Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Верхнядзвінскі раён

Вельмі насычанае і разнастайнае культурнае жыццё раёна. Вольны час насельніцтва забяспечваюць 140 калектываў аматарскай творчасці, з іх 18 носяць званне «народны» і «ўзорны».

Візітнай карткай Верхнядзвіншчыны стаў рэгіянальны дзіцячы фестываль мастацтваў «Двина – Дзвіна – Daugava», кола гасцей якога пастаянна павялічваецца. У рамках гэтага фестывалю адзін раз у два гады праводзіцца фестываль-конкурс тэатраў мод «Ззянне».

Верхнядзвіншчына славіцца гасціннасцю. Свята сям'і, любові і вернасці ў Дзень памяці святых благаверных князёў Мурамскіх і экскурсійны маршрут Сар'я – Росіца сталі візітнай карткай сельскага Дома культуры аграгарадка Сар'я, на базе якога праводзяцца мерапрыемствы рознага ўзроўню, уключаючы прыём міжнародных дэлегацый.

З мэтай захавання, развіцця і папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны, далучэння падрастаючага пакалення да фальклорных традыцый Верхнядзвіншчыны створаны калектывы фальклорнай скіраванасці. Гэта народныя калектывы «Сенькавіца», народны ансамбль народнай музыкі «Верхнядзвінскія музыкі», народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Ярыца», «Дзвінскія напевы», «Росіца».

Сталі традыцыйнымі свята дзіцячай народнай творчасці «Кола будучыні», свята народнай творчасці «Галасы вякоў», дзе адраджаюцца мясцовыя народныя традыцыі.

Яскравым прыкладам прафесійнага майстэрства з'яўляецца раённы Дом культуры, на базе якога працуюць 23 калектывы аматарскай творчасці. Кожны з іх унікальны. Дзевяць народных і ўзорных калектываў з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі абласных і міжнародных мерапрыемстваў. Спецыялісты раённага Дома культуры выкарыстоўваюць інавацыйны падыход у падрыхтоўцы і правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў. Самымі шматлікімі і запатрабаванымі калектывамі РДК з'яўляюцца ўзорны дзіцячы харэаграфічны калектыў «Лялькі», народны клуб «Ветэран», народны эстрадны гурт «Праект». Дзякуючы таленавітым і творчым кіраўнікам, гэтыя калектывы адрознівае высокі мастацкі ўзровень і прафесіяналізм.

На працягу некалькіх гадоў Верхнядзвінскі Цэнтр культуры і народнай творчасці рэалізуе праект «Лета. Дзеці. Вольны час». Штогод праект адкрываецца конкурсам дзіцячай вакальнай творчасці «Галасы будучыні».

Клубныя ўстановы праводзяць розныя мерапрыемствы па арганізацыі дзіцячага вольнага часу падчас летніх канікул. Праект завяршаецца святам дзіцячай творчасці «Свет пачынаецца з дзяцінства».

Ніводнае буйное мерапрыемства не праходзіць без удзелу раённага Дома рамёстваў. Нашы майстры годна прадстаўляюць Верхнядзвінскі край на абласных і міжнародных святах і фестывалях.

Актыўную канцэртную і творчую дзейнасць вядуць таксама:

arrow аматарскі ансамбль лыжкароў «Забава»;

arrow вакальна-інструментальны ансамбль «Драйв»;

arrow народны вакальны гурт «Гукі сэрца»;

arrow народны духавы аркестр;

arrow народны ансамбль «Боркавіцкія музыкі»;

arrow народны калектыў «Клуб цікавых сустрэч»;

arrow народны клуб аматараў моды «Вобраз»;

arrow народны клуб «Белыя вароны»;

arrow народны клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў;

arrow народны юнацкі тэатр мініяцюр «Зборная Нашага Горада»;

arrow студыя эстрадных спеваў «Сола»;

arrow тэатр-студыя «АРТ»;

arrow узорная студыя эстрадных спеваў «Жаваранкі»;

arrow узорны тэатр гульні «Ігрэк»;

arrow хор «Надзея»;

arrow эстрадная студыя «Пераменка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Двинская, С. Мы – одно течение большой реки! / С. Двинская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2008. – 30 мая. – С. 1, 5.

2. Іваноўскі, Ю. Рака дружбы / Ю. Иваноўскі // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 9 чэрв. – С. 2.

3. Калі спявае душа / запісала С. Аляксандрава // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 22 сак. – С. 1, 2.

4. Культура // Верхнедвинский район : справочно-информационные материалы / фото В. Л. Соловьева. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 16–17.

5. Пагаранская, Н. К. Сузор'е талентаў / Н. К. Пагаранская // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2004. – 13 лют. – С. 2.

6. Ярошевич, К. Покоряем новые высоты / К. Ярошевич // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 17 крас. – С. 5.