Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячая бібліятэка-філіял № 6 імя Я. Журбы, г. Полацк. Полацкі раён

Гісторыя бібліятэкі-філіяла № 6 імя Я. Журбы пачынаецца з 1952 года. Маленькі пакойчык у драўляным доме, кніжны фонд бібліятэкі складаў 500 экземпляраў, а чытачоў было ўсяго 240 чалавек.

З 1964 года бібліятэка пераехала ў прасторны дом каля дарогі, які і дагэтуль ветліва сустракае сваіх чытачоў. 2 чэрвеня 1964 года бібліятэцы было прысвоена імя Янкі Журбы.

Сучасныя паказчыкі работы філіяла ўжо не такія сціплыя як калісьці: кніжны фонд – больш за 23000 асобнікаў, чытачоў – 2050 чалавек. Штогод бібліятэку наведваюць 11000 чалавек. А наведваюць бібліятэку не толькі вучні школ, але і дашкольнікі бліжэйшых дзіцячых садоў. Некаторыя хлопцы і дзяўчаты, якія жывуць у іншых мікрараёнах горада, таксама звяртаюцца ў бібліятэку.

У верасні 2003 года пры бібліятэцы адкрыў свае дзверы дзіцячы тэатр «Церамок». Вучні бліжэйшых школ з задавальненнем удзельнічаюць у пастаноўках.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Ленінградская, д. 47а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Палынская, А. 50, 25, 15 і 5 / А. Палынская // Полацкі веснік. – 2002. – 12 сак. – С. 4.

2. Працуковіч, М. Я. У бібліятэках / М. Я. Працуковіч // Полацкі веснік. – 2017. – 1 снеж. – С. 15.