Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Медыцына. Шумілінскі раён

Першыя згадкі пра ўстановы аховы здароўя Шумілінскага раёна адносяцца да 20-х гадоў XIX ст.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў раёне было 3 бальніцы: у в. Чарніцы на 15 ложкаў, у в. Лоўжа на 10 ложкаў, у в. Зарэчнае на 10 ложкаў. У п. Шуміліна была толькі прыватная аптэка, а ў в. Рабушкава – фельчарска-акушэрскі пункт.

У канцы 20-х гадоў фельчарскія пункты былі адкрыты ў вёсках Язвіна і Маркава.

У 1929 годзе ў г. п. Шуміліна была адкрыта бальніца на 40 ложкаў і амбулаторыя, 10 фельчарска-акушэрскіх пунктаў у раёне.

У 1930 годзе адкрыта чыгуначная амбулаторыя.

У 1944 годзе, пасля вызвалення раёна, былі адкрыты раённая бальніца на 45 ложкаў, амбулаторыя, дзіцячая і жаночая кансультацыі, райздраўаддзел, райсанэпідэмстанцыя. У в. Варонькі была адкрыта інфекцыйная бальніца на 10 ложкаў, бальніца ў п. Обаль, амбулаторыі ў в. Язвіна і на торфапрадпрыемстве імя Даўмана.

Сёння медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў Шумілінскім раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Шумілінская цэнтральная раённая бальніца»:

arrow Шумілінская цэнтральная раённая бальніца на 99 ложкаў; 

arrow Шумілінская цэнтральная раённая паліклініка на 200 наведванняў у змену;

arrow Мікалаеўская бальніца сястрынскага догляду з амбулаторыяй агульнай практыкі на 15 ложкаў;

arrow Обальская ўчастковая бальніца на 17 ложкаў;

arrow тры амбулаторыі агульнай практыкі (у аграгарадках Мікіціха, Мішневічы, Светласельскі);

arrow 12 фельчарска-акушэрскіх пунктаў (у аграгарадках Амбросавічы, Башні, Крывое Сяло, Слабада, вёсках Вялікія Ляжні, Дабея, Добрына, Мішкавічы, Пабеда, Полькавічы, Сіроціна, Язвіна).

У сістэме аховы здароўя працуюць 50 урачоў, 189 сярэдніх медыцынскіх работнікаў, 102 малодшыя медыцынскія работнікі і іншы персанал (94 чалавекі). 7 урачоў працуюць па прынцыпе «ўрач агульнай практыкі».

Зроблена шмат па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы. У 2016 годзе адрамантавана тэрапеўтычнае аддзяленне Шумілінскай ЦРБ, у 2018 годзе быў праведзены рамонт неўралагічнага паста тэрапеўтычнага аддзялення, у 2019 годзе – рамонт рэнтген-кабінета і дзіцячага аддзялення.

Працягваецца работа па забеспячэнні якаснай дыспансерызацыі насельніцтва, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, перааснашчэнні сучасным медыцынскім абсталяваннем, абнаўленні аўтатранспарту брыгад хуткай дапамогі, стабілізацыі кадравай сітуацыі.

 

 

Сучасны будынак Шумілінскай цэнтральнай раённай паліклінікі. Фота з сайта http://beshankovichy.byРэнтген-кабінет Шумілінскай ЦРБ. Фота з сайта http://www.shumilino.byАбноўлены неўралагічны пост Шумілінскай ЦРБ. Фота з сайта http://www.vitbichi.by

ЛІТАРАТУРА

1. Баканаў, К. Ф. Пра дасягненні раённай медыцыны / К. Ф. Баканаў ; гутарылі: Н. Чарнічэнка, А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 19 чэрв. – С. 5.

2. Ермалаеў, С. Раённая бальніца: чарговы этап абнаўлення / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 29 мая. – С. 1.

3. Ермалаеў, С. Рамонт зрабілі талакою / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 9 сак. – С. 1.

4. Захаваць і ўмацаваць здароўе насельніцтва / падрыхт. С. Паўлаў // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 1 сак. – С. 3.

5. Здароўе – бясцэнны дар любой нацыі / падрыхт.: М. Мароз, С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 14 чэрв. – С. 4.

6. Ивченко, Л. Помогают не только лекарства / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2016. – 10 марта. – С. 1.

7. Карпушэнка, А. Ахова здароўя: задачы на бягучы год / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 15 сак. – С. 3.

8. Карпушэнка, А. Рэнтген у лічбавым фармаце / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 12 сак. – С. 2.

9. Кісялёва, Л. Дом дабрыні і міласэрнасці / Л. Кісялёва // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 17 мая. – С. 5.

10. Черниченко, Н. ...И диагностика точная! / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 31 мая. – С. I. – (Прил.: Вечерний Витебск).

 

СПАСЫЛКІ

arrow Здравоохранение. Шумилинский районный исполнительный комитет