Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спорт. Шаркаўшчынскі раён

У Шаркаўшчынскім раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для развіцця фізічнай культуры, актыўных заняткаў спортам і арганізацыі актыўнага адпачынку. Для гэтых мэт тут дзейнічае ДУ «Фізкультурна-спартыўны клуб "Шаркаўшчына"», а таксама спартыўная зала, трэнажорная зала, універсальная спартыўная пляцоўка ў г. п. Шаркаўшчына і фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры ў вёсках Гарадзец, Зорка, аграгарадках Наваселле, Радзюкі.

Фізкультурна-спартыўны клуб «Шаркаўшчына» арганізоўвае ў раёне больш за 40 разнастайных фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў. З 2015 года тут працуе секцыя па спартыўнай чанбары.

Для дзяцей працуе дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова «Шаркаўшчынская ДЮСШ». Яна была створана 1 верасня 1974 года для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву. Працуе па некалькіх напрамках: таэквандо і лёгкая атлетыка.

У Шаркаўшчынскім раёне развіваюцца такія віды спорту, як валейбол, міні-футбол, футбол, настольны тэніс, фітнэс, більярд, шашкі, спачан (усходняе адзінаборства), паўэрліфцінг. Падрыхтаваны 2 майстры спорту, 12 кандытатаў у майстры, 14 спарсменаў 1-га разраду, 380 спартсменаў.

Традыцыйна тут праводзяцца спартыўныя, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, спаборніцтвы сярод работнікаў і каманд розных арганізацый. Самымі значнымі спартыўна-масавымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца ў Шаркаўшчынскім раёне, з'яўляюцца раённы адкрыты турыстычны злёт, у якім прымаюць удзел каманды з Латвіі і Расіі, велапрабег, мнагабор'е «Здароўе», «Шаркаўшчынская лыжня».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ананич, Е. Велопробег по улицам Шарковщины / Е. Ананич // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2015. – 23 мая. – С. 2.

2. Ананич, Е. Шарковщинская лыжня – 2015: спортивный праздник для души и тела / Е. Ананич // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2015. – 7 лют. – С. 3.

3. Барыла, А. Спартыўны цэнтр у Радзюках: дзень сённяшні / А. Барыла // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2009. – 18 ліп. – С. 2, 4.

4. Барыла, А. Чэмпіён Беларусі – шаркаўчанін / А. Барыла // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2012. – 6 студз. – С. 7.

5. Іваноў, І. Шаркаўчанін – чэмпіён Беларусі / І. Іваноў // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2008. – 22 сак. – С. 2.

6. Каплуноўскі, С. Л. За здаровы лад жыцця / С. Л. Каплуноўскі ; гутарыў А. Барыла // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 18 мая. – С. 1–2.

7. Корсак, Э. Перамагло майстэрства маладых: пра чэмпіянат раёна па міні-футболу / Э. Корсак // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2005. – 27 жн. – С. 6.

8. Лабачэўская, Л. М. За годам год... / Л. М. Лабачэўская // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 404–408.

9. Лепшыя маладыя спартсмены 2007 года // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2008. – 16 лют. – С. 6.

10. Наша родина здесь, над Дисною-рекой... = Our motherland is here over Disna river... : фотоальбом / Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Шарковщинского районного исполнительного комитета. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2018. – 38 с.

11. Райчонак, С. «Віцебская лыжня-2018» / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 3 сак. – С. 1.

12. Садовіч, А. Такія два непадобныя таймы / А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 16 верас. – С. 8.

13. Сакова, М. За честь своей Родины и родного края / М. Сакова // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2006. – 9 снеж. – С. 5.

14. Чарняўская, В. «Сярэбраныя» прызёры вобласці па шахматах / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2019. – 1 мая. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Спорт. Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт