Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Галбіца, рака. Пастаўскі раён

 

Галбіца (Галбяіца, Галбеіца, Галубейка, Заражанка) – рака пераважна ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Дзісны. Даўжыня 63 км. Плошча вадазбору 1050 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,97 %0. Пачынаецца за 0,5 км на ПдЗ ад в. Глінскія, вусце каля в. Рымкі. Асноўныя прытокі: Смычыца, Шурыца, Паловіца (злева), Чэртка, Карнееўка, Ласіца, Плісаўка (справа). Цячэ ў межах Свянцянскіх град пад назвай Заражанка (на працягу 5 км у Мядзельскім раёне), ніжняе цячэнне на Полацкай нізіне, упадае ў Дзісну каля в. Мішуты Шаркаўшчынскага раёна. Рака працякае праз азёры Задняе і Галбея, сажалкі каля в. Кезікі (пл. 22 га), в. Дунілавічы (пл. 22 га), г. п. Варапаева (пл. 47 га).

 

Рака Заражанка (Галбіца). Пастаўскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРака Заражанка (Галбіца). Пастаўскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Галбіца // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 134.

2. Голбица // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 130.

3. Голбица // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 133.