Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б. П. Беляжэнкі, аг. Бачэйкава. Бешанковіцкі раён
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 25.04.2019 11:10
Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Барыса Паўлавіча Беляжэнкі знаходзіцца на тэрыторыі Бачэйкаўскага сельскага савета Бешанковіцкага раёна. У зону бібліятэчнага абслугоўвання ўстановы ўваходзіць 13 вёсак. Штогод чытачамі бібліятэкі становяцца звыш 750 чалавек, ім выдаецца каля 14 000 кніг, перыядычных выданняў, электронных дакументаў. Фонд бібліятэкі складае 12 135 экз. У бібліятэцы маецца камп'ютар, ксеракс, прынтар.
Больш за дзесяць гадоў бібліятэка працуе па мэтавай праграме «Мой родны кут – мой клопат і мой лёс».
Праграма складаецца з трох раздзелаў:
1. «Вяртанне да сваіх вытокаў»;
2. «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах землякоў»;
3. «Залацінкі народнай мудрасці».
Для навучэнцаў сярэдняга школьнага ўзросту створаны клуб «Знаўцы», які плённа працуе пад дэвізам «Прачытай сам – раскажы сябрам». Для дарослых дзейнічае клуб «Гаспадыня».
Бібліятэка вядзе працу па стварэнні міні-музея ў гонар знакамітага паэта Барыса Паўлавіча Беляжэнкі.
Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, аг. Бачэйкава, вул. Зарэчная, 131в.
ЛІТАРАТУРА
1. К добру – через книгу / подгот. А. Людыно // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 19 крас. – С. 4.