Дом рамёстваў, ДУК. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 25.03.2019 11:11
Сучасная назва | Бешанковіцкі раённы Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1995 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы |
Бешанковіцкі раённы Дом рамёстваў заснаваны ў 1995 годзе ў г. п. Бешанковічы. Асноўная мэта дзейнасці ўстановы – прапаганда і захаванне традыцыйных рамёстваў Бешанковіцкага раёна.
Для захавання традыцый народнай творчасці ў Доме рамёстваў працуе 6 кірункаў дзейнасці: кераміка, ганчарства, саломапляценне, ткацтва, выцінанка, роспіс па шкле. На базе Дома рамёстваў дзейнічае народны клуб майстроў «Скарбонка». Таксама дзейнічаюць гурткі па бісерапляценні і вырабу керамічнай цацкі.
Дом рамёстваў актыўна супрацоўнічае з майстрамі раёна, вядзе працу па зборы этнаграфічных матэрыялаў (у тым ліку па ганчарстве, вышыўцы), адраджэнню традыцыйных рамёстваў (распісныя дываны) і інш. Майстры Дома рамёстваў – дыпламанты свята-конкурсу «Чароўная нітка» («Славянскі базар у Віцебску», 2008), плэнераў ганчароў «Гліна спявае».
Работы майстроў Дома рамёстваў ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх выставах і фестывалях. Таксама супрацоўнікамі ўстановы праводзяцца тэматычныя выставы да народных святаў і гулянняў і індывідуальныя выставы майстроў.
Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы, вуліца Камуністычная, д. 21
ЛІТАРАТУРА
1. Бешанковіцкі раённы Дом рамёстваў // Культура Беларусі: энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал. : Т. У. Бялова [і інш]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1. А–Б. – С. 677–678.
2. Бешенковичский районный Дом ремёсел // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область: 2 кн. – Кн. 1. – С. 67.
3. Земляной, Э. Детскими руками постигая гармонию / Э. Земляной // Зара (Бешанковічы). – 1999. – 23 сак. – С. 2.
4. Лукьянова, Н. Народные умельцы держат марку / Н. Лукьянова // Народнае слова.– 2009. – 8 снеж. – С. 8.
5. Людына, А. Маляваныя дываны прэзентавалі ў раённым Доме рамёстваў / А. Людына // Зара (Бешанковічы). – 2018. – 4 снеж. – С. 3.
6. Ляховская, Е. Создавать писанку – это как писать жизнь... / Е. Ляховская // Витебские вести. – 2018. – 7 апр. – С. 9.
7. Санько, М. Захоўваць мінулае – ствараць будучыню / М. Санько // Зара (Бешанковічы). – 2019. – 7 сак. – С. 1–2.
8. Сцепаненка, В. Ачаг асветы і адраджэння / В. Сцепаненка // Витебские вести. – 2013. – 21 дек. – С. 8.