Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Галубіцкая сельская бібліятэка, аг. Галубічы. Глыбоцкі раён

У 1947 г. мясцовыя жыхары в. Галубічы пабудавалі клуб-чытальню. Першым бібліятэкарам і клубным работнікам тут працавала Дзехцяронак К. Ф. Яна старалася арганізаваць культурнае жыццё вяскоўцаў. Рыхтавала канцэрты, сцэнкі.

У 1967 г. клуб і бібліятэку раздзялілі. З 1968 г. і па сённяшні дзень бібліятэкарам тут працуе Зімніцкая (Грумандзь) Леакадзія Стэфанаўна.

У 1973 г. Галубіцкая бібліятэка пераехала ў памяшканне Сельскага савета, дзе знаходзілася 13 год.

У 1986 г. у цэнтры вёскі быў пабудаваны Дом культуры, дзе на 2-м паверсе размясцілася бібліятэка, заняўшы вялікі пакой.

У 2009 г. пры стварэнні аграгарадка «Галубічы» бібліятэка змяніла памяшканне, пераехала ў больш прасторнае. З'явілася месца для чытальнай залы, абанемента і дзіцячага кутка. Установа культуры атрымала камп'ютар, займела выхад у інтэрнет, свой электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. . Гэта дазволіла выконваць14 відаў платных паслуг.

У Галубіцкай бібліятэцы праводзіцца шмат выстаў, якія час ад часу мяняюцца, пераафармляюцца, папаўняюцца новай літаратурай. Сабрана вялікая колькасць краязнаўчых матэрыялаў, якія прадстаўлены на выставе «Мой родны край, мае карані» і ў тэматычных папках, альбомах. Маецца інфармацыя пра знакамітага земляка, паэта Алеся Дубровіча.

Для наведвальнікаў праводзяцца розныя мерапрыемствы. Для дзяцей – урокі дабрыні, пазнавальна-забаўляльныя гадзіны, літаратурныя падарожжы. Для дарослых – прэм'еры кніг і часопісаў, творчыя сустрэчы, бенефісы чытачоў.

Больш 10 год пры бібліятэцы працуе літаратурны клуб «Ветразь», які збірае чытачоў сярэдняга ўзросту. Мэта клуба – папулярызацыя беларускай літаратуры, народнай спадчыны. У рамках гасцёўні праходзілі творчыя сустрэчы з мясцовымі паэтамі М. Баравік, А. Жыгуновым, С. Чыжовай, народнымі майстрамі.

Кніжны фонд Галубіцкай бібліятэкі на 2014 г. складаў 8 095 экз.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Галубічы, вуліца Савецкая, д. 21.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Татарчук, А. «З кнігай праз усё жыццё» / А. Татарчук // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 13 верас. – С. 3.

2. Сутула, Г. Спакон веку кніга выхоўвае чалавека / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 13 верас. – С. 3.