Ушача, рака. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 06.06.2019 08:40
- Адноўлена 06.06.2019 14:17
Ушача – рака ў Віцебскай вобласці, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 118 км, плошча вадазбору 1150 км2, сярэднегадавы расход вады ў вусці 8 м3/с. Рака пачынаецца на вышыні 169,7 м над узроўнем мора ў Докшыцкім раёне, за 5 км на паўднёвы захад ад в. Пуцілкавічы Ушацкага раёна. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша і Полацкай нізіны, праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вялікае Існа і Варонічы. Вусце насупраць размешчанай на правым беразе Заходняй Дзвіны в. Цюлькі Полацкага раёна. Асноўныя прытокі: Ідута, Альзініца, Нежлеўка (злева) і Крашанка (справа). Даліна да в. Пуцілкавічы Ушачскага раёна невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе да вусця р. Альзініца да 1 км, ніжэй 300–400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,4–0,6 км, на асобных участках да 1,5 км, ніжэй упадзення р. Альзініца звужаецца да 30–50 м. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні шырынёй 3–10 м, ніжэй возера Вялікае Існа 30–40 м. Разводдзе пачынаецца ў канцы 2-й дэкады сакавіка і доўжыцца да канца мая, сярэдняя працягласць каля 60 сутак. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню да 1,5 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. На рацэ г. п. Ушачы пансіянат з лячэннем «Лясныя азёры».
ЛІТАРАТУРА
1. В пойме Ушачи / подгот.: С. Дединкина, Л. Мержвинский // Народная газета. – 2011. – 24 жн. – С. 10.
2. Жукоўская, Г. С. Ушача / Г. С. Жукоўская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. – Т. 5 : Стаўраструм–Яшчур. – С. 181.
3. Корнеев, В. Н. Оценка возможности переноса участка русла реки Ушача в зоне влияния ОАО «Нафтан» на основе проведения комплекса гидрографо-гидрологических и гидродинамических исследований / В. Н. Корнеев // Региональные проблемы экологии: пути решения : материалы IV Международного экологического симпозиума : в 3 т. / редкол.: В. К. Липский [и др.]. – Новополоцк, 2007. – Т. 1. – С. 75–78.
4. Ушача // Беларусь. По Заподной Двине и ее притокам : путеводитель туриста-водника / С. Турецкий. – Минск : Белкартография, 2010. – С. 53–58.
5. Ушача // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастакі: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 432–433.
6. Ушача // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 463.