Рэшткі земляных умацаванняў. Лепельскі раён, в. Суша
- Подробности
- Створана 16.05.2019 15:23
- Адноўлена 16.05.2019 10:49
Рэшткі земляных умацавання знаходзяцца ў вёсцы, на паўвостраве паміж азёрамі Астраўкі і Цеменіца.
Тут, у жніўні 1566 года, рускімі войскамі была пабудавана крэпасць Суша (старажытная назва Кап'ё) – адзін з перадавых апорных пунктаў рускай арміі ў час Лівонскай вайны.
У 1567 і 1579 гг. пад сценамі ўмацаванняў адбыліся жорсткія баі паміж рускімі і літоўскімі войскамі.
У канцы 1579 года ўмацаванні гарадка разбураны.
Захаваліся рэшткі абарончых валоў XVI стагоддзя.
ЛІТАРАТУРА
1. Гарбачоў, М. Будаўнічае дойлідства продкаў / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2017. – 30 чэрв. – С. 2.
2. Карнялюк, К. Помнікі мінуўшчыны / К. Карнялюк // Лепельскі край. – 2005. – 30 верас. – С. 5.
3. Ткачоў, М. А. Рэшткі земляных умацаванняў (Суша) / М. А. Ткачоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 285–286.