Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Страча, рака. Пастаўскі раён

Страча – правы прыток р. Вілія. Даўжыня 59 км. Плошча вадазбору 1140 км2. Сярэднегадавы расход вады 9,1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1%0. Выцякае на З з возера Малыя Швакшты Пастаўскага раёна, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Свянцянскіх град, упадае ў Вілію на ПдУ ад в. Міхалішкі Астравецкага раёна. Вярхоўі ракі ў межах гідралагічнага заказніка Швакшты. Асноўныя прытокі: Лынтупка, Струна (справа), Свірыца, Тушчанка (злева). Даліна ў верхнім цячэнні не выражана, на астатнім працягу трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, яе шырыня 50–150 м. Рэчышча моцна звілістае, у верхнім цячэнні камяністае, ёсць парогі; яго шырыня ў межань у верхнім і сярэднім цячэнні 8–12 м, у ніжнім 15–20 м. Каналізаваная на на працягу 6,1 км. Каля в. Страча створана сажалка (пл. 0,07 км2). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Папулярны аб’ект воднага турызму.

 

Рака Страча. Пастаўскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРака Страча. Пастаўскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Страча // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 398.

2. Страча // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 436.

3. Страча // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 493.

4. Страча // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]; под общ.ред. И. И. Пирожника; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 558.