Дом рамёстваў, ДУК. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
- Подробности
- Створана 07.10.2019 12:23
- Адноўлена 14.10.2019 08:39
Сучасная назва | Глыбоцкі раённы Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1989 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае |
Глыбоцкі Дом рамёстваў быў заснаваны ў 1989 г. Асноўныя мэты – адраджэнне, зберажэнне і прапаганда традыцыйных рамёстваў.
Агульная плошча Дома рамёстваў – 267 м2, у т. л. выставачная зала 31,6 м2. Дзейнічаюць наступныя гурткі: ганчарства і лепка з гліны, лоза- і саломапляценне, карункапляценне, аплікацыя саломкай, вышыўка, ткацтва на кроснах, выяўленчае мастацтва і роспіс па палатне, разьба і роспіс па дрэве, беларуская лялька.
З 1994 г. працуе філіял Дома рамёстваў у г. п. Падсвілле Глыбоцкага раёна. У 2009 г. адчынены салон-магазін сувенірных работ. Майстры Дома рамёстваў арганізуюць выставы на раённых святах, удзельнічаюць у міжнародных фестывалях. У 2004 г. калектыў атрымаў 1-ю прэмію абласнога агляду прафесійнага майстэрства ў намінацыі «Лепшая раённая, гарадская ўстанова культуры клубнага тыпу». У 2010 г. узнагароджаны прэміяй Віцебскага аблвыканкама «За высокія творчыя паказчыкі ў галіне культуры і мастацтва 2009 года» ў намінацыі «Лепшы Дом рамёстваў».
У Доме рамёстваў вядзецца работа па аднаўленні традыцыйных строяў адзення. Майстрамі створаны 8 традыцыйных касцюмаў, дзе выкарыстаны вышыўка, ткацтва, элементы салома- і лозапляцення, ганчарства.
У Доме рамёстваў ёсць выставачная зала, дзе перыядычна дэманструюцца вырабы народных умельцаў.
Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Гагарына, д. 4.
ЛІТАРАТУРА
1. Байкова, В. Народныя майстры і мастакі Глыбоччыны / В. Байкова // Народная культура Віцебшчыны / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск, 2007. – С. 307–308.
2. Берникович, Д. Красочный дебют молодого мастера / Д. Берникович // Витебские вести. – 2015. – 3 февр. – С. 8.
3. Глубокский Дом ремёсел // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 306.
4. Дабравольская, А. ...А сімвал свята – галінка мімозы / А. Дабравольская ; гутарыў А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 7 сак. – С. 5.
5. Марчук, Р. Лапік ручніка як штуршок да творчасці / Р. Марчук // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 24 жн. – С. 24.
6. Пашкевіч, Т. У творчым пошуку / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 30 июня. – С. 13.
7. Рагін, Я. Колер любові вішнёвы. І не толькі: у Глыбоцкім раёне імкнуцца заставацца непадобнымі / Я. Рагін // Культура. – 2018. – 13 кастр. – С. 10–11.
8. Скавырка, С. А. «Нібыта сам Язэп Драздовіч водзіць маёй рукой» / С. А. Скавырка ; гутарыў У. Сауліч // Сельская газета. – 2017. – 13 апр. – С. 15.
9. Скрабатун, У. «...І ў зімні дзень вяснеецца душа!» / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2018. – 15 лют. – С. 4.
10. Хайноўская, А. «Вішнёвы» скульптар / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 15 ліп. – С. 4.
11. Хайноўская, А. Глыбачане прэзентавалі свае творы ў Мінску / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 9 ліп. – С. 5.
12. Хайноўская, А. Збаночкі бы браточкі / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 5 мая. – С. 8.
13. Хайноўская, А. «Калейдаскоп рамёстваў»: з Докшыц – у Глыбокае / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 24 сак. – С. 8.
14. Хайноўская, А. Першая. Персанальная. Хвалюючая / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 23 студз. – С. 5.