Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны літаратурны «ЛітКафейнік». Віцебск, г.

Народны літаратурны клуб «ЛітКафейнік» дзейнічае на базе культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна"». Дзейнасць яго пачыналася як адкрытае творчае аб'яднанне літаратараў горада. З сакавіка 2015 года пасяджэнні клуба «ЛітКафейнік» праходзяць рэгулярна ў цэнтры горада ва ўтульнай атмасферы невялікага кафэ. Асноўная мэта літаратурнага клуба – знаёмства жыхароў горада з сучаснай літаратурай, з пісьменнікамі-сучаснікамі. Праграма мерапрыемстваў складаецца з сучаснай паэзіі, прозы, гумару, жывой музыкі. За кубачкам кавы можна займець новыя знаёмствы, атрымаць асалоду ад творчых сюрпрызаў і інш. Члены клуба рэгулярна сустракаюцца, дыскутуюць, чытаюць свае творы і абмяркоўваюць іх.

За значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны культурны ўзровень і творчыя паказчыкі 19 лістапада 2020 года літаратурнаму клубу «ЛітКафейнік» прысвоена званне «народны».

Удзельнікамі клуба з'яўляюцца 19 чалавек. Гэта як вядомыя, так і маладыя паэты і выканаўцы горада Віцебска. Сярод іх: Леў Палыкоўскі, Тамара Кавалёва, Васіль Калтуноў, Юлія Панамарэнка, Алег Сяшко, Людміла Дунец, Алена Крыклівец, Вольга Мацкевіч, Наталля Салаўёва, Таццяна Палякова, Валянціна Шырынава, Лідзія Шышко, Васіль Мельнікаў, Алена Шчупак, Алена Бабарыка і інш. На іх рахунку шмат публікацый у беларускіх і замежных перыядычных выданнях, за апошнія тры гады яны выпусцілі 8 кніг, сталі лаўрэатамі літаратурных конкурсаў, правялі шэраг сустрэч з чытачамі. Так, у 2021 годзе члены народнага літаратурнага клуба «ЛітКафейнік» прымалі актыўны ўдзел у IV літаратурным фестывалі «Цэнтр Еўропы», які праходзіў у Полацку. Тамара Кавалёва заняла 1-е месца ў намінацыі «Паэзія», 2-е месца ў намінацыі «Паэзія» на прыз сімпатый гледачоў. Лідзія Шышко перамагла ў конкурсе «Паэт-артыст», заняла 2-е месца ў намінацыі «Адзінства. Згуртаванасць. Сяброўства народаў» на прыз сімпатый гледачоў, 2-е месца ў намінацыі «Малая проза» на прыз сімпатый гледачоў. Людміла Дунец атрымала 1-е месца ў намінацыі «Мовай Я. Купалы і Я. Коласа» і інш.

Літаратурны клуб таксама праводзіць вялікую работу па захаванні памяці паэтаў і пісьменнікаў – нашых ураджэнцаў. Сумесна з абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна, музеем Марка Шагала, кафедрай літаратуры ВДУ імя П. М. Машэрава выступае арганізатарам мерапрыемстваў, прысвечаных паэту Давіду Сімановічу, мастаку і паэту Алегу Прусаву, літаратурна-адукацыйных праектаў «Шматкроп'е», «Камера-абскура». Дзякуючы членам клуба і іх аднадумцам, на фэсце вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і на фестывалі «Віцебскі лістапад» гучаць вершы паэтаў Беларусі і Расіі, часта ў выкананні аўтараў.

Мастацкі кіраўнік – Алег Сяшко.

 

Мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага клуба «ЛітКафейнік» ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска Удзельніца народнага літаратурнага клуба «ЛітКафейнік» ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска Удзельніца народнага літаратурнага клуба «ЛітКафейнік» ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска

 

ЛІТАРАТУРА

1. Волкова, Л. Моряк в седле / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 18 апр. – С. 8.

2. Ширкевич, И. Дебют поэтессы / И. Ширкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 9 февр. – С. V.

 

СПАСЫЛКІ

Народны літаратурны клуб «ЛітКафейнік»

Старонка народнага літаратурнага клуба «ЛітКафейнік» УКантакце