава». г. Віцебск

 

Навуковая бібліятэка УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» – адна з найстарэйшых бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Багатая на падзеі гісторыя бібліятэкі пачынаецца ў 1910 годзе. З гэтага перыяду бібліятэка Віцебскага настаўніцкага інстытута з першапачатковым фондам у 3000 экз. пачала сваё станаўленне і развіццё. З 1974 года і па цяперашні час бібліятэка размяшчаецца ў тыпавым двухпавярховым будынку, які злучаны з асноўным корпусам універсітэта.

У 1979 годзе быў адкрыты філіял бібліятэкі на факультэце фізічнага выхавання, у 1990 годзе – на факультэце педагогікі і методыкі пачатковага навучання, у 1998 годзе – на мастацка-графічным факультэце. У 1999–2016 гг. – філіял бібліятэкі працаваў і на юрыдычным факультэце.

З 1992 года ў бібліятэцы пачалася праца па аўтаматызацыі і механізацыі бібліятэчных працэсаў, з 1994 года пачалося стварэнне электроннага каталога і аналітычнай базы дадзеных артыкулаў, якая ўключана ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь. З 1998 года ўведзена ў эксплуатацыю лакальная сетка бібліятэкі. З 2003 года функцыянуе афіцыйны сайт навуковай бібліятэкі. У 2004 годзе была створана зала рэдкай кнігі, фонд якой налічвае больш за 2500 выданняў XIX – першай паловы XX стст. Найстарэйшая кніга фонду – «Начальные основания опытной физики» (Масква, 1801). Асаблівую каштоўнасць уяўляюць «Руска-лівонскія акты» (Пецярбург, 1868) – кніга з асабістай бібліятэкі вядомага віцебскага краязнаўца А. П. Сапунова з экслібрысам «А. П. Сапунов» і яго аўтографам, кніга беларускага этнографа і фалькларыста М. Я. Нікіфароўскага «Ганчарныя тэракоты Віцебска» (Віцебск, 1897) з асабістым подпісам аўтара – адзіная ў Беларусі.

У 2008 годзе супрацоўнікі бібліятэкі прыступілі да работы па рэтраканверсіі картачнага каталога, з 2010 года ў бібліятэцы выкарыстоўваецца тэхналогія штрыхавога кадзіравання, якая ахоплівае ўвесь фонд і чытацкія білеты карыстальнікаў. З 2013 года аўтаматызаваная бібліятэчна-інфармацыйная сістэма «МАРК» забяспечвае комплексную аўтаматызацыю ўсіх бібліятэчна-інфармацыйных (тэхналагічных) працэсаў.

У 2014 годзе супрацоўнікамі бібліятэкі быў створаны рэпазіторый, у які ўвайшлі электронныя варыянты вучэбна-метадычных і навуковых выданняў, журналаў і газет, навуковых прац студэнтаў і выкладчыкаў. У 2018 годзе ў бібліятэцы была створана база дадзеных «Персанальныя старонкі прафесарска-выкладчыцкага складу Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава», якая пастаянна папаўняецца.

У 2018–2019 гг. быў цалкам адноўлены парк персанальных камп'ютараў у чытальных залах і зале каталогаў бібліятэкі галоўнага корпуса ўніверсітэта, галіновых аддзелах на факультэтах. Структурныя падраздзяленні бібліятэкі забяспечаны ўсім сучасным абсталяваннем.

Адным з найважнейшых напрамкаў работы бібліятэкі з'яўляецца інфармацыйная работа, шмат увагі надаецца павышэнню інфармацыйнай культуры, развіццю інфармацыйных кампетэнцый студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў. Для карыстальнікаў праводзяцца кансультацыі па пошуку інфармацыі, афармленні навуковых прац, арганізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ведаў пра бібліяметрычныя метады ацэнкі эфектыўнасці навуковых даследаванняў, навыкаў работы з электроннымі рэсурсамі навуковай інфармацыі, праводзяцца бібліятэчна-бібліяграфічныя заняткі для студэнтаў. Таксама ў бібліятэцы праводзяцца творчыя сустрэчы з удзелам літаратараў, мастацтвазнаўцаў, юрыстаў, гісторыкаў, музычна-паэтычныя вечары, арганізуюцца камунікатыўныя тэматычныя пляцоўкі, квэсты, конкурсна-забаўляльныя праграмы, комплекснае мерапрыемства «Ноч культурнага вольнага часу».

Навуковая бібліятэка УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» сёння – адно з вядучых структурных падраздзяленняў універсітэта, інфармацыйны і культурны цэнтр ўстановы вышэйшай адукацыі з багатай гісторыяй і традыцыямі. Бібліятэка з'яўляецца метадычным цэнтрам бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі Віцебскай вобласці.

Да паслуг карыстальнікаў бібліятэкі – 5 абанементаў, 7 чытальных залаў, 18 кафедральных і кабінетных бібліятэк, 46 аўтаматызаваных рабочых месцаў, спецыяльны камп'ютарны комплекс з брайлеўскім радком.

Бібліятэчныя супрацоўнікі імкнуцца падтрымліваць імідж і высокі ўзровень арганізацыйнай культуры, ствараюць і прапануюць карыстальнікам сучасныя інфармацыйныя прадукты, паслугі і сэрвісы. Матэрыяльна-тэхнічная база і якасць фондаў бібліятэкі дазваляюць на высокім узроўні забяспечыць бібліятэчнае і інфармацыйнае абслугоўванне навуковай, вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці ўніверсітэта.

У структуру бібліятэкі ўваходзяць: аддзел абслугоўвання, аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел, аддзел аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў. Штогод бібліятэка абслугоўвае больш за 10 тыс. чытачоў, універсальны фонд бібліятэкі налічвае больш за 630 тыс. экз.

Дырэктар бібліятэкі – Качмар Ірына Аляксандраўна.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, д. 33.

 

Будынак, у якім знаходзіцца Навуковая бібліятэка УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава». Фотаздымак з сайта https://lib.vsu.byПадчас мерапрыемства ў Навуковай бібліятэцы УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава». Фотаздымак з сайта https://lib.vsu.byПадчас мерапрыемства ў Навуковай бібліятэцы УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава». Фотаздымак з сайта https://vitbichi.by

ЛІТАРАТУРА

1. Волкова, Л. «Без титула, в сафьяне и редка...» / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 7 авг. – С. 1, 5.

2. Десять причин посетить Научную библиотеку ВГУ имени П. М. Машерова // Мы і час (Віцебск). – 2018. – 26 верас. – С. 4.

3. Качмар, И. А. Книжной мудрости храм / И. А. Качмар ; беседовала А. Наркевич // Мы і час (Віцебск). – 2017. – 18 верас. – С. 2.

4. Качмар, І. А. «Мы навуковая універсітэцкая бібліятэка і павінны адпавядаць гэтаму статусу...» / І. А. Качмар ; гутарыла Т. Гойгель // Мы і час (Віцебск). – 2009. – 16 верас. – С. 3.

5. Корнева, Н. Традиция успеха / Н. Корнева // Мы і час (Віцебск). – 2010. – 30 верас. – С. 3.

6. Лазебная, Н. З натхненнем да справы / Н. Лазебная // Мы і час (Віцебск). – 2016. – 30 верас. – С. 3.

7. Маркова, Е. Время сделало их бесценными / Е. Маркова // Народнае слова. – 2011. – 10 снеж. – С. 8.

8. Мелентьева, Е. Ю. Библиотека в образовательном пространстве вуза / Е. Ю. Мелентьева // Научные и технические библиотеки. – 2014. – № 10. – С. 61–67.

9. Мелентьева, Е. Ю. Изучение удовлетворенности пользователей качеством библиотечного обслуживания: опыт работы Научной библиотеки Витебского государственного университета им. П. М. Машерова / Е. Ю. Мелентьева // Научные и технические библиотеки. – 2014. – № 8. – С. 28–32.

10. Михайлова, Е. Щедрый дар / Е .Михайлова // Народнае слова. – 2004. – 17 ліп. – С. 1.

11. Мицкевич, А. М. Книги... Электронные ресурсы... / А. М. Мицкевич ; беседовала А. Пожарская // Мы і час (Віцебск). – 2007. – 19 верас. – С. 3.

12. Мицкевич, А. М. Научная библиотека Витебского государственного университета: история и современное состояние / А. М. Мицкевич // Научные и технические библиотеки. – 2011. – № 5. – С. 74–83.

13. Міцкевіч, А. М. Чытайце! І вы авалодаеце светам / А. М. Міцкевіч ; гутарыла Л. Наркевіч // Віцебскі рабочы. – 2004. – 14 верас. – С. 4.

14. Писаренко, Л. Работаем в автоматизированном режиме / Л. Писаренко // Мы і час (Віцебск). – 2010. – 30 верас. – С. 2.

15. Писаренко, Л. М. Институциональный репозиторий учреждения высшего образования / Л. М. Писаренко // Научные и технические библиотеки. – 2015. – № 12. – С. 35–38.

16. Писаренко, Л. М. Основные направления инновационной деятельности научной библиотеки вуза / Л. М. Писаренко // Научные и технические библиотеки. – 2019. – № 6. – С. 21–27.

17. Подлипский, А. Зал редкой, старинной книги / А. Подлипский // Народнае слова (Віцебск). – 2006. – 14 студз. – С. 5.

18. Подлипский, А. Хранить вечно! / А. Подлипский // Народнае слова. – 2002. – 27 крас. – С. 5.

19. Под сводами храма мудрости // Мы і час (Віцебск). – 2015. – 15 верас. – С. 2.

20. Пожарская, А. И книги, и Интернет / А. Пожарская // Віцебскі рабочы. – 2007. – 13 верас. – С. 1—2.

21. Серебренникова, А. ВГУ подарили уникальные книги / А. Серебренникова // Витебский проспект. – 2012. – 19 апр. – С. 2.

22. Традиции и инновации в работе вузовской библиотеки : материалы республиканской научно-практической конференции, посвящённой 100-летию со дня основания Научной библиотеки Витебского государственного университета им. П. М. Машерова, Витебск, 12-13 мая 2010 г. / сост. И. Ю. Борисенко. – Витебск : Витебский государственный университет им. П. М. Машерова, 2010. – 150 с.

23. Трущенко, Е. Книги, хранящие тепло / Е. Трущенко // Мы і час (Віцебск). – 2013. – 26 чэрв. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт навуковай бібліятэкі УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава»