Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гісторыя. Вялікая Айчынная вайна. Віцебскі раён

 

У пачатку вайны на тэрыторыі раёна ў вёсках Ботанічы, Войтава, Астаўкі, Ноўка, Лётцы, Міхалі і Вугалок былі створаны пасты паветранага назірання, апавяшчэння і сувязі. Партыйныя і савецкія органы Віцебскага і Суражскага раёнаў прыклалі многа намаганняў, каб эвакуіраваць на ўсход частку насельніцтва. Маёмасць МТС, калгасаў і саўгасаў.

5 ліпеня 1941 г. фашысцкія самалёты бамбілі вакзал і аэрадром у Віцебску. У пачатку ліпеня на тэрыторыі раёна ішлі жорсткія баі. У баявых дакументах за ліпень 1941 г. упамінаюцца населеныя пункты Віцебскага раёна: Вароны, Забалоцінка, Пруднікі, Сянькова, Сабалі, Скулавічы, Кузьмянцы, Латышы, Асінаўка, Маклакі, Старынцы, Шпілі і іншыя.

У Суражы полк міліцыі пад кіраўніцтвам палкоўніка А. Л. Радзюка вёў бой з фашыстамі, прыкрываючы адыход нашых войск. Затым міліцыянеры П. Ф. Крывенка і Ф. С. Чарнышоў узарвалі мост цераз р. Каспля. За арганізацыю абароны г. п. Сураж А. Л. Радзюк быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У Віцебскім раёне гітлераўцы правялі 8 буйных карных экспедыцый: «Рыга» (чэрвень 1942), № 95 (жнівень 1942), «Хоцемля – Аргуны» (кастрычнік 1942), «Зімовы лес» (снежань 1942 – студзень 1943), «Шаравая маланка» (люты – сакавік 1943), «Грамавы клін І і ІІ» (сакавік 1943), «Майская навальніца» (май 1943) і інш. У ходзе гэтых экспедыцый фашысты поўнасцю знішчылі ў раёне 160 вёсак, 14628 сялянскіх двароў з усімі надворнымі пабудовамі, расстралялі, спалілі жывымі і закатавалі 8408 жыхароў. З раёна на катаржныя работы ў Германію былі вывезены 4362 чалавекі.

У 1941–1944 гг. у Віцебскім і Суражскім раёнах нямецка-фашысцкімі захопнікамі было знішчана:

– 12 населеных пунктаў з жыхарамі (333 двары, 584 жыхары) – не адноўлены пасля вайны;

– 9 населеных пунктаў разам з жыхарамі (405 двароў, 740 жыхароў) адноўлены пасля вайны;

– 23 населеныя пункты з часткай насельніцтва (420 двароў, 116 жыхароў) не адноўлены пасля вайны;

– 260 населеных пунктаў з часткай насельніцтва (11036 двароў, 3839 жыхароў) – адноўлены пасля вайны.

У гады вайны дзейнічалі Суражскі і Віцебскі падпольныя райкамы КП(б)Б, Суражскі падпольны райкам камсамола; партызанскія брыгады 1-я Беларуская, 1-я Віцебская, Беларуская дыверсійная імя Леніна, імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, імя Данукалава, імя Кутузава, партызанскі атрад А.С. Пятрова.

У студзені-лютым 1942 г. войскі Калінінскага і Заходняга франтоў пачалі наступленне, прасунуліся на 250 км на захад і выйшлі на подступы да Вялікіх Лук, Дзямідава і Веліжа. На Віцебскім напрамку злучэнні 4-й ударнай арміі падышлі да граніцы Беларусі і ўступілі на яе тэрыторыю. Узаемадзейнічаючы з партызанамі, 249-я стралковая дывізія вызваліла каля 10 вёсак Пудацкага, Шаброўскага і Палоўскага сельсаветаў былых Суражскага і Мехаўскага раёнаў. У прарыве фронту ўтварыліся славутыя «Віцебскія вароты», якія ўвайшлі ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны пад назвай «Суражскіх варот» – 40-кіламетровы пралом у лініі нямецкага фронту на стыку варожых армій «Поўнач» і «Цэнтр».

«Віцебскія вароты» адыгралі вялікую ролю ў развіцці партызанскага руху на ўсёй тэрыторыі рэспублікі як свабодная зона паміж Вялікай зямлёй і акупіраванай фашыстамі Беларуссю. Яны праіснавалі амаль 8 месяцаў і былі «закрыты» праціўнікам толькі ў канцы верасня 1942 г.

Гарадскі пасёлак Сураж і частка былога Суражскага раёна былі вызвалены Чырвонай Арміяй у кастрычніку 1943 г. Вызваленне былога Віцебскага раёна пачалося восенню 1943 г., і да чэрвеня 1944 г. нямецка-фашысцкія захопнікі былі выгнаны з большай часткі Суражскага і 11 сельсаветаў Віцебскага раёнаў. У ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі было завершана вызваленне Суражскага і Віцебскага раёнаў. На працягу 9 месяцаў на іх тэрыторыі не сціхалі баявыя дзеянні, у выніку якіх раёны панеслі велізарныя людскія і матэрыяльныя страты.

У баях за вызваленне Віцебскай вобласці 11 427 воінаў 39-й арміі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Пад Віцебскам ёсць памятныя месцы, дзе размяшчаліся камандныя пункты палкаводцаў у час бітвы за вызваленне абласнога цэнтра. Каля в. Бялянкі знаходзіўся камандны пункт камандуючага 43-й арміяй А. П. Белабародава; каля в. Друкава – камандзіра 5-га гвардзейскага корпуса І. С. Бязуглага, каля в. Языкова – назіральны пункт 17 гвардзейскай стралковай дывізіі генерал-маёра А. П. Квашніна.

У кнізе «Памяць. Віцебскі раён» названа 921 прозвішча воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны; прозвішчы 1450 партызан, падпольшчычкаў, удзельнікаў антыфашысцкага руху і падполля, членаў іх сем'яў, якія загінулі; прозвішчы 2966 мірных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору.

У кнізе таксама названа 2431 прозвішча воінаў-землякоў, які прайшлі дарогамі вайны і вярнуліся пераможцамі.

Кніга «Памяць. Віцебскі раён» выдадзена ў 2004 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баранов, В. Еврейский ад в Яновичах / В. Баранов // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2005. – 7 чэрв. – С. 3.

2. Военная тайна озера Лосвидо скрывалась в донесениях. – Режим доступа: http://www.ntv.ru/video/703862/. – Дата доступа: 25.09.2017.

3. Витебские «ворота» // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2. – С. 703.

4. Віцебскае Прыдзвінне ў гады Вялікай Айчыннай вайны // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 126–149.

5. Віцебскі раён // Памяць Беларусі : рэспубліканская кніга / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2005. – С.168–171.

6. Газин, Д. Р. Лужеснянские страницы / Д. Р. Газин. – Витебск, 2002. – 94 с. : ил.

7. Газин, Д. Р. Пылал Придвинский край / Д. Р. Газин. – Витебск, 2005. – 144 с.

8. Кузьмич, М. Витебщина: первый месяц войны / М. Кузьмич // Віцебскі рабочы. – 2006. – 20 чэрв. – С. 3.

9. Мезенцев, В. Армия, освобождавшая район // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 31 мая. – С. 2.

10. Мезенцев, В. В боях под Тулово // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2010. – 25 верас. – С. 3.

11. Мезенцев, В. Женщины-патриотки / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2007. – 27 сак. – С. 3.

12. Мезенцев, В. Освобождая Витебщину от оккупантов / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2007. – 26 чэрв. – С. 2.

13. Мезенцев, В. «Суражские (Витебские) ворота» / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2017. – 28 студз. – С. 3.

14. Терещенко, В. Непокоренная высота 222,9 / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 30 жн. – С. 3.

О боевых действиях возле д. Орлово в мае 1944 года, на месте которых установлен мемориал.

15. Терещенко, В. Это было под Витебском / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2006. – 20 чэрв. – С. 2.

16. У гады Вялікай Айчыннай // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 211–632.

17. Терещенко, В. Шла в бой 36-я стрелковая // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2010. – 23 лют. – С. 2.