Дом рамёстваў, ДУК. Мёрскі раён, г. Дзісна
- Подробности
- Створана 24.08.2020 12:23
- Адноўлена 01.09.2020 16:07
Сучасная назва | Дзісненскі гарадскі Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 2006 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Дзісна |
Дзісненскі гарадскі Дом рамёстваў быў адкрыты ў 2006 годзе ў будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры. Ён быў пабудаваны ў 1895 годзе. У 1911 годзе тут выступала 1-я прафесійная беларуская тэатральная трупа І. Буйніцкага; пасля Вялікай Айчыннай вайны ў ім размяшчаўся гарадскі Дом культуры. Агульная плошча памяшканняў – 1433 м2, у тым ліку 344,1 м2 – кабінеты для заняткаў у гуртках, выставачныя і глядзельныя залы. Працуюць гурткі: вышыўка, вязанне, ласкутнае шыццё, народная і гліняная цацка, саломапляценне, вырабы са скуры.
Супрацоўнікі Дома рамёстваў арганізоўваюць экспедыцыі па зборы этнаграфічнага матэрыялу, які выкарыстоўваецца для афармлення залаў у стылі «рэтра», правядзення выстаў. Імі вядзецца распрацоўка касцюмаў дзісненскага строю.
Штогод майстры Дома рамёстваў удзельнічаюць у святочных мерапрыемствах у Полацку, Наваполацку, Расонах, Мёрах, свяце народнай творчасці «Перабродская зорка», раённых выставах у рамках аглядаў-конкурсаў калектываў мастацкай самадзейнасці Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня»; выставах-кірмашах «Горад майстроў» на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі», фестывалях «Славянскі базар у Віцебску» і «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, на свяце песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўна» і інш.
Дырэктар – Ганебная Людміла Вікенцьеўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Дзісна, вуліца Першамайская, 2а.
ЛІТАРАТУРА
1. Басікірская, А. Як важна да прафесіі душою прырасці / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2015. – 19 верас. – С. 8.
2. Матэленак, Л. Дом рамёстваў дома не заседжваецца / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 29 чэрв. – С. 4.
3. Паўночныя ўборы // Звязда. – 2016. – 24 лістап. – С. 1.
4. Рынкевіч, К. Да народных рамёстваў цікавасць не сціхае / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2020. – 14 ліп. – С. 8.
5. Рынкевіч, К. Журавель кату таварыш / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 17 верас. – С. 5.
6. Рынкевіч, К. Лялька з двума імёнамі / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 30 чэрв. – С. 5.
7. Рынкевіч, К. На подыуме мода з мінулага / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 21 ліп. – С. 5.
8. Шпакоўская, Г. У чым хварсілі дзіснянкі / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2016. – 14 апр. – С. 23.