Новалукомльская гарадская бібліятэка-філіял № 3. Чашніцкі раён, г. Новалукомль
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 19.12.2019 09:21
Новалукомльская гарадская бібліятэка размяшчаецца ў будынку Палаца культуры з 1977 года. Сучасны фонд бібліятэкі налічвае 45 тыс. асобнікаў выданняў на розных інфармацыйных носьбітах, 60 часопісаў і 21 газету. Абслугоўвае яна 3800 карыстальнікаў. Для ўсіх жадаючых у бібліятэцы працуе ПЦПІ (Публічны цэнтр прававой інфармацыі).
Калектыў бібліятэкі гэта: дырэктар – Надзея Аркадзьеўна Каласоўская, бібліятэкары – Ірына Мікалаеўна Іўка, Галіна Дзмітрыеўна Ляхоўская, Алена Міхайлаўна Маркіна, Алена Васільеўна Шыдлоўская.
Новалукомльская гарадская бібліятэка ў мэтах фарміравання духоўнай культуры працуе па мэтавай праграме «Не гасіце святло агню ў сэрцы сваім». Кожны тыдзень у чытальнай зале Новалукомльскай гарадской бібліятэкі працуе нядзельная школа для падлеткаў і моладзі. Тэмы гутарак: «Бог – ёсць любоў», «Мудрасць чалавека ў духоўным», «Аб малітве» і г. д. Пры бібліятэцы працуе клуб духоўнай асветы «Дабравешчанне».
З задавальненнем чытачы наведваюць пасяджэнні літаратурнай гасцінай «Натхненне» і «народнага» аматарскага аб'яднання паэтаў «Млын».
Створана пры бібліятэцы галерэя мастацтваў, дзе арганізоўваюцца выставы мясцовых мастакоў, навучэнцаў Дзіцячай школы мастацтваў.
Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль, вуліца Набярэжная, 13.
ЛІТАРАТУРА
1. Александровіч, Ю. Паэтычнае слова – іх жыцця аснова / Ю. Александровіч // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 22 сак. – С. 6.
2. Гончарова, К. Читайте на здоровье / К. Гончарова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2012. – 21 жн. – С. 5.
3. Юркевич, В. Быть матерью / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 20 кастр. – С. 4.
4. Юркевіч, В. Млынаране з Новалукомля / В. Юркевіч // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2019. – 19 сак. – С. 5.
5. Язёнок, Т. Хранительница пылинок времени и заповеди веков / Т. Язёнок // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2003. – 25 кастр. – С. 3.