Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына.

 

Да 1939 г. у г. п. Шаркаўшчына дзейнічала публічная бібліятэка. Трымалі яе польскія салдаты-рэзервісты. Для ўстановы культуры арандавалі месца ў прыватным кінатэатры. У 1939 г. бібліятэка была знішчана. Нехта з чыноўнікаў палічыў кнігі на польскай мове шкоднымі.

У 1944 г. пасля вызвалення Шаркаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па рашэнні райвыканкама была створана раённая бібліятэка. Першай загадчыцай яе была 17-гадовая Ірына Якаўлеўна Сініца, якая сабрала ў жыхароў гарадскога пасёлка кнігі для ўстановы культуры. Хоць кніг тут было мала, але моладзь актыўна наведвала бібліятэку. Частым госцем тут быў Павел Дубашынскі (будучы артыст тэатра імя Янкі Купалы).

З 1945 г. Шаркаўшчынская раённая бібліятэка стала атрымліваць кнігі з Полацкага бібкалектара. Павялічылася колькасць чытачоў. У 1946 г. у штат установы культуры ўвялі другога бібліятэкара. Ім стала Валянціна Міхайлаўна Кіжло.

З 1 кастрычніка 1948 года прыйшла ў бібліятэку і працавала там 33 гады спачатку загадчыкам аддзела, потым дырэктарам Юлія Мацвееўна Карнеева.

Шмат гадоў прысвяцілі рабоце ў раённай бібліятэцы Ларыса Іванаўна Марковіч, Марыя Вітольдаўна Цярэшка, Зінаіда Данілаўна Кожух, Клемянціна Антонаўна Латышонак.

Установе культуры належыць прыкметнае месца ў культурным жыцці Шаркаўшчынскага раёна. Структура цэнтральнай раённай бібліятэкі ўключае аддзел бібліятэчнага маркетынгу, камплектавання і апрацоўкі літаратуры і аддзел абслугоўвання і інфармацыі.

З 2001 г. ва ўстанове культуры адкрыты Публічны цэнтр прававой інфармацыі.

Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры з 1999 г. працуе ў аўтаматызаваным рэжыме.

Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына, вуліца Камсамольская, д. 8.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Отыскали, объединили, удивили / Д. Берникович // Витебские вести. – 2019. – 7 сент. – С. 12.

2. Касевіч, В. Э. З гісторыі раённай бібліятэкі / В. Э. Касевіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 460.

3. Шарковщинская центральная районная библиотека // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 600–601.