Палата, рака. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 06.06.2019 08:40
- Адноўлена 06.06.2019 14:12
Палата – рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Полацкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 93 км (у Беларусі 86 км). Выцякае з возера Колпіна (Невельскі р-н Пскоўскай вобл.), цячэ ў Полацкім р-не, перасякае азёры Неклач і Ізмак. Плошча водазабору 651 км2, верхняя частка на паўночна-заходніх схілах Гарадоцкага ўзвышша, астатняя – у межах Полацкай нізіны; пад азёрамі 4 %. Шырыня даліны 100–400 м, поймы 150–300 м, рэчышча 5–10 м. Найбольшы прыток Страдань (праваруч). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м3/с. Гідралагічныя назіранні праводзяцца з 1927 г. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
ЛІТАРАТУРА
1. В Полоцк по реке Полота // Беларусь. По Заподной Двине и ее притокам : путеводитель туриста-водника / С. Турецкий. – Минск : Белкартография, 2010. – С. 49–53.
2. Касцюк, Ю. Палата / Ю. Касцюк // Новая газета (Наваполацк). – 1995. – 10 лют. – С. 8.
3. Палата // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 321.
4. Палата // Рэкі, азёры і вадасховішчы Беларусі / адказн. рэд.: В. П. Варанцова, А. А. Шаўрова ; мастак Я. Ф. Леўчанка. – Мінск : Гал. рэд. Савецкай Энцыклапедыі, 1979. – С. 142. – (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).
5. Полота // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкал.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 3 : Климат и вода. – С. 367–368.
6. Шэка, Н. Д. Палата / Н. Д. Шэка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. – Т. 4 : Недалька–Стаўраліт. – С. 77.