Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскі музычна-драматычны гурток

Віцебскі музычна-драматычны гурток існаваў у 1906–1914 гг. у Віцебску. Меў на мэце садзейнічаць развіццю ў горадзе музычнага і драматычнага мастацтва. Сярод арганізатараў вядомы кампазітар і педагог М. Анцаў.

Гурток аб'ядноўваў 150 прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі (старшыня М. Штэйнберг, намеснік старшыні М. Салтыкоў). Складаўся з музычнай і драматычнай секцый. У склад музычнай секцыі ўваходзілі квартэт і сімфанічны аркестр, якім кіраваў Л. Лерман. У кожным сезоне (з кастрычніка па май) праводзілася 20–30 музычных і тэатральных вечароў, большасць з якіх былі праграмныя. На музычных вечарах, акрамя сімфанічных твораў і рамансаў рускіх і замежных класікаў, гучалі арыі з опер Ж. Бізэ. Выконваліся творы В. А. Моцарта, Л. Бетховена, М. Глінкі, П. Чайкоўскага, С. Рахманінава, Ф. Шапэна, рамансы Р. Шумана, А. Грачанінава. Драматычная секцыя (кіраўнік А. Сабін-Гус) ставіла вадэвілі і камедыі. Дзейнасць гуртка карысталася папулярнасцю ў жыхароў Віцебска.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Музыкально-драматический кружок // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 256.

2. Цыбуля, В. А. Віцебскі музычна-драматычны гурток / В. А. Цыбуля // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 229.

3. Цыбуля, В. А. Віцебскі музычна-драматычны гурток / В. А. Цыбуля // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2002. – Т. 1. – С. 215.

4. Цыбуля, В. А. Витебский музыкально-драматический кружок / В. А. Цыбуля // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 711.