Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Медыцына. Гарадоцкі раён

У сярэдзіне 40-х гг. у Гарадоцкім раёне дзейнічалі раённая, Селішчанская, Смалоўская, Вайханская і Вярэцкая ўчастковыя бальніцы і 12 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

У 1954 годзе працавала 15 урачоў, у 1965 г. – 40, у 1976 г. – 50, у 1991 г. – 71, у 2002 г. – 60 урачоў.

3 1968 па 1993 гг. у раёне дзейнічалі 6 участковых бальніц, 29 ФАПаў, 2 амбулаторыі.

Сёння медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў Гарадоцкім раёне ажыццяўляе Гарадоцкая цэнтральная раённая бальніца (ссылка на сайт: http://www.gorodokcrb.by/) са структурнымі падраздзяленнямі і фельчарска-акушэрскімі пунктамі. У структуру УАЗ «Гарадоцкая цэнтральная раённая бальніца» ўваходзяць Бычыхінская, Верамееўская, Вышадская, Межанская, Пальмінская і Селішчанская амбулаторыі агульнай практыкі, Езярышчанская бальніца сястрынскага догляду. А таксама 17 прыпісных ФАПаў і здраўпункт УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». На тэрыторыі Гарадоцкага раёна дзейнічае УАЗ «Халамерская сельская ўчастковая бальніца». Яна спецыялізуецца ў асноўным на лячэнні апорна-рухальнага апарату.

Паслугі насельніцтву па забеспячэнні лекавымі сродкамі аказваюцца 7 дзяржаўнымі аптэкамі, 1 камерцыйнай аптэкай і 23 аптэчнымі пунктамі. У іх працуе 6 фармацэўтаў і 9 правізараў. Дзейнічае Гарадоцкі раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

У 2019 годзе ў Гарадоцкім раёне выкананы асноўныя паказчыкі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гг.». Забяспечваюцца ўсе сацыяльныя стандарты. У сферы аховы здароўя аказваюцца ўсе платныя паслугі насельніцтву. Экспарт медыцынскіх паслуг у раёне ўзрос на 17,6 %.

Асаблівая ўвага надаецца ўкамплектаванасці медыцынскімі кадрамі. У 2019 годзе размеркаваны ва ўстановы аховы здароўя восем маладых спецыялістаў. У 2020 годзе ў сферы аховы здароўя Гарадоцкага раёна прадугледжваецца закупка абсталявання і правядзенне рамонту асобных ФАПаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александров, Л. Средь лесов и озер / Л. Александров // Гарадоцкі веснік. – 1999. – 9 лiстап. – С. 2.

2. Бегунова, А. Теплые нотки февраля : в Городокском районе на границе с Россией открылась больница сестринского ухода / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2017. – 17 лют. – С. 9.

3. Дединкина, С. Сельская больница. Исключения бывают! / С. Дединкина // Народная газета. – 2008. – 5 лют. – С. 2.

4. Кравцова, Е. Итоги 2019 года и планы на будущее / Е. Кравцова // Гарадоцкі веснік. – 2020. – 4 студз. – С. 3 ; 10 студз. – С. 3.

5. Мукомол, Л. Иногда и слово лечит / Л. Мукомол // Гарадоцкi веснік – 2004. – 19 чэрв. – С. 2.

6. Пастернак, Т. Гуманитарный груз из Австрии / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2003. – 13 лістап. – С. 2.

7. Писаренко, Н. Лечение с удовольствием / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 20 марта. – С. 4.

8. Пукшанскі, А. Звычайны цуд ад доктара Самарына / А. Пукшанскі // Звязда. – 2017. – 21 кастр. – С. 5.

9. Сабицкая, Е. Обслуживание на уровне / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 23 сак. – С. 5.

10. Самсонов, В. «В наши больницы не приходят со своими капельницами» / В. Самсонов ; беседовал М. Кучко // Рэспублiка. – 2008. – 7 лют. – С. 4.

11. Симонова, Л. Дело всей жизни – медицина / Л. Симонова // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 6 лістап. – С. 4.

12. Филипеня, Н. Случайные люди на «скорой» не задерживаются / Н. Филипеня ; беседовала Л. Мукомол // Гарадоцкі веснік. – 2008. – 23 верас. – С. 3.

13. Шагалеева, Т. А. Стан аховы здароўя / Т. А. Шагалеева // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 244–247.

14. Вечная профессия / подгот. Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 15 чэрв. – С. 5.

15. Шлейко, Л. На страже здоровья / Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 26 чэрв. – С. 3.

16. Яковлева, С. Главный инструмент – руки / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 25 жн. – С. 1.

17. Яковлева, С. Награждён профессор из Хвошно / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 16 студз. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow В сельскую больницу в Городокском районе лечиться от грыжи приезжают даже москвичи и петербуржцы 

arrow Я живу в Холомерье

arrow Социальная сфера: здравоохранение. Городокский районный исполнительный комитет 

arrow Чем манит зарубежных туристов Холомерье Городокского района?