Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Пастаўская раённая бібліятэка была адкрыта ў 1939 г. На пасаду загадчыка бібліятэкай быў накіраваны Фёдараў Уладзімір Пятровіч.

У гады Вялікай Айчыннай вайны бібліятэка была зачынена, кніжны фонд быў разрабаваны і знішчаны. Пасля вызвалення тэрыторыі нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бібліятэка пачала працаваць у красавіку 1945 г.

Першымі работнікамі былі камсамольцы: Казанскі і Бароўка (імёны не захаваліся). 30 ліпеня 1945 г. згодна з загадам Пастаўскага райкультасветаддзела бібліятэку зноў узначаліў У. П. Фёдараў. Вельмі цяжка было пачынаць працаваць ва ўмовах пасляваеннай разрухі, але ўжо ў 1945 г. пад бібліятэку былі аддадзены 2 пакоі, быў сабраны фонд у колькасці 1100 экз. Калі першапачатковая лічба чытачоў складала – 32, то ў 1946 г. – 370 чалавек, а кніжны фонд – 2069 тамоў. Шмат працы і энергіі было аддана У. П. Фёдаравым для прыцягнення чытачоў, павелічэння кнігавыдачы, паляпшэння матэрыяльнай базы. У сваіх успамінах Уладзімір Пятровіч казаў: «Першай маёй задачай было прывесці ў добры выгляд памяшканне, набыць патрэбную мэблю і павялічыць кніжны фонд. Для гэтага мы арганізавалі збор кніг сярод насельніцтва горада».

У ліку першых бібліятэкараў была Асяненка Галіна Віктараўна.

За актыўную працу ў 1947–1949 гг. бібліятэцы двойчы ўручаўся пераходны сцяг камітэта па справах культурна-асветніцкіх устаноў пры Савеце Міністраў БССР.

Пачынаючы з 1949 г., пры бібліятэцы арганізоўваецца сетка перасовак, якія абслугоўвалі ўвесь раён. У 1953 г. памяшканне бібліятэкі было пашырана. У той жа час была адчынена чытальная зала, пачаў дзейнічаць міжбібліятэчны абанемент.

У 1967 г. бібліятэка ўзнагароджана дыпломам 3 ступені Міністэрства культуры БССР і дыпломам 2 ступені Віцебскага ўпраўлення культуры.

У 1968 г. колькасць чытачоў склала 3975 чалавек, з іх: працоўныя – 760, служачыя – 1760, навучэнцы – 245. У шмат разоў павялічылася кнігавыдача галіновай літаратуры, так, калі ў 1946 г. кнігавыдача грамадска-палітычнай літаратуры складала – 785 экз., то ў 1968 г. – 16449 экз.; тэхнічнай – 452 і 2345; прыродазнаўчай – 561 і 2125.

Вялікая ўвага надавалася індывідуальнай рабоце з чытачамі, складаліся індывідуальныя планы чытання.

У 1968 г. праведзена 6 чытацкіх канферэнцый, 5 літаратурна-тэматычных вечароў.

З развіццём завочнага навучання бібліятэка стала цэнтрам дапамогі навучэнцам, тут яны маглі атрымаць матэрыял для вучобы, 80 чытачоў карысталіся паслугамі МБА.

Калі ў першыя гады ў бібліятэцы працавала 3 чалавекі, то ў 1968 г. – 5, усе мелі сярэднюю адукацыю.

Пры бібліятэцы быў створаны метадычны куток. У 1968 г. работнікамі бібліятэкі было зроблена 86 выездаў з мэтай аказання практычнай і метадычнай дапамогі бібліятэкам сяла. Практыкуюцца ўзаемаправеркі паміж сельскімі бібліятэкамі. Вялікая ўвага надаецца вучобе бібліятэчных кадраў, усе новыя работнікі праходзяць практыку пры раённай бібліятэцы.

У 1970 г. бібліятэка стала базавай бібліятэкай, у якой праходзяць практыку студэнты бібліятэчнага тэхнікума ім. А. С. Пушкіна.

У раённай бібліятэцы адчыняюцца новыя аддзелы: аддзел камплектавання і апрацоўкі кніжнага фонду, методыка-бібліяграфічны аддзел; пашыраецца штат супрацоўнікаў.

У 1978 г. у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк раёна яна стала цэнтральнай для ўсіх бібліятэк-філіялаў сістэмы.

Бібліятэка абслугоўвае каля 5 000 чытачоў, на яе базе дзейнічаюць два пункты выдачы: у Цэнтральнай раённай бальніцы і Ваенным шпіталі. Пры бібліятэцы працуюць: публічны цэнтр прававой інфармацыі, творчы клуб «Сучаснікі» і літаратурна-музычная гасцёўня «Сустрэчы з прыгожым». Праводзіць прэзентацыі новых выданняў, круглыя сталы, творчыя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі, інфармацыйна-пазнавальныя гадзіны.

У канцы 2004 г. пачалася аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў, раённая бібліятэка набыла АБІС ALIS.

У 2007 г. пачалося бібліятэчнае абслугоўванне чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме.

На базе раённай бібліятэкі праходзяць міжрэгіянальныя семінары з калегамі суседніх раёнаў, семінары-практыкумы для бібліятэкараў сістэмы. Па выніках 2008 г. Пастаўская цэнтральная раённая бібліятэка стала пераможцам раённага спаборніцтва сярод устаноў культуры.

У 2009 г. аддзел бібліятэчнага маркетынгу заняў першае месца па выніках абласнога конкурсу «Інавацыі ў рабоце бібліятэк».

З 2014 г. бібліятэка прымае актыўны ўдзел у Міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Стала традыцыяй першы фестывальны дзень адкрываць літаратурным святам, якое праходзіць на сцэне раённай канцэртнай залы. Госці горада і жыхары Пастаў знаёмяцца з літаратурнымі дасягненнямі мясцовых паэтаў і пісьменнікаў і творчасцю гасцей фестывалю.

У 2017 г. адзначыў 10-гадовы юбілей клуб па інтарэсах «Сучаснікі». У скарбонцы мерапрыемстваў клуба такія: краязнаўчая лабараторыя «Мая сям'я, мае вытокі, мой род – і блізкі, і далёкі», музычна-паэтычны вечар «Яны складалі гэтыя песні, а песні нас вучылі жыць», бібліятэчныя вячоркі «Тэрыторыя дабра і творчасці», музычны кіёск «Вечная вясна Валерыя Абадзінскага», літаратурна-музычная гасцёўня «Паэзія – не рамяство, паэзія – лёс», прысвечаная творчасці Э. Асадава і Р. Гамзатава і г. д.

Платныя паслугі, якія аказвае раённая бібліятэка:

– камерцыйны абанемент;

– выдача літаратуры з чытальнай залы на ноч (начны абанемент);

– раздрукоўка дакументаў з камп'ютэрнай базы дадзеных прававой інфармацыі;

– камп'ютэрныя паслугі: набор і раздрукоўка тэксту;

– ксеракапіраванне.

Пастаўская раённая бібліятэка займае значнае месца ў сацыяльна-культурным развіцці раёна. Галоўнымі напрамкамі дзейнасці з'яўляюцца: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, якасна новы ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання, задавальненне інфармацыйных запытаў чытачоў, адраджэнне і развіццё беларускай культуры.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Савецкая, д. 9.

Пастаўская цэнтральная раённая бібліятэка. Фотаздымак з сайта http://libpost.of.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэнка, І. Бібліятэкар – прафесія творчая / І. Бандарэнка // Пастаўскі край. – 2010. – 30 крас. – С. 5.

2. Бандарэнка, І. Кнігі, якія чытаюць / І. Бандарэнка // Пастаўскі край. – 2013. – 13 крас. – С. 9.

3. Бандарэнка, І. Наш штодзённы занятак / І. Бандарэнка // Пастаўскі край. – 2012. – 3 кастр. – С. 4.

4. Гірвель, В. Залатая восень «Сучаснікаў» / В. Гірвель // Пастаўскі край. – 2012. – 17 кастр. – С. 3.

5. Гірвель, В. І ў ХХІ стагоддзі за інфармацыяй ідзе чытач / В. Гірвель // Пастаўскі край. – 2009. – 9 снеж. – С. 5.

6. Гірвель, В. «Тут, на Зямлі, а, значыць, у Сусвеце, пракладзены наш непаўторны шлях» / В. Гірвель // Бібліятэка прапануе. – 2017. – № 4. – С. 13–15.

7. Касцень, Л. Нестандартныя ідэі і маркетынгавы падыход / Л. Касцень // Пастаўскі край. – 2009. – 28 лют. – С. 6.

8. Костень, Л. Г. Поставская центральная районная библиотека / Л. Г. Костень // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 357–358.

9. Лашук, Ф. К. Юбилей библиотеки / Ф. К. Лашук // Бібліятэчны свет. – 2000. – № 3. – С. 32.

10. Пастаўская цэнтральная раённая бібліятэка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 141–142.

11. Шапавалава, А. Аб'яднала «Сучасніца» / А. Шапавалава // Пастаўскi край. – 2007. – 7 лют. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow ГУК «Поставская централизованная библиотечная система»