Бобр, рака. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 12:59
- Адноўлена 29.11.2018 14:44
Бобр – рака ў Талачынскім, Крупскім і Барысаўскім раёнах, левы прыток Бярэзіны. Даўжыня 124 км. Плошча вадазбору 2190 км2. Пачынаецца на Аршанскім узвышшы каля в. Рафалава Талачынскага раёна, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Пойма няроўная, месцамі забалочаная, шырыня 300–500 м. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, шырыня ракі ў межань 6–25 м, у вусці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,9 м3/с. Агульнае падзенне 69,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0, 56%.
ЛІТАРАТУРА
1. Бобр // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 69.
2. Бобр // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭН, 2007. – С. 76.
3. Бобр // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 48–49.
4. Бобр // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 71.
5. Бобр // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. І. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 47–48.