Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дубровенскі строй. Дубровенскі раён

Дубровенскі строй бытаваў у XIX – пачатку XX ст. У ім пераважалі блакітныя фарбы (паўплывала набіванка) і дробнаклятчатыя ўзоры на паясных адзежынах. Старадаўні жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы (андарак, саматканка), ільнянога фартуха і курты, больш позні – з кашулі, фартуха, спадніцы з прышыўным ліфам і поясам (саян – накшталт сукенкі без рукавоў). Святочная кашуля – з прамымі плечавымі ўстаўкамі, гесткай, будзённая і сподняя – тунікападобная, з разрэзам па цэнтру грудзей; стаячы каўнер зашпіляўся шпонкай ці гузікам або сцягваўся чырвонай стужкай. Узорыстае ткацтва, вышыўка спалучаліся з рознаколернай аплікацыяй, аблямоўкамі, устаўкамі чырвонай або сіняй крашаніны ці кумачу. Чырвоны арнамент (строгія геаметрычныя формы, шматпялёсткавыя зоркі, раслінныя ўзоры) дапаўняўся блакітным, чорным, зрэдку паскамі медначырвоных бліскавак. Спадніцу кроілі ў 4–6 полак з пярэстатканага сіне-белага, чырвона-бурачковага палатна. Спадніцу з ліфам шылі з 2, часам розных па якасці і колеру тканін, дапаўнялі белым ці набіваным фартухом і поясам, на канцы якога нашывалі бісер. Суконную світу ў выглядзе безрукаўкі пацягвалі белым каленкорам, аздаблялі нашыўкамі чырвонага сукна, лапікамі чорна-белай аўчыны ўздоўж зрэзаў. Галаўныя ўборы жанчын – хусткі, чапцы. У мужчынскі гарнітур уваходзілі кашуля, нагавіцы, пояс. Жаночай і мужчынскай вопраткай былі армяк, світа, бурка, кажух.

Дубровенскі строй, 1920-я гг. Выява па матэрыялах Музея стражытнабеларускай культуры

ЛІТАРАТУРА

1. Дубровенскі строй // Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, Лепель, снежань 2013 г. / рэдкал.: Л. У. Вакар [і інш.]. – Мінск : НББ, 2014. – С. 186.

2. Дубровенскі строй // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / склад.: Т. Б. Варфаламеева ; рэц.: А. С. Фядосік [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – Т. 2 : Віцебскае Падзвінне. – С. 828.

3. Раманюк, М. Ф. Дубровенскі строй / М. Ф. Раманюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 247.

4. Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны / уклад.: Л. У. Вакар, Н. А. Бабровіч. – Мінск : Белстан, 2017. – 372 с. : фот.