Рака Ушача. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 13:27
- Адноўлена 18.10.2018 13:27
Ушача – рака ва Ушацкім, Докшыцкім і Полацкім раёнах Віцебскай вобласці,левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 118 км. Плошча вадазбору 1150 км2. Выдатак вады ў вусьці 8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %.
Пачынаецца на вышыні 169,7 м над узроўнем мора ў Докшыцкім раёне, за 5 км на паўднёвы захад ад в. Пуцілкавічы Ушацкага раёна. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша і Полацкай нізіны (ніжняе цячэнне), праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вялікае Існа і Варонічы.
Вусце насупраць размешчанай на правым беразе Заходняй Дзвіны в. Цюлькі Полацкага раёна. Асноўныя прытокі: Ідута, Альзініца, Нежлеўка (злева) і Крашанка (справа).
Даліна да в. Пуцілкавічы невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе да вусця р. Альзініца да 1 км, ніжэй 300–400м, месцамі звужаецца да 200 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,4–0,6 км, на асобных участках да 1,5 км, ніжэй упадзення р. Альзініца звужаецца да 30–50 м. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні шырынёй 3–10 м, ніжэй возера Вялікае Існа 30–40 м. Разводдзе пачынаецца ў канцы 2-й дэкады сакавіка і доўжыцца да канца мая, сярэдняя працягласць каля 60 сутак. Сярэдняе перавышэнне максімальнага ўзроўню над межанню да 1,5 м. Замярзае ў першай дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка. На рацэ г. п. Ушачы, курорт «Ушачы» з санаторыем «Лясныя азёры».
ЛІТАРАТУРА:
- В пойме Ушачи / подгот.:С. Дединкина, Л. Мержвинский // Народная газета. –2011. –24 жн. –С. 10.
- Клімаў, І. Ушача : верш / І. Клімаў // Голас Сенненшчыны. – 2009.–8 мая.–С. 4.
- Ушача// Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 432–433.
- Ушача// Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [идр.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 463.
- Ушача// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 545–546.
- Ушача // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.:Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 450.
- Ушача// Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 196.