Дом рамёстваў, ДУК. Дубровенскі раён, г. Дуброўна
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 13.12.2018 08:41
Сучасная назва | Дубровенскі раённы Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна |
Раённы Дом рамёстваў працуе па напрамках:
– зберажэнне і захаванне традыцыйных рамёстваў;
– вывучэнне і адраджэнне рамёстваў і промыслаў у раёне;
– прапаганда традыцыйнай народнай творчасці.
Пры раённым Доме рамёстваў дзейнічаюць гурткі:
– беларуская саломка;
– ткацтва і габелен;
– глінка;
– цуда-гліна;
– раскоша з лапікаў;
– вышыўка для душы;
– беларускі сувенір.
З 2006 года пры Доме рамёстваў працуе народны клуб майстроў «Дубрава» – кіраўнік В. С. Аляксеева.
Майстры раённага Дома рамёстваў штогод удзельнічаюць у рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемствах, напрыклад:
– Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне»;
– кірмаш народных рамёстваў у межах святочных мерапрыемстваў, прысвечаных пасёлку Чырвоны (Расія);
– рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» (Магілёўская вобл.);
– абласное свята-конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны «Вялiкая вясельнiца»;
– абласное свята-конкурс ласкутнага шыцця «Здраўнёўская палітра»;
– абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці «Дажынкі»;
– кірмаш народных рамёстваў «Горад майстроў» у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»;
– абласное свята гісторыка-культурнай спадчыны, фальклору і рэдкіх традыцыйных рамёстваў «Букет Паазер'я» і інш.
Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вуліца Аршанская, д. 1а.
ЛІТАРАТУРА
1. Івашкевіч, Я. Творчасць – люстэрка душы / Я. Івашкевіч // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 31 жн. – С. 2.
2. Пучкова, К. Умельствамі прашчураў валодаюць іх нашчадкі / К. Пучкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 23 чэрв. – С. 8.
3. Цэнтр рамяства // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 262.