Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў, ДУК. Аршанскі раён, г. п. Копысь

 

Сучасная назва Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 2011
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Копысь
Сайт

 

На працягу стагоддзяў пасёлак Копысь быў цэнтрам мастацкіх керамічных рамёстваў. Копыскія кафлі былі вядомыя ўжо ў XV стагоддзі. Але пік развіцця керамічнай вытворчасці прыйшоўся на канец XIX – пачатак XX стагоддзя, калі на тэрыторыі паселішча ўжо налічвалася каля двух дзесяткаў заводаў, дзе рабочыя рабілі ўсе віды дэталяў для абліцоўвання печаў і кафлі з разнастайнымі ўзорамі: рэльефнымі, геаметрычнымі, расліннымі, геральдычнымі. З белай гліны (асабліва славілася гліна ў раёне вёскі Сметанка) у Копысі выраблялі і выдатны посуд. Значная частка вырабаў вывозілася на продаж за мяжу, у прыватнасці ў Расію. Вядома, што ў XVII стагоддзі Копыскія майстры ўпрыгожвалі палацы і храмы ў Маскве.

Пазней Копыскі завод быў нацыяналізаваны. Паступова прадпрыемства прыходзіла ў заняпад, яго далучылі да Аршанскага сілікатнага завода ў якасці кафельнага ўчастка. У 2007 годзе, калі Копысь наведаў з рабочым візітам кіраўнік дзяржавы, гэта быў невялікі будынак з печчу саматужнай вытворчасці, без вадаправода, ацяплення. Унутры працавала некалькі ганчароў, у асноўным выраблялі вазы і вазоны, дробную сувенірную прадукцыю. І тады Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даручыў ураду разгледзець пытанне рэканструкцыі.

І ўжо ў 2011 годзе адкрыўся адноўлены пашыраны будынак Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў з адміністрацыйнай прыбудовай, дзе знаходзяцца сувенірная крама і рамесныя майстэрні.

У ганчарных майстэрнях працуюць 6 майстроў, яшчэ 5 працуюць па іншых відах народнай творчасці: вышыўка і ткацтва, салома- і лозапляценне, аплікацыя, мастацкая апрацоўка дрэва, выяўленчае мастацтва.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Копысь, вуліца Кастрычніцкая, д. 99.

 

Будынак Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў. г. п. Копысь. Фотаздымак з сайта http://www.belta.byЦэнтр народнай творчасці і рамёстваў. г. п. Копысь. Фотаздымак з сайта http://www.belta.by


ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Про черного зайца и «копысскую кафлю» / Е. Алимова // Сельская газета. – 2023. – 19 янв. – С. 9.

2. Бегунова, Е. Очем поет глина? / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 17 ліп. – С. 4.

3. Большакова, Ю. Не боги горшки обжигают. Копысяне / Ю. Большакова // Белорусская нива. – 2012. – 4 авг. – С. 16.

4. Будкевич, М. Стимул для новых свершений / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 12 янв. – С. 2.

5. Вишневский, В. Копысь – жемчужина белорусской керамики / В. Вишневский // Аршанская газета. – 2018. – 14 крас. – С. 6.

6. Гатоўская, Л. З крыніц жыватворных / Л. Гатоўская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 7 сак. – С. 23.

7. Залесская, С. «Печи для царских палат в Кремле, Покровском соборе, Коломенском – это тоже мы...» / С. Залесская // Белорусская нива. – 2012. – 13 июля. – С. 10.

8. Лебедева, О. Из поколения в поколение, от сердца к сердцу / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 2 авг. – С. 9.

9. Национальные традиции – в керамике // Аршанская газета. – 2023. – 11 студз. – С. 1.

10. Рэзкіна, Л. Свята гліны і агню / Лілія Рэзкіна // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 29 сент. – С. 21.

11. Секреты с вековой историей // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 11 янв. – С. 8.

12. Турок, Н. Копыская жамчужына – традыцыйная кераміка / Н. Турок // Аршанская газета. – 2023. – 1 лют. – С. 5.

13. Хаецкая, О. От самых истоков / О. Хаецкая // Витебские вести. – 2023. – 10 янв. – С. 7.

14. Шутова, О. Гончарный круг, или Возвращение традиций / О. Шутова // Народная газета. – 2010. – 9 лют. – С. 4.