Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мядзелка, рака. Пастаўскі раён

Мядзелка – правы прыток Бірвіты. Выцякае з возера Мядзел. Асноўныя прытокі – Лучайка, Вінгра. Па даўжыні ў Пастаўскім раёне яна знаходзіцца на другім месцы пасля Галбіцы. Працягнулася Мядзелка з поўдня на поўнач ад возера Мядзел да р. Бірвіты (прыток Дзісны) на 50 км. Перапад вышыняў вярхоўя і нізоўя ў межах раёна складае 25 м, ухіл рэчышча – 0,8 м/км. Вышэй Паставаў сярэдняя шырыня рэчышча мае адзнаку 10 м пры глыбіні каля 1,5 м. Ніжэй рэчка становіцца шырэйшай і ў месцы ўтокаў у Бірвіту мае шырыню каля 25 м і глыбіню каля 2 м. Шырыня даліны вагаецца ад 250 да 400 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6 м3/с. Сток вады зарэгуляваны. У Паставах і Манькавічах ёсць запруды з млынам, вышэй якіх знаходзяцца значныя па памерах вадасховішчы. У час паводкі перавышэнне ўзроўня вады над межанню ў ніжнім цячэнні 1,5 м, максімальнае 2,1 м (1956 г.). Мядзелка працякае праз такія населеныя пункты, як г. Паставы, в. Манькавічы, Хацілы, Волахі, Заброддзе, Курты, Русакі, Валодзькі, Турлы, Целякі, Койры, Маскалішкі, Ракіты.

Рака Мядзелка. Пастаўскі раён. Фотаздымак з сайта http://fgb.by

ЛІТАРАТУРА

1. Мяделка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 300.

2. Мяделка // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.:Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 153.

3. Мядзелка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 293–294.