Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гісторыя. Верхнядзвінскі раён. Пасляваенны перыяд

 

Тры гады фашысцкай акупацыі нанеслі велізарныя страты гаспадарцы Верхнядзвіншчыны. Нямецкія фашысты спалілі 426 вёсак, у большасці разам з ix жыхарамі.

Амаль цалкам былі зруйнаваны населеныя пункты Дзёрнавіцкага, Расіцкага, Сар'янскага i Юзафоўскага сельсаветаў Дрысенскага раёна, на тэрыторыі ж Асвейскага раёна не засталося ніводнай цэлай пабудовы. 3 53034 жыхароў даваеннага 1939 г. на 1 кастрычніка 1944 г. засталося 2330 чалавек, у т. л. ва ўciм Асвейскім раёне толькі6430 з 21062 даваенных. Вайной была разбурана народная гаспадарка. Знішчаны ўсе МТС, разрабаваны ix машынна-трактарны парк. Ад прамысловых прадпрыемстваў засталіся толькі абгарэлыя сцены. Не ўцалела ніводнай цагельні, нiводнага млына. Да апошняй галавы быў вывезены калгасны статак, нашпігаваныя смяротным металам палі зарасталі хмыззём. Моцна пацярпела і чыгунка, якая да вайны мела дзве каляі. На ёй былізнішчаны ўсе станцыйныя пабудовы, вадакачкі i масты.

Пасля вайны Дрысенскі i Асвейскі раёны былі ўключаны ў лік 36 найбольш пацярпелых ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Цяжар пасляваеннага аднаўлення ўзялі на сябе былыя камандзіры і камісары з партызанскіх фарміраванняў, франтавікі. Савецкія i партыйныя органы ў раёне былі створаны яшчэ да праходжання фронту, у час расфарміравання партызанскіх брыгад. За першыя ж месяцы мірнага жыцця была адноўлена i большасць пярвічных арганізацый пapтыі iкамсамола, усе мясцовыя саветы.

Xуткімі тэмпамі ішло аднаўленне калгасаў. Да снежня 1944 г. у Дрысенскім раёне ўжо існавалі 4 МТС i 107 калгасаў. На Асвейшчыне адраджэнне iшлo цяжэй, некаторыя калгасы ў Савейкаўскім, Сенькаўскім сельсаветах былі адноўлены толькі праз два-тры гады пасля вызвалення, па меры засялення спапялёных вёсак.

Палявыя работы праводзіць было выключна цяжка. На першую пасяўную ў Дрысенскім раёне выйшлі 6 трактароў. Не хапала коней, ix работу выконвалі 385 кароў, а за плугі станавіліся жанчыны i падлеткі. У 1946 г. пасяўная плошча на Дрысеншчыне склала 48,5 % ад даваеннай, у Асвейскім раёне – 38 %.

Не менш цяжкасцей існавала ў жывёлагадоўлі. У 1947 г. на фермах Дрысенскага раёна налічвалася 3554 галавы буйной рагатай жывёлы супраць 29 016 галоў у 1940 г.

Дзяржава прымала ўсе захады, каб у найхутчэйшы тэрмін аднавіць гаспадарку, дапамагаючы спустошаным раёнам спецыялістамі, тэхнікай, насеннем i будматэрыяламі. Найперш будаваліся новыя фермы, кузнi, майстэрні. Гэтыя намаганні памнажаліся на самаадданую працу людзей, што давала свой плён. Ужо ў 1947 г. паляводчая брыгада I. Дыдко з калгаса «Пагранмаяк» атрымала на кожным з 28 гектараў па 13 цэнтнераў жыта, звяно С. Шыманскай з калгаса «Новы шлях» – па 245 цэнтнераў бульбы. На Дрысеншчыне з'явіліся першыя ардэнаносцы мірнага часу. Ордэна Леніна ўдастоена была кіраўнік ільнаводчага звяна калгаса «Кастрычнік» Н. Мароз. Яна атрымала на кожным з 4 гектараў па 5,8 цэнтнера валакна i па 5,7 цэнтнера насення. Ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга былі ўзнагароджаны звеннявыя калгасаў «Новы шлях» i імя Леніна Ю. Быкава i M. Матуль. А неўзабаве было названа імя першага Героя Сацыялістычнай Працы. Па выніках 1948 г. ім стала звеннявая льнаводчага звяна калгаса «Прафінтэрн» Е. Ляснічая.

У 1950 г. адбылося ўзбуйненне калгасаў. Яно праходзіла фарсіраванымі тэмпамі, без уліку канкрэтных умоў. На працягу 1,5 месяцаў у Дрысенскім раёне з 111 калгасаў было ўтворана 34. Аднак арганізацыйная перабудова не прынесла ніякіх змен, бо сельскагаспадарчая палітыка дзяржавы не мянялася. Калгас не меў права самастойна вырашыць ніводнага больш-менш важнага пытання. «Зверху» вызначалі, калі i на якім полі сеяць, збіраць ураджай. Хаця пасада старшыні лічылася выбарнай, на самой справе людзей на гэту пасаду прызначалі i вызвалялі па рашэннях партыйных органаў.

Ураджайнасць заставалася нізкай, надой на карову ў 1952 г. склаў на Дрысеншчыне 800 кілаграмаў.

Пэўныя станоўчыя зpyxi i адносная палёгка для сяльчан былі звязаны з рашэннямі вераснёўскага (1953) пленума ЦК КПСС. Прадугледжвалася павышэнне нарыхтоўчых цэн на жывёлу i птушку, якія здаваліся дзяржаве па абавязковых пастаўках, у 5,5 разоў, на малако i масла – у 2, на бульбу – у 2,5 разы. Былі спісаны запазычанасць з калгасаў i саўгасаў, нядоімкі з калгаснікаў па сельгаспадатку, павялічыліся капіталаўкладанні на патрэбы вёскі. Пад ураджай 1954 г. было ўнесена 107,6 тыс. тон гною, 62,3 тыс. тон торфу, нямала мінеральных угнаенняў. Упершыню ўраёне шырокае распаўсюджванне атрымаў квадратны i квадратна-гнездавы спосабы сяўбы i пасадкі прапашных культур, значна расшырыліся пасяўныя плошчы пад лён.

У 1954 г. у калгасах імя Варашылава і Карла Маркса атрымалі па 19 цэнтнераў пшаніцы з гектара. Матэрыяльная зацікаўленасць спрыяла стварэнню новых ільнаводчых звенняў, колькасць якіх у 1955 г. дасягнула 275. Гэтыя калектывы паднялі культуру вырошчвання даўгунцу. У 1955 г. з гектара па раёне было атрымана 3,5 цэнтнера льнасемя і столькі ж валакна. Самую высокую ўраджайнасць – па 4,9 цэнтнера льнасемя і валакна атрымаў калгас «Другая пяцігодка».

Вялікімі намаганнямі за кароткі тэрмін удалося павялічыць пагалоўе жывёлы на фермах. У 1955 г. на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў прыходзілася 12 галоў буйной рагатай жывёлы. Вытворчасць малака на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў дасягнула 56,3 цэнтнера. Па гэтым паказчыку раён займаў першае месца ў вобласці.

Павысілася вытворчасць мяса. У 1955 г. на 100 гектараў ворыва налічвалася 20 галоў свіней супраць 14,9 у 1953 г., авечак адпаведна – 20 і 12,8 галавы.

У 1954 г. завяршылася будаўніцтва Бігосаўскай і Валынецкай МТС. У 1955 г. у МТС налічвалася 180 трактароў, 96 збожжавых і 15 ільнокамбайнаў, 66 ільноцерабілак, 35 машын для квадратна-гнездавой пасадкі бульбы, іншая тэхніка.

З 31 студзеня 1957 г. у сярэднім на 33 % павялічана заработная плата нізкааплатным катэгорыям рабочых і служачых. Выраслі грашовыя даходы калгасных сем'яў. Усё часцей калгасы раёна пераходзілі да штомесячнага авансавання. З 1964 г. сталі выплачвацца пенсіі калгаснікам, якія дагэтуль былі пазбаўлены гэтага віду дзяржаўнай дапамогі.

23 сакавіка 1964 г. у Верхнядзвінску пачаў працаваць новы масласырзавод. На прадпрыемстве было ўстаноўлена высокапрадуктыўнае абсталяванне, аўтаматызаваны цэх холаду, масла, разліву малака. Магутнасць завода – 600 т. масла і 680 т. сыру ў год.

 

У цэху Верхнядзвінскага масларобна-сыраробнага завода. Фотаздымак з сайта http://yancheese.byУ цэху Верхнядзвінскага масларобна-сыраробнага завода. Фотаздымак з сайта http://yancheese.byУ Верхнядзвінску на здымках фільма «Сыны ідуць у бой» 1967 г. Фотаздымак з сайта http://fgb.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] – Мн., 1999. – Кн. 2. – 396 с.

2. Республика Беларусь. Витебская область: [справочно-представительский альбом] / редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск, 2005. – С. 144–147.

3. Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. – Мн., 2004. – С. 116–119.

4. Страницы истории / Верхнедвинский район : справочно-информационные материалы / Отдел идеологической работы Верхнедвинского райисполкома ; фото В. Л. Соловьева. – Новополоцк, 2007. – С. 4–5.