eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 8th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

2026 – Год белорусской женщины
banner-five-year-quality

«Бога і маму ў душы нашу»: духоўная паэзія Рыгора Барадуліна

 
charawnik-rodnaga-slova
 

«БОГА І МАМУ Ў ДУШЫ НАШУ»

Духоўная паэзія Рыгора Барадуліна

 

 

Бога i маму ў душы нашу,

Ступаю па грэшнай зямлi асцярожна,

Каб толькi не здрыгануць душу,

Звышняга й маму не патрывожыць.

Богам Адзiным душа жыве,

Мама душу дабрынi навучае.

Там па завоблачнай мураве,

Ходзiць журба з мамiнымi вачамi.

Зычу хоць подых вясны ледзяшу,

Ясачку яснага досвiтку скрусе.

Бога i маму ў душы нашу,

Каб анiхто iх не ўкрыўдзiў,

Малюся...

 

Рыгор Барадулін – чарадзей беларускай паэзіі.

Яго творчасць вызначаецца разнастайнасцю жанраў, вобразна-стылявых сродкаў, яркай метафарычнасцю, тонкім псіхалагізмам, багаццем моўнай палітры.

У творах паэта рэальны, чалавечы вобраз маці неразрыўна звязаны з вобразам Усявышняга. Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвага выпрабавання – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі, а непрактыкуючых, загубленых духоўна – мноства. Госпад разумее і чуе ўсіх, нават думкі. Вялікі беларускі паэт Рыгор Барадулін імкнуўся наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Пры гэтым ён не лічыў пытанне канфэсійнай прыналежнасці істотным, бо «Бог для ўсіх адзіны».

Духоўныя творы паэта гэта – творы-малітвы, творы-роздум, творы-споведзь, творы-пакаянне.

Да 25-годдзя пантыфікату Папы Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі Папы Рымскага Яна Паўла II «Рымскі трыпціх» і меў магчымасць пабачыцца з пантыфікам на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 чэрвеня 2004 г. Паклонам пашаны Блаславёнаму Яну Паўлу ІІ з'яўляецца кніга «Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх» (2011), якая змяшчае прысвечаныя Яну Паўлу ІІ тэксты Рыгора Барадуліна, зроблены Рыгорам Барадуліным аўтарскі пераклад на беларускую мову «Рымскага Трыпціха» Яна Паўла ІІ і Рымскі Дыпціх, кніга выдадзена з нагоды беатыфікацыі Папы Рымскага Яна Паўла II.

28 чэрвеня 2004 года Рыгор Барадулін разам з архімандрытам Сяргеем Гаекам меў асабістую аўдыенцыю з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ.

«Гэта было як сон... Справа ў тым, што я пераклаў трыпціх Яна Паўла ІІ, і мы ехалі, каб яму ўручыць. Не чакалі, што ён нас прыме, мы думалі, што проста перадамо. Але нам сказалі: "Папа вас чакае". Самае цікавае, што Папа Рымскі загаварыў на выдатнай беларускай мове! Сустрэча была кароткаю, але тое, што ён мяне дабраславіў, тое, што ён гаварыў са мною па-беларуску – гэтага я не мог забыць...»

У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі «Ксты». Паэт у сваіх вершах звяртаецца да Госпада і да кожнага чалавека. Ксты – дзівосна ўдалася шматзначная назва, якой і мусіць быць таямніца, таямніца паэзіі і таямніца веры. Ксты – утрымліваюць у сабе і хрост, і крыжы, і пальцы, складзеныя, каб перажагнацца, і тэксты (святыя), і падтэксты. Гэта кніга з'яўляецца сапраўдным узорам духоўнай паэзіі і за яе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

Зборнік «Руны Перуновы» (2006), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі паэта.

Падзякай Усявышняму за радасць жыцця, светлай журбой напоўнены зборнік вершаў «Халодная памяць вады» (2010), роздумам пра сутнасць жыцця — кніга «Anima» (2011).

«Аніма» – гэта тэматычны зборнік, у ім сабраныя кананічныя малітвы ў паэтычнай інтэрпрэтацыі аўтара, біблейскія балады, псалмы, вершы-малітвы, а таксама вершы пра сэнс жыцця, пра вялікую любоў да бацькі, маці, роднай зямлі.

Праект «Вяровіца» (2011) складзены з дыска з 12-цю псалмамі, напісанымі Рыгорам Барадуліным і праспяванымі Алесем Камоцкім, і кніжцы па фармату дыска. У кніжцы сабраныя фотаздымкі, прысвечаныя рэлігійным і абрадавым святам беларусаў.

Няма такога чалавека, які б не задумваўся над жыццём і смерцю, любоўю і нянавісцю, вечным і паўсядзённым. Кожны верш Рыгора Барадуліна – глыбокая развага над сэнсам жыцця, месцам чалавека ў жыцці. У сваіх вершах Барадулін кажа пра тое, што чалавек не можа жыць толькі зямным, свецкім, не паглыбляючыся ў сябе, у духоўнасць.

Кажуць, што сапраўдны паэт – гэта пасярэднік паміж Богам і людзьмі. Праз паэта Усявышні гаворыць з сусвету. Сапраўдны паэт не рыфмуе і не складае, ён піша, можна сказаць, пад дыктоўку Творцы, і Рыгор Барадулін быў менавіта такім паэтам.

 

Baradilin-i-Papa-Rmski

  


01

Барадулін, Р. Anima / Рыгор Барадулін ; [уклад. і аўтары прадмовы ксёндз Уладыслаў Завальнюк, А. Сакалоўская]. — Мінск : Рымска-Каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены, 2011. — 450 c., [11] л. іл.


Аніма – па-латыні «душа». Душа вечная, бо яна ўдыхнута ў чалавека Усявышнім. Душа, дух, дыханне. Усё з душой жывое, без душі мёртвае. У кнізе Рыгора Барадуліна «Anima» роздум пра сутнасць жыцця, спроба сам-насам пагутарыць з Нябёсамі.



02

 

Барадулін, Р. І. Ксты : [вершы] / Р. І. Барадулін. — Мн. : Рымска-катал. парафія св. Сымона і св. Алены, 2009. — 528 с.


Падзяка Усявышняму і Маме, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю – у кнізе «Ксты».

 


03

Барадулін, Р. І. Босая зорка : паэзія / Р. І. Барадулін. — Мн. : ГА Беларускае таварыства «Кніга», 2001. — 177 с.


Вечаровы роздум і ранішняе парыванне, прамаўленне да Звышняга і зямны клопат, біблейскія балады і ахвярынкі-жарынкі затуліліся пад дахам вокладкі ад золкай залевы будзёнасці.

 


04

Барадулін, Р. І. Евангелле ад Мамы : кніга паэзіі / Р. І. Барадулін. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1995. — 462 с.


Маці. Мова. Малітва.

Пад гэтым трохзор'ем адыходзіць з прытулку часовага. Святло Вечнай кнігі, Матчына дабравесце, Матчына багаславенне, жыццёвы тлум і сум развітання – у новай кнізе Рыгора Барадуліна «Евангелле ад Мамы».


05

Барадулін, Р. І. У неба пехатою : апошнія вершы / Рыгор Барадулін ; [уклад., пасляслоўе С. Шапрана ; прадмова У. Някляева]. — Мн. : Медыял, 2014. — 223 с.


24 лютага 2014 года Рыгор Барадулін сустрэў 79-ты дзень нараджэння, а 2 сакавіка яго не стала. У кнігу «У неба пехатою» ўвайшлі выбраныя вершы апошніх гадоў, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню па рукапісах Рыгора Барадуліна. Выданне падрыхтавана да саракавін па нашым паэце.


06

Барадулін, Р. «Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх» : паклон пашаны Блаславёнаму Яну Паўлу II / Рыгор Барадулін. — Полацк : Грэка-каталіцкая парафія Святамучаніка Язафата ў г. Полацку, 2011. — 65, [1] с.


Гэтая кніга – паклон пашаны Блаславёнаму Яну Паўлу ІІ. Яна змяшчае: прысвечаныя Яну Паўлу ІІ тэксты народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Зроблены Рыгорам Барадуліным аўтарскі пераклад на беларускую мову «Рымскага Трыпціха» Яна Паўла ІІ і Рымскі Дыпціх. Кніга выдадзеная з нагоды бэатыфікацыі Папы Яна Паўла ІІ.

 


07

Барадулін, Р. Рымскі дыпціх. Узрушэньне Dittico romano. Commozioni: рэлігійная паэзія: Яну Паўлу ІІ / Рыгор Барадулін. — Полацк : Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2006. — 47 с., [1] л. іл.


08

Барадулін, Р. Вяровіца Алеся Камоцкага, складзеная з вершаў Рыгора Барадуліна і фотаздымкаў Джона Кунстадтэра, пры музычным аздабленні Аляксандра Віслаўскага . — Мінск : Радыёла-плюс, 2011. — [89] с.


Пад адной вокладкай змяшчаюцца дыск з 12-цю псалмамі, праспяванымі Алесем Камоцкім, і кніжка па фармату дыска, дзе спляліся разам тэксты псалмоў і фотаздымкі Джона Кунстадтэра.


09

Барадулін, Р. І. Толькі б яўрэі былі!.. : кніга павагі і сяброўства / Рыгор Барадулін ; прадм. В. Нікіфаровіча. — Мінск : Кнігазбор, 2011. — 242 с


Книгу склалі артыкулы і ўспаміны пра знаных дзеячаў яўрэйскай культуры, пераклады паэзіі Х.-Н. Бяліка, М. Надзіра, М. Шагала і многіх інш. Аснова апошняга раздзела – вершы, прысвячаныя яўрэйскім святыням, а таксама вершы і дарчыя надпісы (захаваныя ў рабочых блакнотах) творцам, блізкім сябрам і калегам.

 


10

Барадулін, Р. Халодная памяць вады / Рыгор Барадулін. — Мінск : Рымска-каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены, 2010. — 498с., [12] л. іл.


У новай кнізе паэзіі Рыгора Барадуліна ў асноўным новыя вершы новага стагоддзя. Падзяка Усявышняму за радасць жыцця, светлая журба, вечаровы роздум у шчырых радках. Выходзіць кніга клопатамі пробашча Чырвонага касцёла айца Уладыслава Завальнюка і Алы Сакалоўскай.


11

Бородулин, Р. Перакуленае. Опрокинутое / Рыгор Барадулин. — Москва : Время, 2010. — 512 с. — (Поэтическая библиотека).


В книге «Перакуленае / Опрокинутое» стихотворения Рыгора Бородулина представлены параллельно – в белорусских оригиналах и в лучших переводах на русский язык.


12

Барадулін, Р. І. Руны Перуновы : выбр. творы / Р. І. Барадулін. — Мн. : Радыёла-плюс, 2006. — 496 с.


У кнігу ўвайшлі выбраныя творы народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. У кнізе змешчаныя як хрэстаматыйныя вершы, так і тыя, што друкуюцца ўпершыню.


13

Штэйнер, І. Ф. Super flumina babylonis : біблейскія міфалагемы ў паэзіі Рыгора Барадуліна / І. Ф. Штэйнер. — Мн. : Кнiгазбор, 2008. — 75 с.


Аналізуюцца ўвасабленні асноўных кніг Бібліі, перапевы і ператварэнні евангельскіх міфалагем у паэзіі Р. Барадуліна, зроблена спроба аналізу вобразна-выяўленчай сістэмы і паэтыкі твораў.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Барадулін, Р. Anima / Рыгор Барадулін ; [уклад. і аўтары прадмовы ксёндз Уладыслаў Завальнюк, А. Сакалоўская]. — Мінск : Рымска-Каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены, 2011. — 450 c., [11] л. іл.

2. Барадулін, Р. «Бога і маму ў душы нашу» / Р. Барадулін // Дзеяслоў. — 2003. — № 2. — С. 3—10.

3. Барадулін, Р. І. Босая зорка : паэзія / Р. І. Барадулін. — Мн. : ГА Беларускае таварыства «Кніга», 2001. — 177 с.

4. Барадулін, Р. «Вера ўмацавала маю душу...» / Р. Барадулін // Дзеяслоў. — 2009. — № 5. — С. 290—293.

5. Барадулін, Р. «Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх» : паклон пашаны Блаславёнаму Яну Паўлу II / Рыгор Барадулін. — Полацк : Грэка-каталіцкая парафія Святамучаніка Язафата ў г. Полацку, 2011. — 65, [1] с.

6. Барадулін, Р. Вяровіца Алеся Камоцкага, складзеная з вершаў Рыгора Барадуліна і фотаздымкаў Джона Кунстадтэра, пры музычным аздабленні Аляксандра Віслаўскага . — Мінск : Радыёла-плюс, 2011. — [89] с.

7. Барадулін, Р. І. Евангелле ад Мамы : кніга паэзіі / Р. І. Барадулін. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1995. — 462 с.

8. Барадулін, Р. І. Ксты : [вершы] / Р. І. Барадулін. — Мн. : Рымска-катал. парафія св. Сымона і св. Алены, 2009. — 528 с.

9. Барадулін, Р. І. Лепей / Рыгор Барадулін ; [уклад., прадм. Глеба Лабадзенка]. — Мн. : Ігар Віркоўскі, 2013. — 103 с. + 1 электрон. опт. диск (DVD-ROM).

10. Бородулин, Р. Перакуленае. Опрокинутое / Рыгор Бородулин. — Москва : Время, 2010. — 512 с. — (Поэтическая библиотека).

11. Барадулін, Р. Руны Перуновы / Рыгор Барадулін. — Мн. : Радыёла-плюс, 2006. — 496 с.

12. Барадулін, Р. Рымскі дыпціх. Узрушэньне Dittico romano. Commozioni: рэлігійная паэзія: Яну Паўлу ІІ / Рыгор Барадулін. — Полацк : Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2006. — 47 с., [1] л. іл.

13. Барадулін, Р. Сам-насам з вечнасцю... / Рыгор Барадулін // Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў ; укл. Г. Бураўкін. — Мн.: Кніга, 2003. — С. 43—51.

14. Барадулін, Р. І. У неба пехатою : апошнія вершы / Рыгор Барадулін ; [укладанне, пасляслоўе С. Шапрана ; прадмова У. Някляева]. — Мн. : Медыял, 2014. — 223 с.

15. Штэйнер І. Ф. Super flumina babylonis : біблейскія міфалагемы ў паэзіі Рыгора Барадуліна / І. Ф. Штэйнер. — Мн. : Кнiгазбор, 2008. — 75 с.