Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клясціцкая бібліятэка-філіял № 24, ДУК. Расонскі раён, аг. Клясціцы

 

У 1919 годзе была створана Клясціцкая бібліятэка, якая складалася з кніг маёнтка памешчыка Лімфнера (в. Якубова) і саюза кааператыва.

Склад кніжнага фонду: 100 брашур на палітычныя тэмы, 150 экзэмпляраў «Рускай даўніны». Першы бібліятэкар – былы ўладальнік віннай крамы Мікалай Новікаў. Налічвалася 50 чытачоў.

У 1920 годзе Клясціцкая хата-чытальня мела 208 экзэмпляраў і 90 чытачоў.

У 1921 годзе – 250 экзэмпляраў кніг і 105 чытачоў. Пры бібліятэцы былі арганізаваны клуб «Пралетар» і драматычны гурток, у якім удзельнічалі чытачы.

З 1924 года павялічыўся кніжны фонд, кнігавыдача за месяц склала 248 экзэмпляраў (50 % дзіцячая літаратура). Быў арганізаваны гурток палітычнай граматы.

Да Вялікай Айчыннай вайны бібліятэка знаходзілася ў старым будынку валаснога кіравання. Бібліятэкары: Любоў Цімафееўна Дзімешчанка, Марыя Аляксандраўна Вайцюховіч, Вера Андрэеўна Машарская.

Падчас вайны праца бібліятэк Расонскага раёна была спынена. З 1947 года пачалі з'яўляцца звесткі пра культурна-асветныя ўстановы раёна.

З 1952 года ў бібліятэцы працуе жыхарка в. Забор'е Раіса Ягораўна Шэлепень. У гэты час бібліятэка пачынае працаваць у новым сельскім клубе. Асноўны напрамак працы – давядзенне кніг да кожнага калгаснага двара. Праводзіліся вечары пытанняў і адказаў, гучныя чытанні, арганізоўваліся кніжныя выставы.

У 1958 годзе кніжны фонд камплектаваўся з Віцебскага бібліятэчнага калектара.

У пачатку 1960-х гг. у Клясціцкай бібліятэцы працавала Яўгенія Іванаўна Пракопчанка. У гэты час вялікая ўвага надавалася краязнаўчай рабоце. У сярэдзіне 1960-х гг. бібліятэкар – Дзіна Мацвееўна Камкова. У 1966–1993 гг. працуе спецыяліст з вышэйшай бібліятэчнай адукацыяй Ганна Ільінічна Пэк. У 1993–2004 гг. бібліятэкар – Тамара Мікалаеўна Дзянісава. У гэты час праводзілася вялікая праца па адраджэнні беларускай нацыянальнай культуры, беларускай мовы і літаратуры, па экалагічным выхаванні, краязнаўчай дзейнасці, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

З 2004 года Клясціцкую бібліятэку ўзначальвае бібліятэкар першай катэгорыі Ульяна Скрабцова.

Калі вёска Клясціцы атрымала статус аграгарадка, бібліятэка пераехала ў новы прасторны будынак, дзе размясціліся чытальная зала, дзіцячы абанемент і кнігасховішча. Быў арганізаваны адкрыты доступ да кніжнага фонду, які налічваў 9032 экзэмпляры кніг, 26 найменняў перыядычных выданняў.

Пры бібліятэцы працуе 2 аб'яднанні па інтарэсах: клуб «Вясёлка» (краязнаўства для вучняў 4–8 класаў) і клуб цікавых сустрэч «Клясцічы». Сучасны інтэр'ер, утульнасць, магчымасць пазнаёміцца з пэрыёдыкай прыцягваюць наведвальнікаў. У бібліятэцы традыцыйна праходзяць літаратурныя вечарыны, пасяджэнні клубаў, прэзентацыі кніг, выставы творчых работ, цікавыя сустрэчы.

Бібліятэка ўносіць свой уклад у культурнае развіццё аграгарадка і Расонскага раёна. У чытальнай зале працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі. Можна скарыстацца камп'ютарнай тэхнікай і доступам у Інтэрнэт.

Па выніках работы за 2007 год Клясціцкая бібліятэка была ўзнагароджана граматай Віцебскага аблвыканкама ў намінацыі «Лепшая сельская бібліятэка».

У 2019 годзе напярэдадні прафесійнага свята і з нагоды стогадовага юбілею ў Клясціцкай бібліятэцы адбылося маштабнае мерапрыемства «Запрашаем усіх сяброў, у бібліятэцы – юбілей».

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Клясціцы, вуліца Цэнтральная, 6.

 

Святкаванне 100-годдзя з дня заснавання Клясціцкай бібліятэкі-філіяла № 24. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта https://www.eparhia992.byСвяткаванне 100-годдзя з дня заснавання Клясціцкай бібліятэкі-філіяла № 24. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта https://www.eparhia992.byСвяткаванне 100-годдзя з дня заснавання Клясціцкай бібліятэкі-філіяла № 24. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта https://www.eparhia992.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеева, М. «Свет православной книги» / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2018. – 24 сак. – С. 8.

2. Бородулькина, А. «Библиотечный десант» к любителям истории / А. Бородулькина, И. Гореликова, М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 28 кастр. – С. 9.

3. Бородулькина, А. «Есть чудо на земле с названием дивным – книга» / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 25 сак. – С. 6.

4. Бородулькина, А. «Книжное царство – мудрое государство» / А. Бородулькина, Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 8 крас. – С. 4.

5. Бородулькина, А. «Приглашаем на блины!» / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 25 лют. – С. 7.

6. Гореликова, И. Клястицкой библиотеке – 100 лет / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2019. – 14 верас. – С. 9.

7. Пастернак, Т. От избы-читальни до храма знаний / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 14 сент. – С. 6.

8. Прудоўскі, Р. Бібліятэка – не толькі інфармацыйны цэнтр / Р. Прудоўскі // Голас Расоншчыны. – 2007. – 19 студз. – С. 3.

9. Скребцова, У. Ф. Библиотека меняет формат? / У. Ф. Скребцова ; беседовала Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2013. – 25 мая. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Праздник библиотеки удался на славу!