Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Гарадоцкі раён

Фізічная культура і спорт у раёне прадстаўлена наступнымі ўстановамі: ДВСУ «Гарадоцкая ДЮСШ», 11 устаноў адукацыі, ДУ «Гарадоцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Гарадок"», спартыўныя аб'екты ДСВСУ «Віцебскі абласны Цэнтр алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту», на базе якога праводзяцца розныя спартыўныя мерапрыемствы рэспубліканскага, абласнога і раённага значэння.

Для арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў раёне размешчана 104 спартыўныя аб'екты. У Гарадку дзейнічаюць 4 трэнажорныя залы.

Фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу з насельніцтвам раёна праводзіць ДУ «Гарадоцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Гарадок"».

У ДВСУ «Гарадоцкая ДЮСШ» навучаюцца 210 выхаванцаў, заняткі праводзяцца па 5 відах спорту: біятлон, грэка-рымская барацьба, лёгкая атлетыка, лыжныя гонкі, футбол. Вучэбна-трэніровачны працэс у школе забяспечваюць 11 трэнераў-выкладчыкаў. На базе ДУА «Бычыхінская сярэдняя школа» працуе група аддзялення лёгкай атлетыкі. «Гарадоцкая ДЮСШ» прымае актыўны ўдзел у абласных спаборніцтвах па культываваных відах спорту. Аддзяленне лыжных гонак штогод прымае ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе сярод ДЮСШ (лыжныя гонкі, бег на лыжаролерах). Навучэнцы аддзялення лёгкай атлетыкі прымаюць удзел у складзе зборнай вобласці на рэспубліканскіх першынствах.

У 2019 годзе на адкрытым чэмпіянаце і першынстве Віцебскай вобласці па лыжных гонках і па лыжаролерам каманда Гарадоцкага раёна заняла 1-е месца. Таксама каманда Гарадоцкай ДЮСШ стала пераможцам першынства Віцебскай вобласці па лыжным гонкам. Футбольная каманда спартыўнай школы заняла 2-е месца на абласным першынстве сярод ДЮСШ.

Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа сістэмна вядзецца ў калектывах РАНС, прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак, ААТ «Птушкафабрыка "Гарадок"», ЦРБ, РАУС, ЦУ АСД, ГГАТК і інш.

У раённым фізкультурна-спартыўным клубе «Гарадок» працуюць 7 спецыялістаў па спорце: 4 трэнеры, 3 інструктары-метадысты. Заняткі ў секцыях па футболе, ушу, хакеі, настольным тэнісе, АФП праводзяцца на гарадскім стадыёне, у спартыўных залах ДЮСШ, аграрна-тэхнічнага каледжа, ФАКа. Колькасць людзей, якія займаюцца ў клубе, – 220 чалавек.

Фізічнай культурай і спортам у раёне займаюцца 5387 чалавек, з іх 1972 – у сельскай мясцовасці. Па месцы жыхарства фізкультурай і спортам займаюцца 695 чалавек.

У ДЮСШ аддзела адукацыі Гарадоцкага райвыканкама адкрыты аддзяленні па лёгкай атлетыцы, лыжных гонках, футболе, грэка-рымскай барацьбе, біятлоне, а таксама праводзяцца заняткі ў секцыях па ушу, В'ет Во Дао, атлетызме. У школе займаюцца 296 навучэнцаў, з іх 40 – у сельскай мясцовасці.

На базе ДЮСШ і аграрна-тэхнічнага каледжа працуюць секцыі па грэка-рымскай барацьбе, ушу, В'ет Во Дао, хакеі, атлетычнай гімнастыцы, настольным тэнісе і гульнёвых відах спорту. У школах раёна праводзяцца заняткі ў секцыях і гуртках па розных відах спорту.

У 2019 годзе на тэрыторыі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Гарадка» пабудавана міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём. У г. п. Езярышча на базе сярэдняй школы рэканструявана комплексная спартыўная пляцоўка, якая мае лёгкаатлетычнае ядро; з'явілася пляцоўка са штучным пакрыццём і агароджай для гульні ў футбол, валейбол і баскетбол; пляцоўка для заняткаў варкаутам, а таксама бегавыя дарожкі з гумавым пакрыццём.

Ва ўрочышчы «Вераб'ёвы горы» ў 2014 годзе пабудавалі асветленую лыжаролерную трасу еўрапейскага ўзроўню з біятлонным стрэльбішчам. Гэты аб'ект даў магчымасць праводзіць круглы год спаборніцтвы, зборы спартсменаў і масавыя катанні. Максімальная працягласць аднаго круга трасы – 7,5 км, шырыня палатна – 9 м, найбольшы перапад вышынь складае 28 м, колькасць уздымаў і спускаў на розных дыстанцыях вар'іруецца. Гарадоцкая траса прызначана як для рэгіянальных, так і для міжнародных спаборніцтваў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Городокский район : [буклет] / предисл. А. Н. Мороз. – Минск : Типография Макарова и К, [2006?]. – 25 с.

2. Захаров, А. Городок. С мечтой о снеге / А. Захаров // Сельская газета. – 2017. – 19 окт. — С. 14.

3. Каролевич, Э. Растят чемпионов / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2017. – 8 апр. – С. 6.

4. Конохов, Д. На лыжероллерной в Городке / Д. Конохов // Спортивная панорама. – 2020. – 7 февр. – С. 16.

5. Наумова, А. Наша ДЮСШ – на первом месте! / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 26 лют. – С. 1.

6. Наумова, А. ФОК в Городке открыт для всех / А. Наумова // Народнае слова. – 2010. – 23 лістап. – С. 6.

7. Пастернак, Т. Зал для силачей / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 21 февр. – С. 22.

8. Пугачева, А. Равнение — на спорт / А. Пугачева // Віцебскі рабочы. – 2012. – 15 мая. – С. 7.

9. Пучкова, Е. На лыжне в Воробьевых горах / Е. Пучкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 1 февр. – С. 1–2.

10. Сабицкая, Е. Молодёжь выбирает футбол / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 14 кастр. – С. 5.

11. Сабицкая, Е. Побеждать в жизни и спорте / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 11 лістап. – С. 1.

12. Семёнова, С. Победители мирных боев / С. Семёнова // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 4 лют. – С. 8.

13. Сямёнава, С. Выхаванне спортам / С. Сямёнава // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 25 мая. – С. 8.

14. Шлейко, Л. Новый спортивный объект в Городке / Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 17 верас. – С. 1.

15. Шлейко, Л. О развитии физкультуры и спорта [в Городокском районе] / Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 2 крас. – С. 4.

16. Яковлева, С. «Орион» с веревочным парком открыт! / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 22 ліп. – С. 1, 8.

17. Якаўлева, С. Спартыўны гонар Бычыхі / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 10 снеж.– С. 8.

18. Яковлева, С. Впервые – первые / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 17 лют. – С. 2.

19. Яковлева, С. Чемпионат высоких скоростей / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 31 студз. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Фізкультура і спорт. Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт