Горская сельская бібліятэка – філіял № 14, в. Горкі. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 30.04.2019 08:40
- Адноўлена 30.04.2019 11:04
Горская бібліятэка пачала сваю гісторыю ў 1949 годзе з хаты-чытальні ў доме Барсукова, вясковага гаспадара з Гарадцэвічаў.
Пры бібліятэцы дзейнічала школа перадавога вопыту. У ёй бібліятэчныя работнікі знаёміліся з новымі формамі і метадамі работы, атрымлівалі адказы на шматлікія пытанні, якія ўзнікалі паўсядзённа.
У 1980 годзе паслугамі бібліятэкі карысталася 500 чытачоў. Кнігавыдача – 11 520 экз.
У гэтыя гады працуюць чатыры кніганошы і два пункты выдачы кніг: у рамонтных майстэрнях і на жывёлагадоўчым комплексе. Раз у тыдзень туды дастаўлялі мастацкую, сельскагаспадарчую і іншую літаратуру. 18 жывёлаводаў і 36 механізатараў сталі актыўнымі чытачамі бібліятэкі.
У 90-я гг. бібліятэкай загадвала Любоў Васільеўна Кавалевіч.
У бібліятэцы існуюць свае традыцыі па працы са шматдзетнымі і прыёмнымі сем'ямі па адраджэнні сямейнага чытання.
З 2015 года працуе клуб сямейных адносін «Сямейны ачаг».
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Горкі, вуліца Цэнтральная, 50 А.
ЛІТАРАТУРА
1. Алейнік, Г. Бібліятэка – школа вопыту / Г. Алейнік // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1981. – 22 студз. – С. 2.
2. Барадзейка, Л. Залаты юбілей святкуюць бібліятэкі / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 1999. – 14 снеж. – С. 2.
3. Мартинович, Е. Здесь мысли, мудрость, тайны века / Е. Мартинович // Лепельскі край. – 2018. – 21 верас. – С. 9.