Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскі балет Піёна, г.

Віцебскі балет Піёна – трупа, якая працавала ў 1845–1847 гг. у Віцебску, створана польскім балетмайстрам, былым дырэктарам балета варшаўскага тэатра Морысам Піёнам.

У рэпертуары пастаўленыя ім балеты: «Вяселле ў Айцове» К. Курпінскага і Ю. Дамсе, «Дзве статуі» Ю. Эльснера, «Швейцарская малочніца» А.В. Гіровееда і М. Э. Карафы ды Калабрана, «Чарадзейная флейта, або Танцоўшчыкі паняволі» Маковеца, «Антыкварыус, або Баль у касцюмах», «Мімілья, або Штарыйцы», «Заручыны», «Тэатраманія, або Свавольствы кахання». Ставіліся таксама наступныя творы: «Тэрэза» на рускай мове, камедыя-вадэвіль «Індзіяна і Шарламень» Байярда на французскай, балет «Апалон і дзевяць музаў», два разы ігралі «Замужнюю дзяўчыну» Каржанеўскага на польскай мове. Усе гэтыя балеты былі па сутнасці традыцыйнымі дывертысментамі з простым сюжэтам, у якія ўводзіліся народныя танцы, куплеты, «жывыя карціны», класічныя па і інш. Суправаджаў спектаклі мясцовы аркестр пад кіраўніцтвам скрыпача-віртуоза Г. П. Ягемана (Ягнова).

Да адкрыцця мясцовага тэатра ў горадзе 23 снежня 1845 года, у якім не менш за 250 чалавек маглі размясціцца ў глядзельнай зале і які быў узведзены па праекце архітэктара М. Чарвінскага, балет выступаў у губернатарскім палацы, парку «Тывалі», будынку гарадской гімназіі. Сучаснікі адзначалі высокі ўзровень спектакляў, лепшыя з якіх вылучаліся сапраўдным адзінствам харэаграфіі і музычнай драматургіі. У асноўным складзе трупы былі браты У. і А. Рыёны, муж і жонка Кос, Царова, Я. Чаховіч, а таксама кардэбалет з прыгонных сялян, адпушчаных у горад, і некалькі запрошаных артыстаў.

Рэпертуар абвяшчалі «Витебские губернские ведомости».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барышаў, Г. І. Віцебскі балет Піёна / Г. І. Барышаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 232.

2. Барышаў, Г. І. Віцебскі балет Піёна / Г. І. Барышаў // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1. – С. 214.

3. Віцебскі балет Піёна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 334.

4. Витебский балет Пиона // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 705–706.

5. Ендрыхоўскі, З. Тэатральнае жыццё Віцебска ў 1845–1849 гадах / З. Ендрыхоўскі // Віцебскі сшытак. – 1997. – № 3. – C. 60–69.

6. Пиона балет // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 281.