Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскі губернскі паказальны тэатр, Віцебск, г.

Віцебскі губернскі паказальны тэатр з'яўляўся прадаўжальнікам традыцый гарадскога тэатра. Пачаў сваю дзейнасць восенню 1920 года, менавіта ў гэты перыяд рэжысёр гарадскога тэатра Р. А. Унгерн прапанаваў замяніць назву гарадскога тэатра на губернскі паказальны. У 1921 годзе калектыў тэатра ўзначаліў Рудольф Аляксандравіч Унгерн, а з лета 1922 года мастацкім кіраўніком быў Б. Бертэльс.

Аснову рэпертуару Віцебскага губернскага паказальнага тэатра складала руская і зарубежная класіка, у тым ліку «Рэвізор» і «Жаніцьба» М. Гогаля, «Беднасць не загана», «Васіліса Мяленцьева» А. Астроўскага (апошні з С. Гедэонавым), «Лекар паняволі» Мальера. Ставіліся першыя савецкія п'есы, напрыклад, «Сценька Разін» Ю. Юр'іна. Для юнацкай і дзіцячай літаратуры быў свой асобны рэпертуар. З цягам часу тэатр заваёўваў усё большую папулярнасць. Калектыў тэатра знаходзіўся ў распараджэнні Краёвага ўпраўлення відовішчных прадпрыемстваў. Мастацкае кіраўніцтва ажыццяўляў Б. Бертэльс. У склад уваходзілі Н. Шапаваленка, О. Малявін, Н. Жаромская, М. Данілава, Н. Усачова, Н. Смоліч, Н. Юр'еў, А. Арапава і інш.

Спектаклі карысталіся папулярнасцю ў гледачоў, пра што сведчыў іх шматразовы паказ: «Авадзень» паводле Э. Войніч прайшоў 15 разоў, «Цар усяе Русі» – 10 разоў, «Падпальшчыкі» А. Луначарскага і «Вольнанаёмныя» І. Патапенкі – па 7 разоў. Асаблівым поспехам карыстаўся спектакль «Дантон» Р. Ралана (рэж. А. Сумарокаў), пастаўлены як калектыўнае дзейства з удзелам публікі. Сярод удзельнікаў акцёры: А. Нікольская, С. Новік, Р. Свярдлова, Е. Маеў, М. Стэрпін; пазней Н. Шапаваленка, О. Малявін, Н. Жаромская, М. Данілава, Н. Усачова, Н. Смоліч, Н. Юр'еў, А. Арапава.

У ліпені 1925 года 1-ы паказальны тэатр быў часова зачынены з-за няўстойлівага фінансавага становішча. У 1926 годзе тэатр перайшоў да беларускай трупы, многія акцёры, якія працавалі ў губернскім паказальным тэатры, былі звольнены.

Традыцыі паказальнай тэатральнай творчасці працягвалі сваё развіццё і сярод моладзі. Так, у 1923 годзе пачаў сваю дзейнасць Першы юнацкі губернскі паказальны тэатр, які меў на мэце наладжваць пастаноўкі паказальных спектакляў для вучнёўскай і рабочай моладзі, а таксама для дзяцей, рабіць даклады пра задачы культурнага будаўніцтва. Ён быў створаны з удзельнікаў юнацкай драматычнай студыі, якая дзейнічала пры Віцебскім камітэце дапамогі чырвонаармейцам, паказваў спектаклі ў шпіталях і вайсковых часцях горада. Узначальваў калектыў рэжысёр Б. Шадурскі, рэжысёры Р. Брын і М. Кусіцьман. Аднак, у верасні 1924 года тэатр спыніў сваю дзейнасць.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Віцебскі губернскі паказальны тэатр // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 227.

2. Віцебскі губернскі паказальны тэатр // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 335.

3. Віцебскі губернскі паказальны тэатр // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1. – С. 215.

4. Витебский губернский показательный театр // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 240.

5. Витебский губернский показательный театр // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 707.

6. История развития губернского показательного театра в 1920–1926 гг. // Театральная культура Витебщины XX века : монография / Т. В. Котович. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2009. – С. 13–19.

7. Репертуар губернского показательного театра 1920–1926 гг. // Театральная культура Витебщины XX века : монография / Т. В. Котович. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2009. – С. 35–39.

8. Рускія тэатры ў Беларусі // Гісторыя беларускага тэатра : у 3 т. / рэдкал.: У. І. Няфёд [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – Т. 2 : Тэатр савецкай эпохі 1917–1945 гг. – С. 114–115.

9. Театр губернский показательный // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 346.