eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 8th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

2026 – Год белорусской женщины
banner-five-year-quality

Запаветных крыніц перазвоны: народная спадчына ў творчасці Рыгора Барадуліна

 
charawnik-rodnaga-slova
 

ЗАПАВЕТНЫХ КРЫНІЦ ПЕРАЗВОНЫ

Народная спадчына ў творчасці Рыгора Барадуліна

 

 Душа народа багатая, самабытная, унікальная. Пазнаць яе можна рознымі шляхамі, але найлепш праз народную спадчыну: праз традыцыі, фальклор, народную мудрасць, народную творчасць, якія перадаюцца ад прадзедаў праўнукам, ад дзедаў унукам, ад бацькоў дзецям. Напітанаму з маленства народным каларытам чалавеку складана адмовіцца ад пачутага і засвоенага – гэта застаецца з ім назаўжды, часам крочыць штодзень па жыцці, пранізваючы дзейнасць і творчасць водгукамі спазнанага.

Увабраўшы ў сябе народную мудрасць, Р. Барадулін перадае яе нашчадкам праз сваю творчасць. Варта адзначыць творы для дзетак, якія змяшчаюць багата звестак пра будову света, прыроду, людзей... Ён, як мудры дзед, распавядае пра жыццё-быццё, даўніну і сучаснасць, сапраўднае і ўяўнае.

Як сапраўдны захавальнік вуснай народнай спадчыны, Р. Барадулін сабраў у месца ўнікальныя адметнасці гаворкі сваёй малой радзімы, якія выйшлі пад назвай «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна». Таксама быў адным з рэдактараў зборніка «Беларускія народныя песні», які змяшчае фальклорна-паэтычную спадчыну беларускага народа.

Як вядома, народ любіць жарты. Спрадвеку існавалі творы, якія апавядалі пра жыццё ў смешных формах. У творчасці Р. Барадуліна маюцца і такія творы. Яны змешчаныя ў розных кнігах, а таксама выйшлі асобнымі выданнямі.

У творчасці Р. Барадуліна прасочваецца прасякнутасць жыцця народнай мудрасцю. Выкарыстанне ў творчасці народных сімвалаў яскрава сведчыць пра гэта. В. А. Максімовіч вылучае асноўнымі народнымі сімваламі ў творчасці Р. Барадуліна вобраз маці, хаты, дрэва, вады/возера/ракі, дарогі. Творы багатыя на розныя сімвалы, якія датычацца чалавечага жыцця.

«Ён адзін з тых, каго ўзгадвала родная мова, матчына песня, і, як удзячны сын, ашчадна, па крупінках збірае багатыя некранутыя скарбы з крыніц народнага жыцця. І гэта адна з асноўных заслуг паэта. Бадай, ніхто з яго паэтычнай плеяды не можа пахваліцца такой свежасцю і самабытнасцю моўных запасаў, як Р. Барадулін.

Далучыцца да свету пісьменніка, яго думак, мараў, душы, можна праз азнаямленне з яго творамі. 

 


01

Барадулін, Р. Выпаў грук у грома з рук : вершы, загадкі, лапатушкі, цвялілкі, бубнілкі, пацешкі / Рыгор Барадулін ; [уклад. Ул. Сіўчыкава ; мастак А. Карповіч]. — Мн. : Радыёла-плюс, 2009. — 159 с.


Чытанка адрасавана дзеткам, іх матулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўнікам.


02

 

Барадулін, Р. Сябрына : вершы : для дашк. узросту / Рыгор Барадулін ; маст. Мая Пракаповіч. — Мн. : Маст. лiт., 2013. — 24 с. — (Нашым дзеткам).


Кніга адрасавана самым маленькім, добра ілюстравана.


03

Барадулін, Р. Ці пазяхае бегемот? : вясёлыя вершы, казкі, прыбабунькі : [для дзяцей дашк. узросту] / Рыгор Барадулін ; мал. А. Шэверава. — Мн. : Юнацтва, 1981. — 159 с.


Вясёлыя вершы надаюць добры настрой дзеткам, гульня словаў развівае слоўнікавы запас, далучае да прыгажосці і мілагучнасці мовы.

Адрасавана самым маленькім для чытання бацькамі.


 


04

Барадулін, Р. Як воўк калядаваў : казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі : [для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту] / Рыгор Барадулін ; маст. М. Р. Казлоў. — Мн. : Юнацтва, 2000. — 143 с.


Героі народных казак па-новаму ажываюць у творах кнігі. Простая, цікавая і займайльная форма паведамлення падорыць добры настрой тым, хто іх прачытае і тым, для каго іх будуць чытаць.


05

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна / [уклад. Н. Давыдзенка ; прадм. У. Някляева]. — Мн. : Кнігазбор, 2013. — 386 с.


У кнізе сабраны ўнікальныя адметнасці гаворкі малой радзімы пісьменніка: асобныя словы, устойлівыя выразы, прыказкі, народны каляндар, звычаі, парады, стравы, замовы, прыгаворкі, зычэнні, загадкі, запісы жывой ушацкай гаворкі і іншае.


06

Барадулін, Р. Воз вёз лёс : [хуткамоўкі] / Р. Барадулін ; [фота Т. Мармыш]. — Мн. : Радыёла-плюс, 2013. — [64] с.


Акрамя багацця народнага слова, кніга змяшчае фатаздымкі сучаснага беларускага жыцця.


07

Барадулін, Р. Няўрокам кажучы... : сяброўскія шаржы, эпіграмы / Р. Барадулін, М. Лісоўскі. — Мн. : Беларусь, 1971. — 68 с.


Альбом змяшчае шаржы і эпіграмы на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва ў замалёўках аўтараў.



08

Барадулін, Р. Мудрэц са ступаю ; Смаргонская акадэмія : радкі ў гуморы і наравістая паэма / Р. І. Барадулін ; маст. М. Казлоў. — Мн. : Маст. лiт., 1988. — 271 с.


Гэта своеасаблівая справаздача паэта ў вясёлым жанры. У кнігу ўвайшлі выбраныя сатырычныя і гумарыстычныя вершы, эпіграмы, жарты, паэма.

Адрасавана ўсім, каму да душы дасціпнае і яршыстае слова, аматарам мастацкай самадзейнасці.


09

Барадулін, Р. Прынамсі... : вяселыя вершы, закаханы гумар, пародыі, эпіграмы / Р. І. Барадулін. — Мн. : Маст. лiт., 1977. — 302 с.


Кніга складае вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкай, з сяброўскім пажаданнем.

 


10

Барадулін, Р. Журавінка : гумарыст. вершы, пародыі, эпіграмы / Р. І. Барадулін. — Мн. : Маст. лiт., 1972. — 144 с.


Даціпным і трапным словам паэт бічуе ўсё адмоўнае, што яшчэ трапляецца ў нашым жыцці.


11

Барадулін, Р. Дойны конь : гумар. вершы / Р. І. Барадулін. — Мн. : Звязда, 1965. — 60 с. — (Бiблiятэка «Вожыка»).


Вершы прасякнуты гумарам, показкамі, думкамі і роздумамі простага чалавека пра жыццё.


12

Барадулін, Р. Нагбом : лірыка / Р. І. Барадулін. — Мн. : Беларусь, 1963. — 139 с.


Беларуская лірыка заўсёды вызначалася сваёй грамадзянскасцю, дапамагала народу ў яго барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Не забываецца аўтар і на народныя каштоўнасці, мудрасць, вобразы. Спалучэнне усяго гэтага ў творах пісьменніка сабрана ў дадзенай кнізе.


13

Барадулін, Р. І. Неруш: Начныя азярыны; Еўразія; Рута-мята; Угаманіўся бор; Шчыравала пчала... : лірыка / Р. І. Барадулін ; маст. Я. Кулік. — Мн. : Беларусь, 1966. — 159 с.


У кнізе вершаў закранаюцца запаветныя для паэта тэмы.

 


 

14

 Барадулін, Р. Трэба дома бываць часцей... : выбраныя старонкі лірыкі / Р. І. Барадулін. — Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1993. — 352 с.


У кнігу увайшлі лепшыя радкі лірыкі Р. Барадуліна. Радзіма, паганскія карані беларусаў, каханне і смерць, любоў да Маці, жыццё ва ўсіх ягоных нечаканасцях, роспач і зварот да Бога знайшлі адлюстраванне ў творах паэта.


15

 Барадулін,Р. Рунець, красаваць, налівацца! : лірыка / Р. І. Барадулін. — Мн. : Дзяржвыд БССР, 1961. — 123 с.


«Рунець, красаваць, налівацца!» Такім народным выразам у нас, у Беларусі, люструецца пара, калі расце і выспявае жыта. Рунець, красаваць, налівацца! — гэтыя словы стасуюцца і да маладосці нашай зямлі, нашай паэзіі, і да несмяротнасці і трываласці нашай вялікай справы. I гэтак жа, як гаворыць сейбіт, кідаючы ў цёплую раллю зярняты, хочацца пажадаць маладому сучасніку: «Рунець, красаваць, налівацца!».


16

 Барадулін, Р. Маладзік над стэпам : вершы / Р. І. Барадулін. — Мн. : Дзяржвыд БССР, 1959. — 107 с.

 

У вершах раскрываюцца высакародныя маральна-этычныя прынцыпы вясковага жыцця, дзе былі зроблены першыя крокі па зямлі, дзе прырода мае сваю душу...


17

 Барадулін, Р. Амплітуда смеласці : і лірыка, і гумар... / Р. І. Барадулін. — Мн. : Маст. лiт., 1983. — 222 с.


Кніга змяшчае вершы, эпіграмы, гумарэскі, насычаная прысвячэннямі, вершамі з замежных вандровак.


18

 Барадулін, Р. Рум : новая кн. лірыкі / Р. І. Барадулін. — Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1974. — 192 с.


У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя за апошнія гады. Яны розныя па тэматыцы. Але іх аб'ядноўвае адно – любоў да Радзімы, Маці і матчыных песень, да блізкіх і далёкіх сяброў. Як і ў папярэдніх кнігах, мова паэта ярка метафарычная, вобразная, асветленая дасціпным гумарам і павагай да чытача.

 


 

19

Барадулін, Р. Вечалле : кніга паэзіі / Р. І. Барадулін. — Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1980. — 335 с.


Радзіма, любоў, каханне – гэтыя словы праходзяць асноўным матывам кнігі. Назву кнізе дало ўшацкае возера Вечалле.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Астраух, А. Э. Мастацка-вобразны свет паэзіі Р. Барадуліна : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук / А. Э. Астраух. — Мн. : [ГрДУ імя Я. Купалы], 1998. — 22 с.

2. Беларускія народныя песні / уклад. А. Ліс ; рэдкал.: Р. Барадулін [і інш.]. — Мн. : Беларусь, 1970. — 176 с. — (Бiблiятэка беларускай паэзii).

3. Гарэлік, Л. Шырыня паэтычнага абсягу / Л. Гарэлік // На высокай хвалі : літ.-крытыч. артыкулы / пад рэд. Д. Я. Бугаева. — Мн. : Народная асвета, 1980. — С. 3—28.

4. Гарэлік, Л. М. Зямля бацькоў дала мне права: станаўленне творчай індывідуальнасці Рыгора Барадуліна / Л. М. Гарэлік ; рэд. М. М. Арочка ; Акад. навук Беларускай ССР, Ордэна дружбы народаў Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Мн. : Навука і тэхніка, 1983. — 128 с.

5. Максімовіч, В. А. Нацыянальны космас у творчасці Рыгора Барадуліна / В. А. Максімовіч // Шляхам спазнання існасці: літаратурны працэс другой паловы ХІХ—пачатку ХХІ ст. у постацях : манаграфія / В. А. Максімовіч. — Мн. : Беларуская навука, 2011. — С.164—182.

6. Тарасюк, Л. К. Вернасць вытокам: фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі / Л. К. Тарсюк. — Мн. : Універсітэцкае, 1985. — 125, [1] с.