Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом рамёстваў, ДУК. Сенненскі раён, г. Сянно

 

Сучасная назва Сенненскі Дом рамёстваў
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1993
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно
Сайт https://sennoremeslo.wixsite.com/dom-remesel

 

Сенненскі Дом рамёстваў быў створаны ў снежні 1993 года ў г. Сянно і знаходзіўся ў будынку гісторыка-краязнаўчага музея. Агульная плошча 135 м2.

Па стане на 2019 год у штаце Дома рамёстваў 6 чалавек: метадыст па ткацтве Іна Стычынская, метадыст па саломапляценні Валянціна Грыбоўская, метадыст па кераміцы Уладзімір Квашко, метадыст па народных паясах Вольга Акулава, кіраўнік лялечнага тэатра «Сенненская батлейка» Дзмітрый Зайко. Узначальвае калектыў майстроў Вольга Квашко.

Асноўны напрамак дзейнасці – захаванне і адраджэнне народных промыслаў і рамёстваў, традыцый Сенненскага раёна.

12 відаў старажытнага рамяства: ткацтва, ручная вышыўка, шыццё, выцінанка, ткацтва паясоў, саломапляценне, выраб керамічнай цацкі, ганчарства, аплікацыя саломкай, жывапіс, роспіс па дрэве, народны касцюм.

Сенненскі Дом рамёстваў – вялікая майстэрня, вучэбны цэнтр, дзе вядзецца навучанне школьнікаў і моладзі. Многія жыхары Сенненшчыны знайшлі свой любімы занятак і спецыяльнасць у Доме рамёстваў.

У навучанні выкарыстоўваюцца розныя формы і метады:

– рознаўзроўневае навучанне;

– самастойная творчая дзейнасць;

– метадычныя рэкамендацыі;

– індывідуальны метад навучання.

З 1998 года пры Сенненскім Доме рамёстваў дзейнічае клуб майстроў «Натхненне», якому прысвоена званне «народны». Клуб мае салон-краму «Сенненскія сувеніры».

Майстры і навучэнцы Дома рамёстваў прымаюць актыўны ўдзел у раённых і абласных выстаўках, рэспубліканскіх фестывалях, святах, кірмашах і семінарах. Майстры – удзельнікі і дыпламанты рэспубліканскага фестывалю-кірмашу мастацтваў «Вясновы букет» (Мінск, 2010), абласнога фестывалю нацыянальных культур (г. Мёры, 2009), свят-конкурсаў вышыўкі «Чароўная нітка» і па саломапляценні «Папараць-кветка» у рамках міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» (2008, 2010), «Дубравушка» ў рамках фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (2010), рэгіянальнага ткацтва «Матчыны кросны» (2007, 2009) і іншыя.

За 2018 год майстры Сенненскага Дома рамёстваў тройчы атрымлівалі Гран-пры на абласных конкурсах. 18 разоў іх дзейнасць адзначалася іншымі ўзнагародамі.

Па выніках III абласнога конкурсу «Сцяжкі майстэрства» ў Віцебску (2017) Сенненскаму Дому рамёстваў прысуджана I месца ў намінацыі «За рэканструкцыю зімовага строю ў адпаведнасці з мясцовымі традыцыямі». Тэматыка конкурсу прысвячалася зімоваму касцюму. Сенненшчына на выставе была прадстаўлена пяццю камплектамі рэгіянальнай вопраткі, адноўленых рукамі народных майстроў Вольгі Квашко, Іны Стычынскай, Валянціны Грыбоўскай. Да конкурсу ва ўстанове асобна быў падрыхтаваны метадычны дапаможнік з даследчым матэрыялам, назапашаным за шматгадовую працу па аднаўленні сенненскага строя.

Штогод на базе Сенненскага Дома рамёстваў экспануецца каля 15 выставак народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праводзіцца больш 40 мерапрыемстваў: сустрэчы з майстрамі, майстар-класы, пазнавальныя лекцыі, конкурсы паміж навучэнцамі.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Кастрычніцкая, д. 91.

 

Народны вясельны касцюм Сенненскага Дома рамёстваў. г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.vitbichi.byВырабы майстроў Сенненскага Дома рамёстваў. г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://sennoremeslo.wixsite.com/dom-remeselВырабы майстроў Сенненскага Дома рамёстваў. г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://sennoremeslo.wixsite.com/dom-remeselАўтэнтычны народны касцюм Сенненскага Дома рамёстваў. г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://sennoremeslo.wixsite.com/dom-remesel

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэвіч, В. Дасягненні сенненскіх майстроў / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 20 мая. – С. 4.

2. Бандарэвіч, В. Майстар, мастак, філосаф / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 26 крас. – С. 5.

3. Бандарэвіч, В. Мясцовых нявест навучаць рыхтаваць пасаг / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 27 лют. – С. 1, 5.

4. Бандарэвіч, В. На Сенненшчыне аднавілі ўнікальную калекцыю народнага касцюма / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 25 кастр. – С. 1, 8.

5. Бандарэвіч, В. Раз сцяжок, два сцяжок... / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 9 жн. – С. 5.

6. Бандарэвіч, В. TERRA INCOGNITA нацыянальнай моды / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 19 сак. – С. 4.

7. Бандарэвіч, В. У Сенненских майстроў – папаўненне / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 4 сак. – С. 1.

8. Бандарэвіч, В. Фарбы роднага краю / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 16 снеж. – С. 2.

9. Бандарэвіч, В. Як нараджаецца ўзор / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 24 лют. – С. 4.

10. Бураков, М. Сноп, сделанный её руками, стал украшением «Дожинок» / М. Бураков // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 17 кас. – С. 1, 3.

11. Буракова, Т. Падарунак пачатку мінулага стагоддзя / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 9 чэрв. – С. 4.

12. Буракова, Т. Працуе для нашчадкаў / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 10 кастр. – С. 4.

13. Буракова, Т. На радасць сабе і людзям / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 7 сак. – С. 2.

14. Волкова, Л. Это следует шить... / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 18 апр. – С. 8.

15. Залесская, С. Не угасает интерес к ремеслам / С. Залесская // Белорусская нива. – 2006. – 17 окт. – С. 5.

16. Іўеў, А. «З глыбінь жыватворных народнага духу» / А. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2005. – 8 кастр. – С. 1.

17. Іўеў, А. Нам ёсць чым ганарыцца / А. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 26 сак. – С. 4, 6.

18. Квашко, В. Калекцыя народных строяў Сенненскага Дома рамёстваў / В. Квашко // Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, Лепель, снежань 2013 г. / [рэдкал.: Л. У. Вакар і інш.]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2014. – С. 72–75.

19. Корсакава, Г. Да поспеху сям'ёй / Г. Корсакава // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 1 ліп. – С. 5.

20. Корсакава, Г. Лёс, вышыты крыжыкам / Г. Корсакава // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 2 лют. – С. 5.

21. Лазюк, С. Сенненскія арнаменты / С. Лазюк // Сельская газета. – 2014. – 27 марта. – С. 16.

22. Лукьянова, Н. Тайнопись старинных узоров / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2008. – 17 чэрв. – С. 5.

23. Рагін, Я. Анатомія глінянай архаікі / Я. Рагін // Культура. – 2017. – 19 жн. – С. 12.

24. Рагін, Я. І гарнітуры для кавалераў / Я. Рагін // Культура. – 2014. – 29 лістап. – С. 13.

25. Рагін, Я. І помнік Вадзяніку... / Я. Рагін // Культура. – 2016. – 19 сак. – С. 6.

26. Радзькова, А. Прыгажосць сваімі рукамі / А. Радзькова // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 28 лістап. – С. 2.

27. Сенненский Дом ремёсел // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 450.

28. Траян, Я. «Замест персідскага ўзору...» / Я. Траян // Голас Сенненшчыны. – 2006. – 5 мая. – С. 3.