Бібліятэкі. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 26.05.2020 09:42
- Адноўлена 30.06.2020 10:53
Першыя звесткі, якія сведчыць пра развіццё бібліятэчнай справы ў Шумілінскім раёне, размешчаны ў «Справаздачы абследавання Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі» ад 1925 года. Тут гаворыцца: «...у раёне працуюць Лаўжанская, Мішневіцкая, Дабейская, Спаская, Жарабыцкая, Пагарэльская, Ровенская хаты-чытальні, Сіроцінскі клуб». Адзначана, што Народныя дамы (у 1926 годзе іх было тры: Лаўжанскі, Сіроцінскі, Шумілінскі) працавалі за сродкі Райпалітсавета, а хаты-чытальні існавалі на сродкі шэфаў і мясцовай кааперацыі. Народныя дамы і хаты-чытальні абслугоўвалі чытачоў на беларускай і рускай мовах.
У 1956 годзе ў раёне налічвалася 22 бібліятэкі ў сельскай мясцовасці, з іх: 8 – сельскіх бібліятэк, 14 – прыклубных. Кніжны фонд складаў – 63985 экзэмпляраў, колькасць чытачоў – 4917 чалавек, кнігавыдача – 28107 экзэмпляраў.
У 1968 годзе ў раёне налічвалася 32 бібліятэкі, з іх: 13 – сельскіх, 19 – прыклубных. Кніжны фонд складаў – 146879 экзэмпляраў, колькасць чытачоў – 13783 чалавекі, кнігавыдача – 88791 экзэмпляраў.
ДУК «Шумілінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» заснавана ў кастрычніку 1976 года.
Быў створаны Інтэрнэт-сайт Шумілінскай ЦБС.
Па стане на 1 красавіка 2020 года Шумілінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма складаецца з раённай бібліятэкі, дзіцячай раённай бібліятэкі, 2 гарпасялковых бібліятэк і 14 сельскіх бібліятэк; 8 бібліятэк знаходзяцца ў аграгарадках.
Структура Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы
Амбросавіцкая сельская бібліятэка;
Башнеўская сельская бібліятэка;
«Дабееўскі мох» – гарпасялковая бібліятэка;
Дабейская сельская бібліятэка;
Дзіцячая раённая бібліятэка;
Добрынская сельская бібліятэка;
Кардонская сельская бібліятэка;
Каўлякоўская сельская бібліятэка;
Лаўжанская сельская бібліятэка;
Мікалаеўская сельская бібліятэка;
Мішкавіцкая сельская бібліятэка;
Мішневіцкая сельская бібліятэка;
Обальская гарпасялковая бібліятэка;
Пабедаўская сельская бібліятэка;
Светласельская сельская бібліятэка;
Слабодская сельская бібліятэка;
Шумілінская цэнтральная раённая бібліятэка;
Язвінская сельская бібліятэка.
У ЦБС дзейнічаюць 2 профільныя бібліятэкі:
– Лаўжанская сельская бібліятэка – цэнтр этнаграфіі і фальклору;
– Кардонская сельская бібліятэка – цэнтр патрыятычнага выхавання.
Аматарскія аб'яднанні і клубы па інтарэсах для дзяцей і падлеткаў, якія дзейнічаюць пры бібліятэках:
– аматарскае аб'яднанне «Гарыслава» (Мішневіцкая сельская бібліятэка);
– аматарскае аб'яднанне «Землякі» (Дабейская сельская бібліятэка);
– аматарскае аб'яднанне «Купалінка» (Лаўжанская сельская бібліятэка);
– аматарскае аб'яднанне «Патрыёт» (Кардонская сельская бібліятэка);
– аматарскае аб'яднанне «Тата, мама, я – дапытлівая сям'я» (Обальская гарпасялковая бібліятэка);
– клуб «Homo legens» (Дзіцячая раённая бібліятэка);
– клуб «Крынічка» (Амбросавіцкая сельская бібліятэка);
– клуб «Першацвет» (Башнеўская сельская бібліятэка);
– клуб «Пралеска» (Мікалаеўская сельская бібліятэка);
– клуб «Самоделкины» (Мішкавіцкая сельская бібліятэка);
– клуб «Сустрэча з кнігай» (Каўлякоўская сельская бібліятэка);
– клуб «Сябры кнігі» (Гарпасялковая бібліятэка «Дабееўскі мох»);
– клуб «Церамок» (Добрынская сельская бібліятэка);
– клуб «Чытай-ка» (Слабодская сельская бібліятэка);
– клуб «Юны бібліятэкар» (Светласельская сельская бібліятэка);
– клуб «Юныя сябры кнігі» (Пабедаўская сельская бібліятэка);
– народная літаратурна-музычная гасцёўня «Крыніца» (Шумілінская цэнтральная раённая бібліятэка).
ЛІТАРАТУРА
1. Зайцава, Л. У бібліятэку – з кашальком / Л. Зайцава // Герой працы (Шуміліна). – 2003. – 25 лют. – С. 3.
2. Захаваць нацыянальную памяць // Герой працы (Шуміліна). – 2002. – 5 сак. – С. 2.
3. Зуева, Н. Бібліятэкар на сваім месцы / Н. Зуева // Герой працы (Шуміліна). – 2002. – 19 сак. – С. 2.
4. Інтэрнэт і кніга побач // Герой працы (Шумiлiна). – 2011. – 7 кастр. – С. 4.
5. Карпушэнка, А. Больш культработнікі, чым бібліятэкары / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2010. – 8 кастр. – С. 4.
6. Карпушэнка, А. Задачы няпростыя, патэнцыял вялікі / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 17 сак. – С. 3.
7. Кісялёва, Л. Сельскі бібліятэкар – у цэнтры вясковага жыцця / Л. Кісялёва // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 6 сак. – С. 3.
8. Мароз, М. «Сустракаюся з кнігай, як з жывой істотай...» / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 10 кастр. – С. 1, 4.
9. Мароз, М. У палоне кніжных таямніц / М. Мароз // Герой працы (Шуміліна). – 2001. – 20 ліп. – С. 1–2.
10. Марчанка, Л. Гаспадыня вясковай бібліятэкі / Л. Марчанка // Герой працы (Шуміліна). – 2000. – 21 сак. – С. 2.
11. Пятрова, А. А мы любім чытаць / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 14 верас. – С. 2, 7.
12. Пятрова, А. Гаспадыня кніжнага храма / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 11 верас. – С. 1.
13. Растоўская, Т. Бібліятэкі крочаць у нагу з часам / Т. Растоўская // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 15 верас. – С. 2.
14. Скуратава, М. Паэты жывуць побач / М. Скуратава // Герой працы (Шумiлiна). – 2000. – 8 верас. – С. 2.
15. Скуратава, М. Перспектывы бiблiятэчна-iнфармацыйнага абслугоўвання / М. Скуратава // Герой працы (Шумiлiна). – 1999. – 2 лiстап. – С. 3.
СПАСЫЛКІ