Камайка, рака. Пастаўскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 08:40
- Адноўлена 02.09.2020 09:08
Камайка – правы прыток р. Бірвіта. Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 306 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0. Выцякае з Вялікага Камайскага возера за 1 км на З ад в. Камаі. Цячэ ў межах Свянцянскіх град і заходняй часткі Полацкай нізіны, праз азёры Вялікае і Малое Сурвілішскія, Свірас (у Літве).Рэчышча у межах Беларусі каналізаванае на працягу 4 км (ад 1,5 км на ПдЗ ад в. Вілейка да мяжы з Літвой).
ЛІТАРАТУРА
1. Камайка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 216.
2. Камайка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 210.