Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў, ДУК. Аршанскі раён, г. п. Копысь
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 20.02.2024 08:52
Сучасная назва | Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 2011 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Копысь |
Сайт |
На працягу стагоддзяў пасёлак Копысь быў цэнтрам мастацкіх керамічных рамёстваў. Копыскія кафлі былі вядомыя ўжо ў XV стагоддзі. Але пік развіцця керамічнай вытворчасці прыйшоўся на канец XIX – пачатак XX стагоддзя, калі на тэрыторыі паселішча ўжо налічвалася каля двух дзесяткаў заводаў, дзе рабочыя рабілі ўсе віды дэталяў для абліцоўвання печаў і кафлі з разнастайнымі ўзорамі: рэльефнымі, геаметрычнымі, расліннымі, геральдычнымі. З белай гліны (асабліва славілася гліна ў раёне вёскі Сметанка) у Копысі выраблялі і выдатны посуд. Значная частка вырабаў вывозілася на продаж за мяжу, у прыватнасці ў Расію. Вядома, што ў XVII стагоддзі Копыскія майстры ўпрыгожвалі палацы і храмы ў Маскве.
Пазней Копыскі завод быў нацыяналізаваны. Паступова прадпрыемства прыходзіла ў заняпад, яго далучылі да Аршанскага сілікатнага завода ў якасці кафельнага ўчастка. У 2007 годзе, калі Копысь наведаў з рабочым візітам кіраўнік дзяржавы, гэта быў невялікі будынак з печчу саматужнай вытворчасці, без вадаправода, ацяплення. Унутры працавала некалькі ганчароў, у асноўным выраблялі вазы і вазоны, дробную сувенірную прадукцыю. І тады Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даручыў ураду разгледзець пытанне рэканструкцыі.
І ўжо ў 2011 годзе адкрыўся адноўлены пашыраны будынак Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў з адміністрацыйнай прыбудовай, дзе знаходзяцца сувенірная крама і рамесныя майстэрні.
У ганчарных майстэрнях працуюць 6 майстроў, яшчэ 5 працуюць па іншых відах народнай творчасці: вышыўка і ткацтва, салома- і лозапляценне, аплікацыя, мастацкая апрацоўка дрэва, выяўленчае мастацтва.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Копысь, вуліца Кастрычніцкая, д. 99.
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, Е. Про черного зайца и «копысскую кафлю» / Е. Алимова // Сельская газета. – 2023. – 19 янв. – С. 9.
2. Бегунова, Е. Очем поет глина? / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 17 ліп. – С. 4.
3. Большакова, Ю. Не боги горшки обжигают. Копысяне / Ю. Большакова // Белорусская нива. – 2012. – 4 авг. – С. 16.
4. Будкевич, М. Стимул для новых свершений / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 12 янв. – С. 2.
5. Вишневский, В. Копысь – жемчужина белорусской керамики / В. Вишневский // Аршанская газета. – 2018. – 14 крас. – С. 6.
6. Гатоўская, Л. З крыніц жыватворных / Л. Гатоўская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 7 сак. – С. 23.
7. Залесская, С. «Печи для царских палат в Кремле, Покровском соборе, Коломенском – это тоже мы...» / С. Залесская // Белорусская нива. – 2012. – 13 июля. – С. 10.
8. Лебедева, О. Из поколения в поколение, от сердца к сердцу / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 2 авг. – С. 9.
9. Национальные традиции – в керамике // Аршанская газета. – 2023. – 11 студз. – С. 1.
10. Рэзкіна, Л. Свята гліны і агню / Лілія Рэзкіна // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 29 сент. – С. 21.
11. Секреты с вековой историей // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 11 янв. – С. 8.
12. Турок, Н. Копыская жамчужына – традыцыйная кераміка / Н. Турок // Аршанская газета. – 2023. – 1 лют. – С. 5.
13. Хаецкая, О. От самых истоков / О. Хаецкая // Витебские вести. – 2023. – 10 янв. – С. 7.
14. Шутова, О. Гончарный круг, или Возвращение традиций / О. Шутова // Народная газета. – 2010. – 9 лют. – С. 4.