Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гісторыя. Гарадоцкі раён. Пасляваенны перыяд

 

Пасляваенныя гады адзначаны стваральнай працай жыхароў раёна. Паступова адступалі цяжкасці ваеннага ліхалецця.

У 1949 г. пачалося будаўніцтва на рацэ Обаль Ключагорскай міжкалгаснай гідраэлектрастанцыі. Дзяржава аказвала дапамогу будаўнікам – камсамольцам раёна. Былі прысланы бульдозер, трактары, лакамабіль, самазвалы. Намаганнямі калгаснай моладзі, якая хутка авалодала гэтай тэхнікай, была ўзведзена плаціна вышынёй 7 метраў. А 28 чэрвеня 1953 г. адбыўся пуск электрастанцыі. Актыўная электрыфікацыя раёна пачалася з 1958 г., калі гаспадаркі былі падключаны да высокавольтных ліній дзяржаўнай энергасістэмы. У Гарадку і Езярышчы былі ўзведзены трансфарматарныя падстанцыі магутнасцю 850 кілавольт-ампер. Спачатку прымяненне энергіі ў вытворчых мэтах на сяле ўсё яшчэ адставала, не хапала матораў.

Асабліва хуткімі тэмпамі стаў укараняцца электрапрывад у сельскагаспадарчай вытворчасці з 1964 г.

Вынікі працы прамысловых прадпрыемстваў у пачатку 1960-ых гг. сведчаць аб выкананні планавых паказчыкаў лясгасам, рамзаводам, маслазаводам, ільнозаводам і спіртзаводам.

Вядучая роля ў эканоміцы раёна належала сельскай гаспадарцы. Раён спецыялізізаваўся ў раслінаводстве на вытворчасці зерня, бульбы, ільну, у жывёлагадоўлі – на вытворчасці малака, мяса, яек. У 1966 г. у раёне налічвалася 35 гаспадарак, плошча зямлі якіх складала 201 548 гектараў, у тым ліку сельскагаспадарчых угоддзяў 125 773 гектары.

Мелася буйной рагатай жывёлы 66 942 галавы, у ліку якіх 31 704 складалі каровы, свіней 15 794 галавы, авечак 4 473 галавы.

Засявалася 29 723 гектары зерневымі культурамі, 4 295 гектараў – ільном, 4 387 гектараў – бульбай. Валавы збор зерня склаў 28 270 тон, бульбы 42 522 тоны, ільновалакна 1218 тон. Вытворчасць малака 25 931 тона, мяса 4867 тон.

У сельскагаспадарчай вытворчасці было занята 11 719 працуючых. Рэнтабельнасць складала 15,5 %.

Максімальны валавы збор зерня атрыманы ў 1976 г. – 72 327 тон, ураджайнасць – 23,3 ц з гектара.

За 1986–1987 гг. валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі да сярэднегадавога ўзроўню папярэдняй пяцігодкі ўзрасла на 28 %, у тым ліку вытворчасць малака – на 19 %, мяса – на 72 %.

Немалаважнае значэнне ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, зніжэнні яе сабекошту мела ўкараненне прагрэсіўных форм арганізацыі і аплаты працы, удасканаленне ўнутрыгаспадарчага разліку.

Усё пагалоўе кароў, маладняку буйной рагатай жывёлы, свіней і авечак абслугоўвалася падраднымі калектывамі. Распаўсюджваўся сямейны падрад. Гэтай формай арганізацыі працы было занята 14 сямей, якія дабіваліся высокіх канчатковых вынікаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

У гэты перыяд атрымліваюць распаўсюджанне калектывы інтэнсіўнай працы – яшчэ адна з прагрэсіўных форм падраду, якая адпавядала пераходу на эканамічныя метады кіравання. У 1985 г. у саўгасе «50 год ВЛКСМ» быў створаны калектыў інтэнсіўнай працы з 5 вопытных механізатараў, які ўзначаліў А. М. Іўчанка. На дагаворнай аснове яны апрацоўвалі 621 га збожжавых і 340 га шматгадовых траў. Раней на такой плошчы вялі ворыва, сеялі і ўбіралі мінімум 25 чалавек. Пры новым гаспадаранні адзін пачаў працаваць за чацвярых. Канчатковыя вынікі аказаліся вышэй, чым у сярэднім па гаспадарцы.

Выкарыстоўваючы накоплены вопыт, у 1988 г. у калгасах і саўгасах было створана 29 калектываў інтэнсіўнай працы.

У 1990-ыя гг. усе эканамічныя паказчыкі рэзка знізіліся. Колькасць гаспадарак зменшылася да 32 у 2002 г., а працуючых – да 3492 чалавек.

У 1990 г. узніклі першыя фермерскія гаспадаркі. У 2002 г. такіх гаспадарак было 15, яны займалі 808 гекатараў сельгасугоддзяў. У наступныя гады пачалося рэфарміраванне сельскагаспадарчых арганізацый. Добрыя паказчыкі ў жывёлагадоўлі мае камунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Паўночны», якое ўзначальвае Асіпенка Васіль Сямёнавіч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Спецыялізуецца яно на вытворчасці свініны.

Будаўніцтва – галіна народнай гаспадаркі, з якой звязана павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, рашэнне надзённых сацыяльных задач. У раёне да канца 1958 г. амаль увесь аб'ём будаўнічых работ у вёсцы выконвалі калгасы ўласнымі сіламі. Будаўніцтва вялося ў асноўным з драўніны без праектаў, без захавання тэхнічных норм і правіл. Памяшканні ўзводзіліся часова, прычым сезонна. У выніку будаўніцтва на сяле значна адставала ад развіцця калгаснай вытворчасці і перастала задавальняць патрэбы гаспадарак і насельніцтва.

У кастрычніку 1958 г. на сходзе ўпаўнаважаных калгасаў было прынята рашэнне стварыць міжкалгасную будаўнічую арганізацыю. Ужо за першы год існавання арганізацыя выканала аб'ём будаўніча-мантажных работ на суму 140 тыс. рублёў, пабудавала і здала ў эксплуатацыю 6 аб'ектаў. 3 кожным годам тэмпы будаўніцтва раслі. За 1984 г. было ўведзена ўжо 90 аб'ектаў замест 73. А да канца 1988 г. аб'ём выкананых будаўніча-мантажных работ МПМК-50 (так стала звацца арганізацыя) склаў 60 млн. рублёў, колькасць узведзеных аб'ектаў 1200. Гэта жылыя дамы для працаўнікоў вёскі, клубы, школы, дзіцячыя сады, жывёлагадоўчыя памяшканні, мехтакі, кармацэхі. Калектыў МПМК-50 неаднаразова выходзіў пераможцам у спаборніцтве сярод будаўнічых арганізацый вобласці і раёна.

Будаўнічыя работы ў раёне выконваў таксама калектыў МПМК-51. Зараз выкананнем будаўнічай праграмы ў раёне займаецца РУП «Гарадоцкая ПМК-51».

3 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання з 1944 г. у Гарадоцкім раёне дзейнічалі 2 ганчарныя, трыкатажная, кавальска-металічная і 3 шматпрамысловыя арцелі. У 1960 г. на іх аснове быў створаны камбінат бытавога абслугоўвання, які меў швейны, трыкатажны, ткацкі, воўначосны цэхі, цэх па вытворчасці коўдраў. Дзейнічалі таксама фатаграфія, цырульня, металабытрамонт, майстэрня па рамонце гадзіннікаў, аказваліся рытуальныя паслугі. Першым дырэктарам камбіната стаў Цімафей Андрэевіч Конанаў. Колькасць працуючых складала 450 чалавек, выконвалася 15 відаў паслуг. Найбольшы росквіт вытворчасці назіраўся ў другой палове 1960-ых – пачатку 1980-ых гадоў, працавала 700 чалавек. У 1985 г. насельніцтва абслугоўвалі 36 комплексна-прыёмных пунктаў, у тым ліку 32 у сельскай мясцовасці.

Народная адукацыя ў 1950 г. у раёне была прадстаўлена 126 школамі, з іх 2 сярэднія, 27 няпоўных сярэдніх, 89 пачатковых, 6 вячэрніх, 2 дзіцячыя дамы; у 1970 г. было 102 школы, у 2000 г. – 33 школы.

Зараз у раёне працуюць прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, металаапрацоўчай, харчовай прамысловасці, ільнозавод, рамонтны завод. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі занята 79, 2 тыс. га. У сельскай гаспадарцы пераважаюць малочна-мясная жывёлагадоўля, а таксама льнаводства. Дзейнічаюць установы адукацыі і культуры, медыцынскія ўстановы.

 

Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Гарадку. Фотаздымак з сайта http://www.garadvest.byСвяткаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Гарадку. Фотаздымак з сайта  http://www.garadvest.byСвята «Зажынкі» ў Гарадоцкім раёне. Фотаздымакз сайта http://www.garadvest.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бурунова, Н. А. Городокский район / Н. А. Бурунова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 335–339.

2. Гарадоцкі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 121–122.

3. Гарадоччына ўчора, сёння, заўтра : матэрыялы I Гарадоцкіх краязнаўчых чытанняў, 26 кастр. 2007 г. / рэдкал.: А. М. Дарафееў [і інш.]. – Гарадок, 2008. – 151 с.

4. Городокский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 150–151.

5. Воранаў, П. Гарадок / П. Воранаў // Віцебскі рабочы. – 1958. – 13 ліп. – С. 2.

6. Залесская, С. Рост благосостояния продолжать! / С. Залесская // Транспортный вестник. – 2005. – 13 июля. – С. 1.

7. Мешков, О. Этапы большого пути / О. Мешков // Гарадоцкi веснiк. – 2008. – 2 лют. – С. 5.

8. 1945 – да нашых дзён // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 682–892.