Дом рамёстваў, ДУК. Ушацкі раён, г. п. Ушачы
- Подробности
- Створана 12.05.2020 12:23
- Адноўлена 12.05.2020 14:31
Сучасная назва | Ушацкі раённы Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1997 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы |
Рашэнне пра адкрыццё ва Ушачах Дома рамёстваў было прынята ў 1997 годзе. Спатрэбіўся год на рамонт выдзеленага памяшкання. Дырэктар М. А. Багдановіч, кіраўнік гуртка М. А. Казіцкі аддалі шмат сіл і энергіі, каб пачала працаваць гэта ўстанова.
Дом рамёстваў адчыніў свае дзверы 1 верасня 1998 года. Ва Ушацкім Доме рамёстваў сталі працаваць тры гурткі: саломапляцення, разьбы па дрэве, вышыўкі. У сельскіх установах культуры былі створаны таксама 2 гурткі саломапляцення, 3 гурткі выцінанкі. Свае лепшыя вырабы ўмельцы пачалі прадстаўляюць на шматлікіх выставах.
У 2014 годзе напярэдадні Дня работнікаў культуры ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Ушацкага райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч перадаў сімвалічны ключ ад новага будынка дырэктару Міхаілу Аляксандравічу Багдановічу.
Асноўныя задачы Дома рамёстваў – захаванне, адраджэнне і развіццё мастацкіх народных промыслаў, пошук народных майстроў, умельцаў, аказанне практычнага садзейнічання ў іх творчасці і вытворчай дзейнасці. З гэтай мэтай у 2019 годзе ў Доме рамёстваў працавалі гурткі па наступных напрамках: разьба па дрэве, лялька з дрэва, вышыўка, выраб народнай лялькі, выцінанка, ласкутнае шыццё, мяккая цацка, роспіс па дрэве і вышыўка стужкамі. У сваёй дзейнасці Дом раместваў выкарыстоўвае наступныя формы работы з насельніцтвам: выставы, экскурсіі, пазнавальныя лекцыі, майстар-класы, акцыі, сустрэчы з майстрамі, пасядзелкі, кірмашы традыцыйных рамёстваў, экспедыцыі, дні адчыненых дзвярэй, спектаклі, конкурсы, святы народнага календара.
Майстры Дома рамёстваў прымаюць удзел у фестывалях, святах-конкурсах, кірмашах.
Адрас: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы, вуліца Савецкая, 50.
ЛІТАРАТУРА
1. Багдановіч, Н. Майстар-клас для любога з нас / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 26 верас. – С. 1, 5.
2. Варатынская, Г. Не перасыхае крыніца творчасці / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 1999. – 13 лют. – С. 5.
3. Варатынская, Г. Сцяжынамі захаплення / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2001. – 14 лют. – С. 3.
4. Ганчарова, Н. Адраджэнне народных рамёстваў / Н. Ганчарова // Патрыёт (Ушачы). – 2003. – 5 лют. – С. 2.
5. Журава, Г. Іх вырабы радуюць людзей / Г. Журава // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 6 крас. – С. 4.
6. Пашковіч, А. Дом, дзе пануе творчасць / А. Пашковіч // Патрыёт (Ушачы). – 2000. – 20 снеж. – С. 3.
7. Пукшанскі, А. Улюбёны ў святло / А. Пукшанскі // Звязда. – 2016. – 15 кастр. – С. 13.
8. Северына, В. Габеленавыя сумкі майстра па дрэве / В. Северына // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 10 студз. – С. 5.
9. Телятко, Е. Новоселье для талантов / Е. Телятко // Витебские вести. – 2014. – 16 окт. – С. 4.
10. Ушачский Дом ремёсел // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 548.