Бібліятэка-філіял № 2. Чашніцкі раён, г. Чашнікі
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 05.12.2019 11:05
1 кастрычніка 1997 года ў г. Чашнікі ў памяшканні былога клуба ПМК-26 адкрылася Чашніцкая гарадская бібліятэка-філіял № 2, якая адначасова займаецца абслугоўваннем дзіцячага і дарослага чытача. Тут працуюць аматарскія аб'яднанні: для дарослых – «Суседкі», для дзяцей – «Мурашка».
Да паслуг чытачоў у бібліятэцы – 2 камп'ютары, доступ да сеткі Інтэрнэт. Чытачам прадастаўляецца шырокі спектр платных паслуг: камерцыйны абанемент, абанемент па зніжаных цэнах, выдача перыядычных выданняў, ксеракапіраванне, самастойная праца на камп'ютары, камп'ютарныя гульні, набор тэксту і яго раздрукоўка, раздрукоўка з дыскеты, афармленне тытульнага ліста і іншыя.
Фонд Чашніцкай гарадской бібліятэкі складае больш за 19 тыс. інфармацыйных выданняў, яго дапаўняюць 21 газета і 60 часопісаў. За год бібліятэка абслугоўвае больш за 2300 чытачоў, з іх больш за 1100 дзяцей.
Чытачы бібліятэкі памятаюць нямала цікавых сустрэч з пісьменнікамі: Навумам Гальпяровічам, Алесем Шашковым, Сяргеем Законнікавым, Вольгай Іпатавай, Аляксандрам Вашчанкам.
З 2010 года бібліятэка працуе над рэалізацыяй мэтавай праграмы «Беражы свой дом – сваю планету».
Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі, завулак Маладзёжны, 4 А.
ЛІТАРАТУРА
1. Бурак, Е. Собрались «Суседкі»... / Е. Бурак // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 2 лют. – С. 5.
2. Жукова, Г. Вместе веселее / Г. Жукова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 9 снеж. – С. 2.
3. Малиновская, Т. Для милых женщин / Т. Малиновская // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. –13 сак. – С. 2.
4. Язёнак, Т. Ведаць Бацькаўшчыну сваю / Т. Язёнак // Чырвоны прамень (Чашнікі). –2012. – 21 жн. – С. 4.