Дом рамёстваў, ДУК. Талачынскі раён, г. Талачын
- Подробности
- Створана 04.02.2020 12:23
- Адноўлена 04.02.2020 15:46
Сучасная назва | Талачынскі раённы Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1997 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын |
Талачынскі раённы Дом рамёстваў адкрыты ў 1997 годзе. Асноўная мэта дзейнасці – прапаганда, захаванне, развіццё традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага народнага мастацтва.
Агульная плошча – 146 м2.
Дзейнічаюць гурткі па ручным ткацтве, вышыўцы, абрэзкавым шыцці, выцінанцы, ткацтве беларускіх паясоў, салома- і лозапляценні, аплікацыі з саломкі, ганчарстве, разьбе па дрэве, мастацкай апрацоўцы скуры і дрэва.
З 1992 года пры Талачынскім Доме рамёстваў дзейнічае клуб майстроў і мастакоў-аматараў «Талака», якому ў 1999 годзе прысвоена званне «народны».
Дом рамёстваў праводзіць выставы, выставы-кірмашы, святы, арганізуе экспедыцыі, майстар-класы і інш.
Майстры – удзельнікі розных мерапрыемстваў, сярод якіх Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Вясновы букет», рэспубліканскі свята-конкурс саломапляцення «Папараць-кветка», святы працаўнікоў вёскі «Дажынкі» і інш. читать здесь
Дырэктар установы – Шыцько Святлана Аляксандраўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Абрамовіч, С. Любяць працаваць з дрэвам / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2007. – 13 кастр. – С. 1.
2. Абрамовіч, С. Шмат прыгажосці і крыху містыкі з гумарам / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2018. – 24 лют. – С. 4.
3. Дом ремёсел // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер ; фото: С. А. Абрамович [и др.]. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 33–35.
4. Шитько, С. А. Толочинский районный дом ремёсел / С. А. Шитько // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 520.