Дом рамёстваў, ДУК. Лепельскі раён, г. Лепель
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 02.05.2019 14:54
Сучасная назва | Лепельскі раённы Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1992 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель |
Лепельскі Дом рамёстваў створаны ў 1992 годзе на базе народнага клуба майстроў «Скарбонка».
З'яўляецца культурна-адукацыйным цэнтрам па развіцці і прапагандзе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Асноўныя напрамкі дзейнасці – ткацтва, у тым ліку беларускіх паясоў, вышыўка, габелен, саломапляценне, ганчарства, кераміка, выраб беларускай лялькі, нацыянальных галаўных убораў і строяў, лапікавае шыццё.
На яе базе дзейнічаюць гурткі для дзяцей і дарослых, у якіх займаюцца вязаннем, вышыўкай, саломапляценнем, фларыстыкай, выцінанкай.
Першы дырэктар – В. Е. Жукава.
У 1998 годзе пры Доме рамёстваў адкрыта творчая майстэрня па стварэнні беларускіх нацыянальных касцюмаў.
Па выніках этнаграфічных экспедыцый адноўлены мужчынскі і жаночы касцюмы лепельскага строю, вясельныя ўборы маладых, ручнікі, ходнікі, вырабы керамікі.
Экспедыцыйныя знаходкі і праца над аднаўленнем лепельскага традыцыйнага строю знайшлі адлюстраванне ў кнізе «Традыцыйны беларускі касцюм», выдадзенай у 2016 годзе.
У цэнтры рамёстваў створаны калекцыі народнага адзення «Белая Русь», «Тканае адзенне», «Віцебскі ручнік», «Традыцыйная лялька» і іншыя.
Філіялы Дома рамёстваў працуюць у аграгарадках Старое Лядна і Стаі.
У 1996 годзе быў адкрыты салон-магазін «Скарбонка». У ім прадстаўлены карціны мясцовых мастакоў, вырабы з саломкі і дрэва, саматканыя ручнікі, паясы ды посцілкі.
Майстры Дома рамёстваў – дыпламанты, лаўрэаты міжнародных, нацыянальных, рэспубліканскіх, абласных выстаў, фестываляў і конкурсаў, у тым ліку ўсебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет», абласных конкурсаў вышыванкі «Чароўная нітка», выставак «Народныя строі: традыцыі і сучаснасць», удзельнікі Дзён культуры Беларусі ў Латвіі, Эстоніі, Германіі, міжнародных фальклорных фестываляў у Венгрыі і Чэхіі і іншыя.
Дом рамёстваў з'яўляецца арганізатарам абласнога конкурсу «Матчыны кросны», які праходзіць раз у два гады.
Экспазіцыя Дома рамёстваў (больш за 200 вырабаў) дэманстравалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Вырабамі лепельскіх майстроў аформлены Пасольствы Рэспублікі Беларусь у Казахстане і Украіне.
З 2006 года дырэктарам працуе Алена Іванаўна Барадзейка.
Па выніках працы за 2008 год Лепельскі Дом рамёстваў быў занесены на абласную Дошку гонару.
У 2008 годзе памяшканне, дзе размяшчаўся салон-магазін «Скарбонка», перадалі службе «Адно акно». А ўстанове культуры аддалі памяшканне былога магазіна «Дзіцячы мір», у якім, разам з салонам-магазінам размясціліся ўсе падраздзяленні Дома рамёстваў – выставачныя залы, гурткі, клубы майстроў.
Па выніках 2012 года раённы Дом рамёстваў выйшаў пераможцам у абласным спаборніцтве ў намінацыі «Лепшы Цэнтр, Дом рамёстваў».
У 2016 годзе пачала работу новая майстэрня «Набойка».
Для папулярызацыі народнай спадчыны Домам рамёстваў распрацавана праграма курса па навучанні рамяству вучняў пачатковых класаў «Самабытная практыка народа». А для старэйшых класаў сумесна з Беларускім інстытутам праблем культуры – праграма «Традыцыйныя рамёствы Беларусі».
Дом рамёстваў цесна супрацоўнічае з Інстытутам фальклору і этнаграфіі Акадэміі навук, Лепельскім краязнаўчым музеем.
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, пл. Свабоды, 7.
ЛІТАРАТУРА
1. «Дзякуй скажа родны край» // Лепельскі край. – 2002. – 26 лют. – С. 3.
2. А згадаць ёсць што... // Віцебскі рабочы. – 1993. – 26 кастр. – С. 3.
3. Бабровіч, Н. Тканіна... мара і надзея / Н. Бабровіч // Лепельскі край. – 1997. – 25 сак. – С. 3.
4. Барадзейка, А. І. Лепельскі Дом рамёстваў / А. І. Барадзейкка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 58.
5. Барадзейка, А. І. Як пацеркі ў каралях / А. І. Барадзейка ; гутарыў У. Міхно // Лепельскі край. – 2013. – 26 лют. – С. 6.
6. Барадзейка, А. Хустка па-лепельску / А. Барадзейка ; гутарыў Я. Рагін // Культура. – 2014. – 6 верас. – С. 13.
7. Барадзейка, Л. І тчэ ўмелая рука... / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 1997. – 8 крас. – С. 2.
8. Бароха, Т. Жывая справа, скіраваная ў будучыню / Т. Бароха // Культура. – 2008. – 26 студз. –1лют. – С. 6.
9. Жукава, В. Гісторыя стварэння і дзейнасці Лепельскага Дома рамёстваў / В. Жукава // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2007. – С. 77–79.
10. Жукова, О. Ольга Жукова: «Наша задача – возродить, сохранить народные ремесла» / О. Жукова ; беседовала Н. Шпаковская // Народнае слова. – 1996. – 16 мая. – С. 4.
11. Закржевский, Г. Одевают «Песняров» / Г. Закржевский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 4 апр. – С. 7.
12. Зелесская, С. Обращаясь к ремеслам предков / С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2006. – 31 студз. – С. 4.
13. Кавалеўскі, С. У лепельскіх касцюмах спяваць будуць «Песняры» / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2006. – 14 лют. – С. 5.
14. Лепель лепіць і не толькі... // Культура. – 2003. – 8–14 лют. – С. 11.
15. Лепельский Дом ремёсел // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 42–43.
16. Лепельскі дом рамёстваў // Мастацтва. – 2004. – № 5. – С. 7–9.
17. Лукьянова, Н. Копилка традиций и ценностей / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2002. – 9 крас. – С. 5.
18. Мальчэўская, Я. І тчэ, успомніўшы, рука... / Я. Мальчэўская // Белорусская ніва. – 1993. – 25 июня. – С. 6.
19. Матырка, В. Дом творцаў / В. Матырка // Лепельскі край. – 2009. – 1 студз. – С. 5.
20. Матырка, В. Як вырашаецца лёс «Скарбонкі»? / В. Матырка // Лепельскі край. – 2008. – 21 сак. – С. 4.
21. Міхно, У. Зыркае святло мастацтва / У. Міхно // Лепельскі край. – 2010. – 4 мая. – С. 6.
22. Пастернак, Т. Новый дом для ремёсел / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 7 крас. – С. 8.
23. Сільвановіч, С. ...І тчэ ўмелая рука / С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2011. – 27 верас. – С. 5.
24. Сільвановіч, С. Крылы для творчасці / С. Сільвановіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 19 мая. – С. 6.
25. Телятко, Е. Уже не ручей, а криница. Наполняют её мастерицы! / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2009 – 17 янв. – С. 11
26. Телятко, Е. Хозяйка храма творчества / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 7 жн. – С. 8.
27. Цялятка, А. Тут жыве душа народа / А. Цялятка // Витебские вести. – 2017. – 19 сент. – С. 6.