Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Падсвільская гарпасялковая бібліятэка, г. п. Падсвілле. Глыбоцкі раён

Гісторыя Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі пачынаецца з 1946 г., калі мясцовай уладай было прынята рашэнне аб адкрыцці ў мястэчку публічнай бібліятэкі. Першапачаткова яна размяшчалася ў будынку былой польскай казармы, на месцы якой зараз стаіць Падсвільскі Дом культуры. На той час бібліятэка налічвала 150 кніг, сабраных жыхарамі мястэчка. Карысталіся бібліятэкай 87 чалавек. Першым бібліятэкарам была Скрабатун Алена.

З чэрвеня 1950 г. Падсвілле стала цэнтрам Пліскага раёна, а Падсвільская бібліятэка – раённай бібліятэкай. За 10 год (з 1949 па 1959 гг.) кніжны фонд вырас да 9 000 адзінак літаратуры, чытачоў было ўжо 420 чалавек.

Доўгі час у бібліятэцы працавала Галіна Адамаўна Галуза, якая з 1957 г. была загадчыцай Падсвільскай раённай бібліятэкі. Бібліятэчнай справе яна аддала 37 гадоў свайго жыцця. Яе калегай і вернай напарніцай была Франя Сцяпанаўна Івашчонак.

У 1957 г. з фонду Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі быў выдзелены дзіцячы фонд і ўтворана Падсвільская дзіцячая бібліятэка.

У 1974 г. установа культуры атрымала прапіску на другім паверсе новага будынка Падсвільскага Дома культуры.

Пры бібліятэцы на працягу 60–80-х гг. XX стагоддзя працавалі клубы па інтарэсах – паэтычны клуб «Ліра», літаратурна-музычная гасцёўня, жаночы клуб «Пралеска».

У 80-я гг. у Падсвільскай бібліятэцы працавалі Данільчанка І. У. і Аўласевіч Н. К.

Сярэдзіна 90-х гг. ХХ ст. стала новым этапам у дзейнасці ўстановы. Яе ўзначаліла Святлана Паўлаўна Яцкоўская. У той час ва ўстанове культуры працавалі Завадская Т. У., Марцынкевіч В. М.

Пасля рамонту ў 2007 г. бібліятэка атрымала спрыяльныя ўмовы для работы. Значна змяніўся інтэр'ер, яна стала камп'ютарызаванай, займела выхад у інтэрнет, свой электронны адрас. Гэта дазволіла выконваць 14 відаў платных паслуг.

На дадзеным этапе фонд рэгулярна папаўняецца дакументамі на папяровых і электронных носьбітах. Зараз ён складае 21100 адзінак, якімі карыстаюцца 1440 чытачоў.

У 2008 г. Падсвільская гарпасялковая бібліятэка на абласным узроўні рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» заняла I месца за напісанне «Гісторыі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі».

У 2013 г. установа культуры стала пераможцай у абласным конкурсе інавацыйных форм работы, на якім прадставіла літаратурны подыум «Кніга + моладзь».

Працягваецца даўняя традыцыя работы аматарскіх клубаў. У бібліятэцы працуе жаночы клуб «Сяброўкі». З мэтай выхавання павагі да закону, фарміравання сучаснага светапогляду праз прызму маралі і духоўнасці пры бібліятэцы з 1999 г. працуе падлеткавы клуб «Лінія».

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. п. Падсвілле, вуліца Савецкая, 56.

 

Падсвільская гарпасялковая бібліятэка. Фота з сайта http://cbs.okglub.by

ЛІТАРАТУРА

1. Аўласевіч, Н. Гаварылі пра добрае, вечнае / Н. Аўласевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 14 лют. – С. 2.

2. Аўласевіч, Н. «Лінія» запрашае на новую сустрэчу / Н. Аўласевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 21 лют. – С. 4.

3. Аўласевіч, Н. Дакрануцца да прыгажосці можна толькі сэрцам / Н. Аўласевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 30 сак. – С. 8.

4. Аўласевіч, Н. З любоўю да жыцця і творчасці / Н. Аўласевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 8 крас. – С. 8.

5. Аўласевіч, Н. «Калі спявае душа і кахае сэрца» / Н. Аўласевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 12 снеж. – С. 8.

6. Аўласевіч, Н. Наша свята сабрала сяброў / Н. Аўласевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 19 верас. – С. 6.

7. Глінская, А. «Гаварыце з намі па-беларуску» / А. Глінская // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 9 сак. – С. 10.

8. Глінская, А. Творчы дуэт / А. Глінская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 15 снеж. – С. 8.

9. Глінская, А. Як усё паспець? / А. Глінская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 11 лют. – С. 9.

10. Горнова, Т. Подсвилье – уголок счастья / Т. Горнова // Витебские вести. – 2014. – 9 янв. – С. 22.

11. Звонка, Г. «Вершы, якія лечаць душу» / Г. Звонка // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 30 сак. – С. 8.

12. Никитина, Л. Подсвилье литературное / Л. Никитина // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 3 сак. – С. 6.